Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАГРОЗА ВАЙНЫ

Вывучаючы матэрыялы аб белароуска-польскіх паўстаньнях супраць Масквы, я зьвярнуў увагу на адну акалічнасьць, якая паўтаралася ўвесь час. Пасьля пачатку паўстаньня ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве, першымі, каго адразу вешалі і забівалі, — гэта былі здраднікі, вырабленыя халуі на службе акупацыйнага рэжыму. У маладосьці, “гартаючы гісторыю”, мне такая тактыка здавалася неразумнай. “Галоўнае — ліквідаваць акупантаў”, — думаў я. Цяпер я прыходжу да высновы, што праўда была ў паўстанцаў, яны ведалі, што рабілі: здрада прыносіць вельмі вялікую шкоду для нацыі.

Усё, што цяпер адбываецца і прадвяшчае фатальныя падзеі, ёсьць вынікам апошніх спатканьняў і перамоваў начальніка рэжыму з Пуціным і з высокімі візіцёрамі ад ураду і сэйму Рэспублікі Польшчы. Мадэль паводзінаў вусатага правіцеля вядома нам даўно. Яна не мяняецца. Дзеля сваёй скуры і ўлады над людзьмі ён, калі яго прыцісьне, здасьць усё і кожнага беларуса да апошняга чалавека.

Зараз праяўляецца маштабны план гібрыднай акупацыі Беларусі з боку Масквы:
– падрыхтоўка ўводу войска ў Беларусь пад выглядам сумесных вайсковых вучэньняў. Запланавана задзейнічаць цэлую армію (больш 30-ці тысячаў жаўнераў) з тэхнікай і рыштункам. Армію намерваюцца перакінуць па чыгунцы праз адчыненую мяжу ў Беларусь, скарыстаўшы дзеля гэтага больш за чатыры тысячы чыгуначных вагонаў;
– адначасна ў Расейскай Думе разглядаецца закон, які дазваляе расейскім вайскоўцам і вайскоўцам запасу ўдзельнічаць у ваенных (нібы та “антытэрарыстычных”) дзеяньнях за мяжой у іншых краінах. Гэта значыць адбываецца легалізацыя наёмніцтва як вынік дзяржаўнай палітыкі;
– у гэты ж час начальнік антыбеларускага рэжыму рыхтуе ўказ, згодна якога войска (спэцназ) і спэцслужбы (ФСБ) Расеі могуць ажыцьцяўляць нібыта “антытэрарыстычныя апэрацыі” у Беларусі і вольна дзейнічаць па сваіх планах на беларускай тэрыторыі. (Адзначу, што гэтыя дзеяньні правіцеля антызаконныя і ў маральна-палітычным сэнсе зьяўляюцца здрадай Беларусі.)

Адразу ж выступіў дыспетчар маскоўскай разьведкі ў Беларусі расейскі амбасадар Суркоў і пахваліў Лукашэнку, выказаў спадзяваньне, што з пастаўкамі расейскай нафты ўсё наладзіцца.

Па сваім палітычным значэньні такія намеры (увод чужых войскаў і спэцслужбаў) зьяўляюцца поўным зьлепкам з тэхналёгіі акупацыі прыбалтыйскіх краінаў у 1939-40-х гадах. Па падобнай мэтодзе і з выкарыстаньнем спэслужбаў і спэцназу маскоўцы захоплівалі Крым ва Ўкраіне ў 2014 годзе.

Гэтых дзеяньняў — увядзеньне ў краіну чужога войска і разьведкі (якія, праўда, яшчэ фармальна не замацаваныя), дастаткова, каб аб’явіць Лукашэнку па-за законам з усімі высновамі, якія з таго вынікаюць;
– наступныя дзеяньні рэжыму у гэтым рэчышчы — зьмена кадраў і новыя кадравыя прызначэньні ва ўрадзе пад ціскам Масквы;
– прызначэньне на ключавую пасаду міністрам адукацыі камуніста-расейца і агентурную асобу з антыбеларускімі поглядамі. Функцыя гэтай асобы на пасадзе міністра адукацыі зразумелая: поўнае вынішчэньне рэшткаў беларускай адукацыі і акупацыйная русіфікацыя.

