Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА БЕЛСАТ, ПОЛЬСКУЮ ДЫПЛЯМАТЫЮ І ЦЁПЛУЮ ПРЫВАБНАСЬЦЬ ДЫКТАТУРЫ Беларусаў узбудзіла і зьбянтэжыла нядаўняя заява міністра Замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага аб закрыцьці Белсата і пераводзе вяшчаньня на Беларусь на расейскую мову. Асабліва зьдзівіў гэты нечаканы паварот на 180 градусаў тварам да “рускага сьвету”. Тут ужо нейкае новае слова ў польскай дыпляматыі. Раней на такое здатныя былі толькі немцы. Але ў канкрэтным выяўленьні справа выглядае даволі проста. У лукашысцка-польскай палітыцы галоўнае пытаньне для Лукашэнкі – гэта зачыненьне беларускага тэлебачаньня Белсат, якое надае трансьляцыю з Варшавы. Яно яму як костка ў горле. Вельмі нездаволеная Белсатам і Масква (бо вяшчае па-беларуску і звужае прэтэнзіі “русского мира”). Дык Крэмль таксама штурхае Лукашэнку ў плечы. Тым часам польскія нацыяналісты (дакладна гэтак жа, як і расейскія) жывуць яшчэ ўяўленьнямі ня тое, што дваццатага, а хутчэй нават дзевятнаццатага стагоддзя (хаця сьвет ужо іншы). Ім мрояцца “крэсы”, Рыжскі падзел, карта паляка, “польскі касьцёл” і т. п. І Лукашэнку, і рэжымнай дыпляматыі гэта добра вядома. Неўзабаве высілкі гэтай рэжымнай дыпляматыі далі плён. Тое, чаго не атрымлівалася з польскімі лібэраламі, з нацыяналістамі пайшло, як па маслу. У сакавіку ў Менску гасьцяваў з афіцыйным візытам міністар Замежных справаў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі. Потым была яшчэ сэрыя візытаў іншых польскіх міністраў. У жніўні Менск наведала цэлая польская дэлегацыя начале з віцэ-маршалкам Сэйму Рышардам Тэрлецкім. Дэлегацыя сустрэлася з кіраўніцтвам лукашэнкаўскай “палаткі” і гэтым самым нечакана для беларусаў прызнала гэтую кішэнную нелегітымную структуру, адрынутую Эўразьвязам. Далей болей. 10-га кастрычніка Варшаву з візытам адведаў міністар Замежных справаў рэжыму Ўладзімер Макей. У яго былі сустрэчы і перамовы зь міністрам В. Вашчыкоўскім і прэзыдэнтам Анжэем Дудам. Тут ужо пасыпаліся абяцаньні і “тонкя” прапановы. У выніку 4-6 сьнежня Менск наведаў з афіцыйным візытам кіраўнік Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі. Тут яго спаткалі з распрасьцертымі абдымкамі і так прыязна, што ў спадара Карчэўскага, відаць, закружылася галава. Па прыезьдзе ў Варшаву ён толькі і казаў пра “вельмі цёплы прыём” і што Лукашэнка – гэта такі “цёплы чалавек”. Справа пачала папахіваць фарс-вадэвілем. Я ня ўпэўнены, ці пачаставаў спадар Лукашэнка спадара Карчэўскага моркаўкай, але што нагаварыў яму кучу цёплых абяцаньняў і бочку арыштантаў – не сумняваюся. У выніку міністар Вашчыкоўскі агучыў плян аб закрыцьці Белсата і зьбянтэжыў усіх. Прытым ініцыятыва ішла ад Лукашэнкі. Сутнасьць пляна ў тым, што Польшча ліквідуе Белсат, а за гэта Лукашэнка дазваляе трансляваць тэлевізію (ТВП) “Палёнія” на ўсёй тэрыторыі Беларусі дзеля дэманстрацыі беларусам польскай культуры, мовы і дэмакратыі. Палякі пагадзіліся, але ўключыўшы ў Палёнію беларускую рэдакцыю. Лукашэнку тое не да носу, але ён тут жа пагадзіўся пры ўмове, што гэтая рэдакцыя будзе вяшчаць … на расейскай мове. З гэтым усе таксама пагадзіліся, абумовіўшы, што яшчэ будуць думаць. Вось такая гісторыя ў кароткім лапідарным аглядзе. Прытым польскія міністры, магчыма, нават не заўважылі, як элегантна разьвярнуліся да “русского мира”. Ёсьць такая прымаўка: “На ўсялякіх мудрацоў хапае прастаты”. Гэтыя “пляны” моцна зьбянтэжылі нашу слаўную кіраўніцу Белсату пані Агнешку Рамашэўскую. Паведамленьне міністра Вашчыкоўскага стала для яе поўнай нечаканасьцю, бо раней, як паведаміла пані Агнешка, дамаўляліся пра іншае… І пачаўся землятрус. 20 гадоў мы, беларусы, вымушаныя назіраць гэтую цыганскую палітыку вусатага эксцэнтрыка і ня можам надзівіцца, колькі наіўных людзей (“лохаў” на палітжаргоне) топчацца ў палітыцы ад Украіны і да Біскайскага заліва. Сьмешна, вядома, але тут – трагікамэдыя, і ў сапраўднасьці – не да сьмеху. Калі ніхто не растлумачыць спадарам візіцёрам, што было і што будзе, то будзе кепска. Белсат сапраўды могуць ліквідаваць, але «Палёнія» вяшчаць у Беларусі ня будзе. Пакуль ва ўладзе ў Расеі сядзяць Пуцін і “русский мир”, вяшчаць у Беларусі будзе толькі расейскае тэлебачаньне і толькі “русский мир”, і ніхто іншы: ні ўкраінцы, ні палякі і … не беларусы. І калі зь беларусамі для Масквы і рэжыму ўзьнікнуць праблемы, то можна знайсьці чэснага польскага міністра і ліквідаваць тое яго рукамі. І чын гэты ўвойдзе ў гісторыю. Толькі каб ня здарылася так, што гісторыю Польшчы ўжо будзе пісаць Масква. У заключэньне прывяду вытрымкі з інтэрв’ю міністра Замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага, каб чытач пераканаўся, як і што сапраўды было там сказана. В. Вашчыкоўскі пра планы: “Паўстала канцэпцыя злучэньня замежных рэдакцыяў у новае ТВП “Палёнія”. Мы хочам, каб гэтае тэлебачаньне глядзелі таксама ў Беларусі. Чакаюць на тое палякі, якія жывуць у гэтай краіне. Ёсьць таксама гатоўнасьць зь беларускага боку, каб уключыць ТВП “Палёнія” у беларускую сістэму вяшчаньня, каб яго маглі глядзець па ўсёй краіне.” Пра Белсат: “Гэтая станцыя вяшчае ўжо 10 гадоў, і яе ўплыў на рэчаіснасьць сьціплы. Альтэрнатывай ёсьць Пра журналістаў: “Журналісты беларускай рэдакцыі (маецца на ўвазе Белсат – З. П.) будуць мець магчымасьць далейшай працы. Будуць магчы працягваць працу над парталам у Інтэрнэце і ствараць матэрыялы для ТВП “Палёнія”. Усе гэтыя выказваньні мы пакідаем без камэнтарорў. Планы настолькі адмоўныя для Беларусі і некарысныя для Польшчы, што цяжка паверыць, каб іх прынялі сур’ёзныя палітыкі. Хаця цяпер ужо ўсё мажліва. 20 сьнежня 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК 22/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |