Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСЬ-ЛІТВА

(Заўвагі на маргінэсе)

Цяпер сьнежань, 2016 год. Пайшла шчыльная паклёпніцкая дэзінфармацыя з боку Масквы пра Беларусь. Гэта зьвязана з тым, што Расея рыхтуецца да захопу Беларусі з выкарыстаньнем войска. У 2017 годзе можа пачацца шквал расейскай паклёпніцкай навалы. Думаю, што хутка беларусы, якія слухаюць і гладзяць маскоўскае гёбэльс-тэлебачаньне, даведаюцца адтуль, што яны ўвогуле ня людзі, што іх прыдумалі белапалякі ды бальшавікі і што ўвогуле – іх няма. Падрыхтуймася. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Прызнаньне здрадніка ў здрадзе

Беларусы, вы хочаце даведацца, чаму мы так жывем, а ў бліжэйшы час яшчэ і ня так зажывем? Пазнаёмцеся са шчырым прызнаньнем тав. Андрэйчанкі, старшыні “Палаты прадстаўнікоў” Рэспублікі Беларусь. Ён зрабіў яго, выступаючы 26 сьнежня перад начальствам у Маскве: Далей...

30/12/2016 › Навіны



АДНАЎЛЯЮЦЬ ФАНТОМЫ СССР

Апошнім часам у дзяржаўным і публічным жыцьці Беларусі ўсё часьцей адбываюцца рознамаштабныя дзеі, у якіх адчуваецца выразны акцэнт на абуджэньне “савецкай настальгіі” або “настальгіі па саўку”. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Данбас – ваенны палігон Расеі

Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Юры Бэрэза камэнтаваў эскалацыю канфлікта на Данбасе:

Па-першае, Расеі патрэбныя аргуманты. Гэтую аргумэнтацыю ствараюць яе наёмнікі. Па-другое, адбываецца ратацыя расейскіх акупацыйных войскаў. У іх ідзе перападрыхтоўка і, на жаль, Данбас на сёньняшні дзень стаў ваенным палігонам, дзе абкатваюць байцоў фашыстоўскай арміі РФ. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Віталь Портнікаў: Закладнікі шаленства

Ужо пасьля забойства расейскага амбасадара ў Турцыі даводзілася зазначаць, што гэта – толькі першы тэрарыстычны акт пасьля зьнішчэньня Алепа, пачатак зусім новай эпохі ў супрацьстаяньні Расеі і мусульманскага сьвету. Падобна, гэта зразумеў і сам Уладзімір Пуцін, які дэманстрацыйна перанес важную прапагандысцкую рытуальную дзею – сваю прэс-канфэрэнцыю. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Сэанс псэўдаапазыцыйнай магіі ў Гародні

Рэсурс “Белорусский партизан” ня сьпіць у шапку і “партизанит не покладая рук”. Вядома, што “штаб” гэтага “партызанскага руху” знаходзіцца ў Маскве, і вядома нават, на якой плошчы. Але да справы…

На згаданым рэсурсе зноў зьявілася нешта. Чытаем і глядзім. Назва, словы і фотаздымкі “заварожваюць”. Гэта сапраўдны сэанс чарадзейства і магіі. У пары з шматвопытным спэцом цыркавой арэны нават юная ў прафэсіі сп. Канапацкая выглядае эфэктна і пераканаўча. Яны пастараліся. Цытуем:

Анна Канопацкая: В Палате представителей есть депутаты, которые тоже хотят перемен. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Віталь Портнікаў: Стан вайны

Мала каму вядомы да апошняга часу экспэрт Цэнтра ваенна-палітычных дасьледваньняў МГИМО Міхаіл Аляксандраў стаў героем украінскіх мэдыяў і сацыяльных сетак. Ролік, у якім Аляксандраў на фоне банэра закладзенага Уладзімірам Пуціным Расейскага інстытута стратэгічных дасьледваньняў разважае пра магчымасьці ракетнага абстрэла ўкраінскай тэрыторыі і ператварэньня Украіны ў новую Сірыю, камэнтаваўся ўжо дзесяткі разоў. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Глог

“Боярышник” (Глог) лепш за любыя тэлевізійныя рэпартажы і сацыялагічныя апытаньні паказвае, што адбылося з Расеяй пасьля нападу на Украіну, увядзеньня санкцый і падзеньня нафтавых коштаў. Далей...

30/12/2016 › Навіны



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2016
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024