Нагадаю: з усіх вынішчальных дзеяньняў расейскай палітыкі генэральным, галоўным, першасным і найважнейшым для Масквы пытаньнем ёсьць зьнішчэньне беларускай мовы і перасьлед яе сьвядомых носьбітаў. Кадравае прызначэньне русіфікатара на міністра адукацыі было запатрабаванае ад Лукашэнкі ў Маскве. Ён яго выканаў.

Бачачы актыўнасьць Крамля, у Менск зачасьцілі высокапастаўленыя асобы цяперашняга польскага ўраду. Нечакана яны прызналі нелегітымны квазіпарлямант Лукашэнкі (”палатку”), напляваўшы на ўсё беларускае змаганьне за законнасьць і дэмакратыю. (АБСЭ тым часам не прызнала сёлетніх выбараў у “палату” за законныя і сапраўдныя: “не было яўкі — не было выбараў”). Польскія візіцёры мелі, аднак, свае інтарэсы, якія былі пачутыя рэжымам.

Галоўнае пытаньне для антыбеларускага рэжыму на польскім накірунку (для Масквы і Лукашэнкі) — спыніць дзейнасьць Белсату альбо ў інтарэсах “рускага сьвету” перавесьці яго вяшчаньне на расейскую мову. Гэта ў каторы раз было выказана польскім візіцёрам і выглядае (Ізноў жа, як ня дзіўна) знашло там разуменьне.

Расейская акупацыя Беларусі на парозе. Яна паўзе павольным ходам. Складваецца ўражаньне, што ў Эўразьвязе ўжо пачалі думаць аб чарговым падзеле Вялікага Княства Літоўскага.

Будучыня, як заўсёды, залежыць ад нас, беларусаў. Але беларускі нацыянальны палітычны клас за 22 гады ўнутранай акупацыі моцна разбураны і загнаны ў падзем’е. Гэта ўскладняе змаганьне. Тым ня менш іншай альтэрнатывы, як змагацца супраць маскоўскай агрэсіі, — няма. І прыступаць, рыхтавацца да барацьбы трэба цяпер, тэрмінова і неадкладна.

Хто будзе змагацца за Беларусь? Хто будзе яе абараняць? Перш за ўсё — патрыёты, людзі, якім дарагая Бацькаўшчына і свабода. Такія людзі ёсьць. Іх шмат.

Галоўная задача:
– сабраць сродкі супраціўленьня і абароны; прыняць рашэньне аб барацьбе;
–пачынаць дзейнічаць індывідуальна і двойкамі асобаў. Потым гэта прывядзе да арганізацыі руху;
– падрыхтавацца да валанцёрскай дзейнасьці ў Беларусі і за мяжой на эміграцыі;
– любымі спосабамі наладзіць любое беларускае апавяшчэньне аб падзеях у Беларусі і ў сьвеце;
– любымі спосабамі блакаваць расейскую прапаганду і дэзінфармацыю, яе сродкі трансляцыі і пераказу;
– не дапусьціць перакідкі варожых войскаў у Беларусь па чыгунцы. Любымі спосабамі заблакаваць чыгунку і магчымасьць варожага руху па беларускай чыгунцы;
– асьцерагацца любых кантактаў з псэўдаапазыцыяй рэжыму (статкевічамі, мілінкевічамі, лябедзькамі і г. д.). Інакш — тупік і правал усяго;
– зразумець, што гібрыдная агрэсія з боку Расеі ўжо ідзе. Яе актыўная фаза — пытаньне часу. Для беларусаў важна падрыхтавацца і прыняць контрамеры, не страціць час. Пераможа Беларусь. Слава Айчыне!

18 сьнежня 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК

22/12/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2016
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024