Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віталь Портнікаў: Гора імпэратара Дзеля аднаўленьня Саюза Пуцін гатовы ваяваць і дэстабілізаваць. Цяпер ужо сьмешна ўспамінаць, як у артыкуле “Апошні імпэратар”, апублікаванай у апошнім выпуску маскоўскай “Независимой газеты” у дзень адстаўкі Міхаіла Гарбачова з пасады прэзыдэнта СССР я меркаваў, што праз нейкі час апошні генсек здолее вярнуцца на палітычную арэну і скласьці канкурэнцыю Барысу Ельцыну. Але з чаго я тады зыходзіў? З таго, што эканамічная сытуацыя ў Расеі блізкая да калапса, любыя радыкальныя рэформы могуць пагоршыць і без таго няпростае становішча людзей, а спадзяваньні, якія ўскладаюцца на Барыса Ельцына, вялізныя. На фоне практычна непазьбежнага расчараваньня пачнецца пошук новых постацяў – і расейцы змогуць успомніць пра Гарбачова, пра час нізкіх коштаў і хаця б адноснай стабільнасьці, якая здаецца нестабільнасьцю толькі таму, што сапраўднай турбулентнасьці расейцы яшчэ не перажывалі. Адзінае, чаго я ня здолеў улічыць, дык гэта таго, што Ельцын ужо стаў расейскім палітыкам, а Гарбачоў усё яшчэ быў савецкім – ды такім і застаўся. Зразумела, Ельцын таксама думаў пра магчымасьці аднаўленьня Савецкай імпэрыі, але гатовы быў кіраваць Расеяй. А Гарбачову патрэбны быў выключна Савецкі Саюз. Для яго Расейская Фэдэрацыя была ўсяго толькі саюзнай рээспублікай, змагацца за ўладу ў якой прыніжальна для сапраўднага імпэратара. У гэтым, уласна, і заключалася галоўнае адрозьненьне паміж савецкім імпэратарам і маскоўскім царом. Калі Гарбачоў сасьпеў да гатоўнасьці змагацца за расейскае прэзыдэнцтва, ён стаў ужо абсалютным маргіналам, постацьцю з энцыклапэдыі – і ў ягоны посьпех ня верыў ужо ніхто. У тым ліку і ён сам – бо для яго ўлада ў Расеі ўсяроўна заставалася прыступкай для аднаўленьня Савецкага Саюза. Уражвае, што гэтую сваю перакананасьць апошні кіраўнік СССР захаваў на ўсё жыцьцё – і сёньня ягоным заявам пра магчымасьць аднаўленьня саюзнай дзяржавы ўражаюцца ня толькі ва Украіне, але і ў Расеі. Але расейскае зьдзіўленьне цяпер выглядае ня менш дзіўна і маргінальна, чымсьці погляды самога Гарбачова. Гарбачоў несучасны для сваёй уласнай краіны не таму, што ён марыць пра аднаўленьне Савецкай імпэрыі – а таму, што ён кажа пра дабраахвотнае яе аднаўленьне. Гарбачову ўдалося зрабіць высновы з ужываньня сілы ў Алма-Аце, Тбілісі, Баку, Вільні, іншых гарадах былога Саюза – ужываньне, якое толькі ўзмоцніла развал. А ягоным суайчыньнікам — не ўдалося. Бо на самой справе палітычныя погляды Гарбачова, які пастарэў, нічым асабліва не адрозьніваюцца ад поглядаў Пуціна, які старэе. І для таго, і для іншага Расея – гэта толькі прылада, толькі платформа для нарошчваньня тэрыторый, для імпэрскай магутнасьці. Розьніца толькі ў тым, што Пуцін дзеля дасягненьня гэтай магутнасьці гатовы ваяваць, забіваць, рабаваць, дэстабілізаваць. Бо ўсе ягоныя намаганьні накіраваны на запалохваньне “мяцежных правінцый”, на падтрыманьне канфліктаў, на доказ, што былая тэрыторыя СССР – гэта “зона ўплыву” Расеі, што зьяўляецца толькі першым крокам да акупацыі былых савецкіх рэспублік і аднаўленьню імпэрыі пад сваёй уладай. А Гарбачоў – уражальна – усё яшчэ застаецца прыхільнікам перамоваў і кампрамісаў. Тобок дзейнічае прыкладна так, як і ў 1991 годзе. Таму ён аказваецца двойчы маргіналам. Для нас – бо за 25 гадоў ён так і ня здолеў зразумець, што Україна – гэта іншая краіна і няма ніякіх аб’ектыўных умоў, якія натхнілі б яе народ на дабраахвотнае яднаньне ў адзіную дзяржаву з Расеяй або краінамі Цэнтральнай Азіі. Для расейцаў – бо яны не пакутуюць на гарбачоўскі палітычны рамантызм, не разьлічваюць на згоду і дабраахвотнасьць, яны гатовыя да вайны і гвалту. Людажэрца, які ператварыўся ў вэгэтарыянца і спрабуе навярнуць людажэрцаў у сваю веру – трагічнае відовішча. Таму на нашым месцы я не сьпяшаўся б кідаць каменьне ў Гарбачова – няхай гэтым займаюцца самы расейцы. Бо ў дыскусііі вакол гарбачоўскіх меркаваньняў ускрываецца ўвесь цынізм, уся двухаблічнасьць, уся небясьпечнасьць расейскай зьнешней палітыкі, адносінаў да гісторыі і ўяўленьняў пра будучыню. 22/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |