Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Боярышник” (Глог) лепш за любыя тэлевізійныя рэпартажы і сацыялагічныя апытаньні паказвае, што адбылося з Расеяй пасьля нападу на Украіну, увядзеньня санкцый і падзеньня нафтавых коштаў. Дык вось, “Боярышник”. Цяпер расейскія ўлады кажуць аб тым, што гэта – кантрафактны тавар, што пры яго вытворчасьці парушаны захады бясьпекі, што ў склад канцэнтрата ўваходзіць мэцілавы – тобок тэхнічны – сьпірт замест харчовага эцілавага. Аднак “Боярышник” – гэта канцэнтрат для ваннаў. Для ваннаў, а не для спажываньня ва ўнутр. Што і было ўказана на яго цэтліку. Між тым, жыхары Іркуцка – не нейкай там расейскай глухамані, а вялікага горада, абласнога цэнтра – куплялі яго для пітва. Куплялі масава – аб чым сьведчыць колькасьць загіблых, на якую мусіў адрэагаваць нават прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна. Яшчэ больш людзей знаходзіцца ў шпіталях, у тым ліку ў стане комы. Улады Іркуцка плануюць пакватэрны абыход па ўсяму гораду, каб расказаць жыхарам пра небясьпеку ўжываньня сродку для мыцьця. Нагадваю, што дзея адбываецца ў 2016 годзе. У ХХІ стагоддзі. У краіне, якая распавядае ўсяму сьвету пра сваю культуру і духоўнасьць. Зразумела, мэрыя Іркуцка ўказвае, што падчас пакватэрнага абыходу ўпор будзе рабіцца на нестабільныя сем’і і бяздомных. Але само мерапрыемства сьведчыць зусім не на карысьць падобнай інтэрпрытацыі. Альбо – пра колькасьць “нестабільных”, якая зашкальвае. Гэта – бліжэй да ісьціны. Зразумела, прасьцей за ўсё пачаць успамінаць аб “Расеі, што п’е”. Аднак п’юць у многіх краінах. Самае галоўнае ў гісторыі з “Боярышникам” – што п’юць. І тут аказваецца, што танны канцэнтрат для ваннаў зьяўляецца больш выгодным, чымсьці нават танная гарэлка, чымсьці самагон. Медведев абсалютна слушна ўспамінае 90-я: тады, пасьля краху савецкай эканомікі і прыватызацыі, арганізаванай бандытамі і чэкістамі, у ягоных суайчыньнікаў не было грошай на самае неабходнае. Сытуацыя пачала наладжвацца толькі пасьля павышэньня нафтавых коштаў, калі ва ўлады зьявілася магчымасьць падзяліцца грашыма з халопамі. Цяпер, калі кошты на нафту зноў упалі і да непазьбежных цяжкасьцяў дадаліся санкцыі і бяздарнае кіраваньне эканомікай краіны, халопаў зноў заганяюць у “Боярышник”. Ніякія гучныя заявы Медведева і Пяскова аб неабходнасьці разабрацца з “няправільнымі” экстрактамі ні да чаго не прывядзе. Усё, што яны могуць запрапанаваць расейцам, якія бяднеюць, — гэта вайна і сьмярдзючае пойла. Віталь Портнікаў 30/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |