Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Антыбеларускі спэктакль у Барысаве Зьявілася відэа. Гэтае відэа варта глядзець. На цэнтральнай плошчы беларускага Барысава моладзь, апранутая ва ўніформы розных часоў савецкага таталітарызма, прымае прысягу на вернасьць Савецкаму Саюзу. Робіцца гэта ў прысутнасьці на галоўнай трыбуне міністра абароны РБ, вышэйшага армейскага начальства РБ, арцыбацюшак РПЦ і сем’яў беларускіх вайскоўцаў. Пасьля гэтага “акту натхненьня” адбываецца ўжо прысяга шыхтоў на вернасьць Беларусі. Узровень антыбеларускай эклектыкі зашкальвае. Такога ня бачыла ніводная нацыянальная армія пасьля распаду СССР. Не было і няма такога таксама нідзе ў сьвеце. Калі б, скажам, у грузінскай арміі нехта паспрабаваў бы прысягаць на вернасьць СССР, а ў славацкай на вернасьць Аўстра-Вугоршчыне, то выканаўцаў, рэжысёраў і начальства ўзялі б “пад мікіткі” і распачалі б сьледства ў той жа дзень. Начальства перастала б быць начальствам. Не забываймася, што галоўны начальнік рэжыму ня раз ужо заяўляў публічна, што “беларусы павінны быць гатовымі паміраць за Расею”. Усё, што ён казаў пасьля таго, ня мае ніякага значэньня. Вось і прадэманстравана тандэтная, вадэвільная сутнасьць “змаганьня рэжыму” з адэптамі “русского мира”. Наступны акт гібрыднай вайны сьведчыць аб тым, каму служыць гэты рэжым і якая яго функцыя на нашай зямлі. Павел Гулевіч 22/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |