Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Бульбяны” фэйк

Акупанцкамоўны рэсурс “Белорусский партизан” выдаў публікацыю пра адну фэйкавую псэўдаапазыцыйную структурку. Цытуем:

Создатель “Белого легиона” Сергей Числов объяснил, почему сменил фамилию на Бульба

Несмотря на то, что Сергей сейчас находится в горах Тибета, он согласился объяснить “Белорусскому Партизану” причины своего решения. (…)

Оппозиция должна быть с кулаками, считали в 90-х. «Кулаками» оппозиции стал “Белый легион” - незарегистрированная спортивно-патриотическая организация, которая появилась в начале десятилетия и отвечала за безопасность на собраниях оппозиции и митингах, пишет 90s.by.
Их готовили как спецназовцев. Они сдавали на стальной берет - аналог крапового. Им углубленно преподавали историю Беларуси. Они разговаривали на белорусском языке, участвовали в археологических раскопках, тренировались в лесу, пробивали кордоны милиции на акциях протеста и обеспечивали безопасность на собраниях оппозиции.

Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/life/364794/

Ну, наконт новага прозьвішча галоўнакамандуючага “Беллегіёна” мы таэрэтызаваць ня будзем. Справа асабістая. Хаця і кур’ёзная. Больш сур’ёзным нам прадстаўляецца спроба акупанцкамоўных (“как бы невзначай”) рэанімаваць успамін пра гэтыя “кулакі апазыцыі”. Падобна, што ў сьвятле апошніх падзей хтосьці атрымаў уводную на ажыўленьне тэмы “легіянэраў” у інфармацыйнай прасторы. Паглядзім, што з гэтага будзе далей. Ня выключана, што з Тыбэта тэрмінова выклікаюць атамана Бульбу, і ён зноў будзе прэтэндаваць на ролю “кулакоў”.
У сувязі з гэтым усім нагадваем шаноўным чытачам некаторыя дэталі недалёкай мінуўшчыны. На працягу 1990-х – пачатку 2000-х гадоў было заўважана, што створаныя нейкімі “рамантыкамі” баявыя структуркі “Белы Легіён”, “Чырвоны Жонд”, “Выбранецкія шыхты” заявілі былі пра сябе ў інфармацыйнай прасторы нашых гарадоў. Паўсюль віселі рэкламныя плакацікі з выявамі “байцоў”, якія патаналі ў прыцемках лесу, з адрасамі і яўкамі для тых, хто хацеў бы далучыцца да іх. Але масавымі яны так і ня сталі. Больш таго, людзі заўважылі, што ў згаданых структурках па колу круцяцца адны і тыя ж маладыя людзі (яны то “белыя”, то “чырвоныя”). Яны сапраўды трэніраваліся і былі на раскопках.

А вось наконт “прабіваньня міліцэйскіх кардонаў і бясьпекі на сходах апазыцыі”, то гэта выдумка акупанцкамоўнага рэсурса. Такога ніколі не было. У 90-х гадах Фронт трымаў парадак сваімі сіламі. І сіла была вялікай. Можа яны і засьвяціліся недзе на штучных акцыях псэўдаапазыцыі, але сур’ёзна гэта ўспрымаць немагчыма. “Кулакі” пафатаграфаваліся і неяк растварыліся ў паветры, як і шэраг іншых фэйкавых фантомаў. Затое яны вельмі аблегчылі рэжыму справу ідэнтыфікацыі маладых людзей, якія хацелі б сапраўды змагацца за сваю дзяржаву.

Мяркуем, што пра атамана і легіянэрскі фэйк ўспомнілі не выпадкова. Бачачы непазьбежнасьць грамадзкіх пратэстаў ва ўмовах паглыбленьня сістэмнага крызісу рэжыма. Ізноў можа спатрэбіцца імітацыя барацьбы, каб потым ўсё рассыпалася. Цалкам магчыма. Можа гэтыя людзі і паслужылі б Беларусі, але галоўнае, што даверу да такіх атаманаў ужо няма.

Алесь Хадасевіч

22/12/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2016
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024