Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
НАТО, ЗША і Польшча гатовыя да рэалізацыі пастановаў саміта Хаўруса ў Варшаве, мы забясьпечаны, эфэктыўна рэалізуем нашы задачы. – сказаў у сераду ў Жагані (Лубускае ваяв.) кіраўнік міністэрства нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч. Міністр, які таксама зьяўляецца паўнамоцным прадстаўніком ураду ў справах каардынацыі дзеяньняў, зьвязаных са знаходжаньнем у Польшчы хаўрусных войскаў, сустрэўся з камануючым сухапутных войскаў ЗША ў Эўропе ген. Бэнам Ходжэсам, які наведваў казармы ў Жагані, што стануцца адным з мейсцаў разьмяшчэньня амэрыканскіх войскаў у Польшчы. У студзені 2017 г. у Польшчу павінна прыбыць баявая амэрыканская танкавая брыгадная група, а ў красавіку – міжнародная батальённая баявая група, якая складаецца перш за ўсё з жаўнераў з ЗША. Гэтак было вырашана на саміце НАТО ў Варшаве ў ліпені. -Я вельмі ўсьцешаны тым, што амэрыканскі бок прыняў рашэньне разьмясьціць асабліва цяжкую брыгаду раней. Паводле таго, што даклаў нам пан генэрал Ходжэс, уся гэтая апэрацыя рэалізуецца вельмі прафэсійна і надзвычай эфэктыўна. Так што на прыканцы студзеня сілы амэрыканскай брыгады будуць ужо разьмешчаны на тэрыторыі Польшчы, а ў красавіку сілы батальённай баявой групы ў Ажышы, на подступах сувалцкага калідора – сказаў Мацярэвіч. -Як НАТО, так і Злучаныя Штаты, і Польшча гатовыя да рэалізацыі пастановаў саміту НАТО. Мы можам сказаць, што мы забясьпечаны, мы эфэктыўна рэалізуем тое, за што мы ўзяліся – падкрэсьліў міністр. Ген. Ходжэс запэўніў, што 6 студзеня 2017 г. у порт Брэмэнхафэн у Нямеччыне прыбудзе карабель з рыштункам для амэрыканскай танкавай брыгады, якая стала разьмяшчаецца ў Форце Кэрсан у штатце Каларада. Потым так хутка, як толькі будзе магчыма, рыштунак будзе перапраўлены ў Польшчу, а потым таксама ў Румынію і балтыйскія дзяржавы, што будзе экзамінам для амэрыканскіх жаўнераў. -Я чакаю гэтага выпрабаваньня, бо мы шмат чаму навучымся. Мы будзем ведаць, як хутка мы ў стане перасоўвацца. Гэта будзе таксама дэманстрацыя таго, наколькі Злучаныя Штаты і НАТО рашуча настроены на адстрашэньне – сказаў генэрал. Ён паабяцаў таксама, што амэрыканскі батальён прыбудзе ў Ажыш (Варміньска-Мазурскае ваяв.) 1 красавіка 2017 г. Гэта будзе частка, узброеная колавымі бранемашынамі Stryker, якая стала разьмешчана ў Фільсэку ў Нямеччыне. Ходжэс сказаў, што 2017 год будзе часам рэалізацыі рашэньняў, прынятых на саміце НАТО ў Варшаве ў ліпені 2016 г. Ён падкрэсьліў, што тады Хаўрус прыняў рашэньне перайсьці ад сродкаў так званага забесьпячэньня ўсходняга флангу на аснове рашэньняў, прынятых пасьля выбуху расейска-украінскага канфлікта на папярэднім саміце ў Ньюпарце ў Валіі ў верасьні 2014 г., да адстрашэньня праз разьмяшчэньне вайсковых аддзелаў у нашым рэгіёне. – Цяпер, праз шэсьць месяцаў рэалізуюцца гэтыя задачы, каб перайсьці ад забясьпячэньня да адстрашэньня – сказаў генэрал. У цэнтры гэтага падыходу – выклаў Ходжэс – ёсьць удзел польскіх уладаў ад вялікіх вайсковых вучэньняў Анаконда-16 і саміту НАТО ў Варшаве праз павелічэньне выдаткаў на абарону па дасканалую працу польскіх камандзёраў і жаўнераў. Калі генэрала спыталі пра магчымыя інвэстыцыі ў Польшчу, ён сказаў, што важным укладам у разьвіцьцё амэрыканскіх сіл з пункту гледжаньня лагістыкі зьяўляецца Павідз, з прычыны наяўнасьці вялікага аэрадрома і добрых камунікацый, як дарожных, так і чыгуначных. Ён паабяцаў, што там запланавана мадэрнізацыя месцаў разьмяшчэньня зьнішчальнікаў. Ходжэс нагадаў, што на саміце ў Варшаве прынята рашэньне, што хаўрусныя войскі будуць знаходзіцца ў Польшчы і балтыйскіх краінах так доўга, як гэта будзе неабходна. – Не прымалася рашэньне што да даты заканчэньня знаходжаньня амэрыканскіх войскаў у Польшчы – сказаў ён. Генэрал сказаў таксама, што амэрыканская брыгада прывязе з сабой 87 танкаў, больш за 300 гусэнічных транспарцёраў і больш за 2 тыс. колавых транспарцёраў розных відаў. Генэрал Ходжэс сказаў нядаўна ў Нямеччыне, дзе будзе знаходзіцца лагістычны вузел амэрыканскай апэрацыі, што чатыры тысячы вайскоўцаў з рыштункам і тэхнікай павінны ўзмацніць сілы ЗША на ўсходнім флангу НАТО. “Мэтай апэрацыі ёсьць забесьпячэньне спакою ў Эўропе і дэманстрацыя сілы ў адносінах з Расеяй” – сказаў галоўнакамандуючы сухапутных войскаў ЗША ў Эўропе. Амэрыканскія аддзелы будуць разьмяшчацца сярод іншага ў Жагані, Свенташове, Сквежыне і Баляслаўцу. Разам з вайскоўцамі зьявіцца цяжкая тэхніка: танкі Адамс, транспарцёры Брэдлі і гарматагаўбіцы. Першымі ў Польшчу прыбудуць жаўнеры 3-й Бранетанкавай Брыгаднай Баявой Групы 4-й Пяхотнай Дывізіі. Аддзел стала разьмешчаны ў Форце Кэрсан у штаце Каларада. Прыбыцьцё жаўнераў амэрыканскай арміі ў Польшчу – гэта выкананьне абавязацельстваў, прынятых на саміце НАТО. У ліпені ў Варшаве было вырашана сярод іншага, што ў рамках узмацненьня ўсходняга флангу ў Польшчу прыбудзе амэрыканская Бранетанкавая Брыгадная Баявая Група (АВСТ), якая налічае каля 4 тыс. жаўнераў. dad 22/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |