Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віталь Портнікаў: Стан вайны

Мала каму вядомы да апошняга часу экспэрт Цэнтра ваенна-палітычных дасьледваньняў МГИМО Міхаіл Аляксандраў стаў героем украінскіх мэдыяў і сацыяльных сетак. Ролік, у якім Аляксандраў на фоне банэра закладзенага Уладзімірам Пуціным Расейскага інстытута стратэгічных дасьледваньняў разважае пра магчымасьці ракетнага абстрэла ўкраінскай тэрыторыі і ператварэньня Украіны ў новую Сірыю, камэнтаваўся ўжо дзесяткі разоў. Бо нічога больш яркага і шчырага адносна намераў расейскай экспэртнай супольнасьці наконт Украіны пакуль што не прагучала. Гэтыя намеры можна было толькі дадумваць – на фоне пастаянных запэўніваньняў прадстаўнікоў расейскага палітычнага кіраўніцтва аб тым, што “нас там няма”, што йдзецца пра грамадзянскі канфлікт украінскіх уладаў і “апалчэнцаў Данбаса”, што караць Расею, якая іскнецца выключна да стабілізацыі сытуацыі ў суседней краіне – гэта самы сапраўдны цынізм Захада.

Зразумела, калі пасьля такіх міралюбных і супакойваючых заяў які-небудзь украінскі палітык і журналіст гаварыў пра вайну, якую Расея распаліла супраць ягонай краіны, гэтыя словы гучэлі дзіўна, прынамсі, для маскоўскіх СМІ. Але ў выкладаньні Міхаіла Аляксандрава ўсё выглядае скрайне выразна – бамбардоўкі, ракетныя абстрэлы, авіяцыйныя ўдары, пасьля якіх пяхота “арміі Данбаса” павінна зачысьціць акупаваную тэрыторыю і навесьці на ёй парадак. Гэта сапраўды схема сірыйскай вайны. Гэта азначае, што Харкаў, Марыюпаль, Бярдзянск або Мэлітопаль будуць выглядаць, як Алепа, з разбураных гарадоў украінскага Усходу сотні тысячаў людзей будуць уцякаць у суседнія рэгіёны і краіны, на вуліцах будуць гніць трупы людзей і жывёлы, ад будынкаў застануцца адны руіны. Гэта азначае, што па суседству з Расеяй будзе самае сапраўднае вогнішча. Той, хто сумняваецца ў разбуральнай сіле авіяцыйных і ракетных удараў, можа проста паглядзець на фатаграфіі зьнішчанага Алепа або разбуранага раней дывановымі бамбардоўкамі Грознага – і супакоіцца.

Я зусім не сьцьвярджаю, што Уладзімір Пуцін вядзе супраць Украіны вайну, вобразы якой узьніклі ў сьвядомасьці Міхаіла Аляксандрава. Зразумела, Пуцін вядзе супраць Украіны “гібрыдную вайну”, сутнасьць якой – акупацыя тэрыторыі пры дапамозе мясцовых калабарацыяністаў, імітацыя грамадзянскага канфлікта, намаганьні па ўнутранай дэстабілізацыі суседняй краіны з мэтай недапушчэньня яе самастойнай палітыкі. Гэта таксама страшная вайна. Яна ўжо каштавала і ўкраінцам, і расейцам тысячаў забітых, мільёнаў тых, хто страціў дах над галавой і працу. Каштавала адчуваньня нестабільнасьці і ўзмацненьня такога ўзаемнага недаверу, якога паміж двума народамі не было з часоў супрацьстаяньня Вялікага Княства Літоўскага і сатэлітаў Залатой Арды. Але гэта – не вайна за Алепа. Тое, што адбываецца ў Сірыі – у сто разоў страшней і бязьлітасьней. “Гібрыдная вайна” і генацыд – гэта розныя войны.

Рэцэпты Міхаіла Аляксандрава важныя тым, што яны ўкладаюцца ва ўспрыняцьце ўкраінцамі расейскіх намераў. Ва Украіне Расею не ўспрымаюць як краіну, палітыкі якой распрацоўваюць вырабленыя планы дэстабілізацыі, але пры гэтым хочуць застацца ў ценю. Украінцам няма справы да вывертаў расейскай дыпламатыі, якая спрабуе пазбавіць краіну ад санкцый шляхам доказу недатычнасьці Масквы да канфлікту на Данбасе. Яны ўспрымаюць Расею як агрэсара, які ў любы момант можа парушыць мірную плынь іхняга жыцьця. І так – бамбаваць Харкаў, Адэсу або Кіеў – калі спатрэбіцца. Ва ўкраінскай сьвядомасьці Расея – гэта краіна, якая вядзе вайну. Менавіта таму пытаньне “чаму мы называем вайну з Расеяй антытэрарыстычнай апэрацыяй?” зьяўляецца дзяжурным для любой дыскусіі аб расейска-украінскім канфлікце.

Для завершанасьці карціны было важна, каб пра гэта – як пра вайну, а не як пра “грамадзянскі канфлікт” – гаварылі ня толькі ўкраінцы, але і самы расейцы. Міхаіл Аляксандраў вымавіў словы, якіх у Кіеве чакалі з той самай хвіліны, як “ветлівыя чалавечкі” зьявіліся ў тады яшчэ вольным Крыме. Словы, якія ў перакладзе з паліталагічнай гучаць страшна і проста: мы вас зьнішчым і паняволім. Будзеце працаваць на нас. Словы, якія куды больш зразумелыя і шчырыя, чымсьці любая балбатня пра сумна вядомы “Русский мир”.

Могуць сказаць, што гэтыя словы – усяго толькі думка маргінальнага, мала каму вядомага чалавека, які правёў дзесяцігоддзе ў сьценах затулінскага Інстытута краін СНД, а ў гэтым кракадзілавымм пітомніку і не такое пачуеш. Але наўрад нехта ва Украіне будзе ўдавацца ў падрабязнасьці біяграфіі экспэрта. Важна, што словы пра бамбаваньні і зачысткі вымаўлены не нейкім там “палявым камандзёрам”, а салідным чалавекам пры пасадзе і афіцыйным банэры. Гэтыя словы, зразумела – не абвяшчэньне вайны.

Яны – стан вайны.

Віталь Портнікаў
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://www.svoboda.org/a/28187680.html

30/12/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2016
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024