Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Нараджэньне Хрыстова — Адраджэньне чалавецтва Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым і з надыходзячым Новым годам! Зычу, каб будучы час, які настае, быў спагадным для Беларусі і нашых людзей, каб скончылася ліхалецьце, а ў ліхалецьці, каб гартавалася воля і дух, бо толькі новыя, сьветлыя і моцныя людзі змогуць змагацца, збавіцца ад цемры і адбудаваць вольную сьветлую Беларусь, будуць яе бараніць. Верма ў Бога і сьветлыя дні. Калі чалавек даўжэй пажыве на сьвеце ў складаным жыцьці, назіраючы перамены, то паступлва пачынае ўсьведамляць, што і свабода, і воля, і ўсё добрае, сьветлае, чыстае, вечнае, увесь сэнс жыцьця чалавечага і народнага якраз у Ім, у Тым, хто стаўшыся чалавекам, пайшоў на Крыж за ўсё чалавецтва на самую страшную і пакутлівую сьмерць. Паглядзім навокал і ўбачым, што робіцца зь людзьмі і краінамі, якія адмовіліся ад Хрысьціянства. Пустым тое месца не застанецца. Туды лёгка прыходзіць нішчыцель, варвар зь іншаю вераю. І народ, што адмовіўся ад сваёй Веры дзеля свабоды жыць не па запаведзях, але па хаценьню, ня здольны сябе бараніць. Ці гляньма туды, дзе скопішча зла, дзе бязбожнікі прыстасавалі рэлігію для абслугі крымінальных інтарэсаў, разбою, вайны. І сталіся ворагамі чалавецтва. Наша Вера ёсьць агульначалавечай і нацыянальнай каштоўнасьцю, бо на ёй вырасла наша культура. Нараджэньне Хрыстова — гэта адраджэньне чалавецтва, шлях з цемры да сьвятла, да вечнай свабоды, да новага чалавека, які стаўся. Па рознаму людзі йдуць гэтым шляхам. Некаторыя й не патрапілі. Але шмат хто дйдзе і пэўна дайшоў. Шануйма нашу Веру, Краіну і Мову. Слава Ісусу Хрысту! 25 сьнежань 2016 г. Зянон Пазьняк 25/12/2016 › Навіны Зянон Пазьняк: БЕЛСАТ І ПРАБЛЕМА, ЯКАЯ ЗА ІМ СТАІЦЬ Надыходзіць новы 2017 год і стогадовыя ўгодкі жахлівай цывілізацыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва — пачатку расейскага камунізму, які разам з нямецкім нацыянал-сацыялізмам разьвязаў крывавую сусьветную вайну і зьнішчыў мільёны людзей. Людзі ў Беларусі і ва Украіне з трывогай глядзяць на ход часу і асьцерагаюцца паўтору чагосьці жахлівага, бо імпэрская Расея як скопішча зла існуе і пэрманэнтна аганізуе, агрэсіўна пагражаючы суседзям і ўсяму чалавецтву. 25/12/2016 › Навіны Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – Беларускі Народны Фронт 22 grudnia 2016 roku, Mińsk. Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda Szanowny Panie Prezydencie Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda, 25/12/2016 › Навіны, Polski
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |