Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Сіла ў салідарнай нацыі

(Выступ на студзеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Агульнае назіраньне паказвае, што пасьля разбурэньня грамадзянскай супольнасьці Беларусі падзеі ў нашай краіне сталі нашмат больш вызначацца зьнешнімі чыньнікамі палітыкі і міжнароднымі абставінамі. Уплыў ёсьць аднолькавы на рэжым і на кволыя асяродкі супраціву. Гэта дрэнна, аднак, перш за ўсё для супраціву, бо ён мусіць быць самадастатковым. Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Перад пагрозай з Усходу Беларусы пачынаюць разумець: альбо будзем рускамоўнымі рабамі, альбо вольнымі беларусамі ў сваёй дзяржаве

(Студзеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

15 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Сіла ў салідарнасьці нацыі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Юрыя Беленькага

Камітэт правоў чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрыя Беленькага. Яна зьвязаная зь перасьледам палітыка за мэмарыяльныя акцыі ў Курапатах і Лошыцкім яры 2 і 9 лістапада 2014 году. Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Што кажуць царкоўнікі ў РПЦ

У РПЦ шкадуюць аб тым, што Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату) не паслала на сьмерць сваіх вернікаў, каб здушыць Майдан ў 2014 годзе. Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


«Лебедько»: И мы готовы власти помогать

У “дэмСМІ” паведамілі пра чарговую “стратэгічную ініцыятыву” непараўнальнага пэрсанажа мясцовага псэўдаапазыцыйнага істэблішмэнту:

Забрать у КГБ, отдать армии - Лебедько предлагает увеличить поддержку армии Беларуси Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Каго яны хочуць ашукаць?

“Белрэдакцыя” Радыё Свабода дэманструе зайздросную ўпартасьць, вось бы скіраваць яе ў рэчышча выкананьня статутных і маральных установак дэмакратычнага СМІ: на сваечасовае і адэкватнае інфармаваньне беларусаў, на якасную аналітыку, на падтрымку нацыянальна-культурнага беларускага адраджэньня. Замест гэтага на працягу гадоў (асабліва апошніх) “рэдакцыя” займаецца татальным піярам псэўдаапазыцыйных структур і асобаў, журналісцкімі падлогамі (інфармаваньнем пра неіснуючыя падзеі), стварэньнем штучных сацыяльна-палітычных стэрэатыпаў. Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Час пастапарожняй валакіты

Якія структуркі, такія і фэйкі. Яны спаборнічаюць паміж сабой у “рэфарматарскай дзейнасьці”. Робяць гучныя заявы, становяцца ў манумэнтальныя позы, робяць эфэкт на публіку і спэцэфэкт для СМІ. Пашумяць, памахаюць плакацікамі і сьцягамі, а потым усё канчаецца пшыкам, адчуваньнем недарэчнасьці і пустаты. Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Было ў Маскве, але ўсё знаёмае

Гэта было 3 студзеня. У інфармацыйнай прасторы пайшло распаўсюджвалі наступнае:
«Москва: Людей море! Многие пришли с детьми! Кричат «Навальный наш президент!» Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Андрэй Піянткоўскі павіншаваў расейцаў з новым 1937 годам

«Ва ўнутранай палітыцы Расеі на 2017 год усё высьветлілася: Пуцін ідзе на выбары. Магчыма, будуць нейкія гульні з Аляксеем Нaвальным, каб зрабіць уражаньне, што прызначаецца нейкая дэмакратызацыя, але задача ва ўлады застаецца як была: захаваньне рэжыму. Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


На Данбас завезьлі кадыраўцаў

На прыканцы лістапада 2016 г. у Данецку пачала прыкметна расьці колькасьць баевікоў з шэўронамі з надпісам “СЕВЕР” і выявай двух сьцягоў (РФ і Чачэніі). Аддзел базуецца ў Данецку на тэрыторыі былога Упраўленьня МУС на Данецкай чыгунцы. Далей...

17/1/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2017
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024