Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вывучаючы матэрыялы аб белароуска-польскіх паўстаньнях супраць Масквы, я зьвярнуў увагу на адну акалічнасьць, якая паўтаралася ўвесь час. Пасьля пачатку паўстаньня ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве, першымі, каго адразу вешалі і забівалі, — гэта былі здраднікі, вырабленыя халуі на службе акупацыйнага рэжыму. У маладосьці, “гартаючы гісторыю”, мне такая тактыка здавалася неразумнай. “Галоўнае — ліквідаваць акупантаў”, — думаў я. Цяпер я прыходжу да высновы, што праўда была ў паўстанцаў, яны ведалі, што рабілі: здрада прыносіць вельмі вялікую шкоду для нацыі. 22/12/2016 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА БЕЛСАТ, ПОЛЬСКУЮ ДЫПЛЯМАТЫЮ І ЦЁПЛУЮ ПРЫВАБНАСЬЦЬ ДЫКТАТУРЫ Беларусаў узбудзіла і зьбянтэжыла нядаўняя заява міністра Замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага аб закрыцьці Белсата і пераводзе вяшчаньня на Беларусь на расейскую мову. Асабліва зьдзівіў гэты нечаканы паварот на 180 градусаў тварам да “рускага сьвету”. Тут ужо нейкае новае слова ў польскай дыпляматыі. Раней на такое здатныя былі толькі немцы. 22/12/2016 › Навіны “ШТО ЧАКАЕ УКРАІНУ, КАЛІ ЯНА ПЕРАСТАНЕ СУПРАЦІЎЛЯЦЦА” Разьня ў Алепа – гэта тое, што чакае нас, калі Україна перастане супраціўляцца. Сюды прыйдуць людзі з расейскай глыбінкі. Там няма дарог, працы, адукацыі. Няма нічога. Толькі п’янь, туга і “безнадзёга”. Гэта будуць нават не нямецкія афіцэры, якія маглі забіць, а маглі і цукеркамі накарміць. Ад гэтых цукерак не дачакаешся – у іх ёсьць толькі злосьць і жаданьне паставіць “на месца” зарваўшыхся “хахлоў”. 22/12/2016 › Навіны Амэрыканскія сэнатары падтрымалі Украіну Вашынгтон. Група дэмакратычных і рэспубліканскіх сэнатараў заклікала ў чацьвер новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, каб ён ўзяў цьвёрды курс у адносінах з Масквой з-за расейскай агрэсіі ва Украіне, якая працягваецца. 22/12/2016 › Навіны Антыбеларускі спэктакль у Барысаве Зьявілася відэа. Гэтае відэа варта глядзець. На цэнтральнай плошчы беларускага Барысава моладзь, апранутая ва ўніформы розных часоў савецкага таталітарызма, прымае прысягу на вернасьць Савецкаму Саюзу. Робіцца гэта ў прысутнасьці на галоўнай трыбуне міністра абароны РБ, вышэйшага армейскага начальства РБ, арцыбацюшак РПЦ і сем’яў беларускіх вайскоўцаў. Пасьля гэтага “акту натхненьня” адбываецца ўжо прысяга шыхтоў на вернасьць Беларусі. 22/12/2016 › Навіны НАТО, ЗША і Польшча гатовыя да рэалізацыі пастановаў саміта Хаўруса ў Варшаве, мы забясьпечаны, эфэктыўна рэалізуем нашы задачы. – сказаў у сераду ў Жагані (Лубускае ваяв.) кіраўнік міністэрства нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч. 22/12/2016 › Навіны Акупанцкамоўны рэсурс “Белорусский партизан” выдаў публікацыю пра адну фэйкавую псэўдаапазыцыйную структурку. Цытуем: Создатель “Белого легиона” Сергей Числов объяснил, почему сменил фамилию на Бульба 22/12/2016 › Навіны Віталь Портнікаў: Гора імпэратара Дзеля аднаўленьня Саюза Пуцін гатовы ваяваць і дэстабілізаваць. Цяпер ужо сьмешна ўспамінаць, як у артыкуле “Апошні імпэратар”, апублікаванай у апошнім выпуску маскоўскай “Независимой газеты” у дзень адстаўкі Міхаіла Гарбачова з пасады прэзыдэнта СССР я меркаваў, што праз нейкі час апошні генсек здолее вярнуцца на палітычную арэну і скласьці канкурэнцыю Барысу Ельцыну. 22/12/2016 › Навіны Пуцін прымусіў расейскіх вайскоўцаў выконваць ролю клоўнаў, якія забаўляюць тэлеаўдыторыю. Да пачатку інтэрвэнцыі ў Сірыі ўкраінская авантура зайшла ў тупік. А публіцы трэба было падкінуць нешта “гарачанькае”, каб адцягнуць увагу ад крызіса, што распачаўся. 22/12/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |