Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Студзеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) Выступоўца спыніўся на тэме агрэсіўнай палітыкі Масквы. З Расеі паступаюць цікавыя зьвесткі аб тым, што імпэрыя ў 2017 годзе завершыць “праяданьне” свайго рэзэрвовага фонду. Сярод іншага, гэта азначае, што Крэмль будзе ўжо няздольны фінансаваць маштабную і працяглую па часе вайну. Гэта станоўчы момант, але нельга забывацца, што дзеяньні Масквы прадыктаваны не нармальнай чалавечай і дзяржаўнай логікай, а ардынска-лубянскай традыцыяй, якая дамінуе ва ўсёй гісторыі імпэрскага ўтварэньня. Народы павінны быць гатовымі да змаганьня за сваю волю і дзяржаўную незалежнасьць. Перад беларускім народам стаіць надзвычайная задача – усімі спосабамі пазьбегнуць уцягваньня нашай краіны, арміі і народу ў крывавыя антычалавечыя авантуры Масквы. Спадзявацца мы можам толькі на нацыянальна сьведамы авангард і самаарганізацыю грамадзтва з мэтай самавыратаваньня. Украінскае змаганьне дэманструе, што гэта магчыма ў самых цяжкіх умовах. Толькі павінны быць людзі, якія адэкватна ідэнтыфікуюць небясьпеку, ворага і дзейнічаюць рашуча і своечасова. Такія людзі ў Беларусі ёсьць. Расея ўжо зараз (але, фактычна, з 1991 года) вядзе супраць Беларусі гібрыдную вайну, з мэтай зьнішчэньня нашай мовы і культуры, развалу беларускай дзяржавы, захопу нашай тэрыторыі, нацыянальных багацьцяў і замены насельніцтва ў Беларусі. Для гэтага быў утвораны і існуе прамаскоўскі рэжым у Менску, які зьдзяйсьняе гэтую злачынную крамлёўскую праграму аслабленьня і ліквідацыі Беларусі. Для гэтага ж існуе і неадраджэнская квазідэмакратычная псэўдаапазыцыя. Але час працуе на народы і супраць імпэрыі. Татальная русіфікацыя і інфармацыйная вайна Масквы супраць Беларусі набывае пачварныя формы, але ўсё яшчэ ўзьдзейнічае на розумы многіх людзей. Перш за ўсё таму, што яны ўспрымаюць расейшчыну як нешта раней (за саветамі) прывычнае, не разумеюць, што зьнішчальная маскоўская праграма накіраваная супраць усіх беларусаў без выключэньня. Усе беларусы – рабочыя, бізнэсоўцы, моладзь, інтэлігенцыя, бюракратыя – павінны быць (згодна крамлёўскіх плянаў) выцесьнены з радзімы на прасторы выміраючай Расеі. Агульная небясьпека павінна згуртаваць наш народ на сваёй тэрыторыі, у сваёй дзяржаве. Таксама выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі, зь якім абурэньнем людзі ўспрымаюць дзеяньні “Закону аб тунеядцах”. Беларусы разумеюць, што рэжым пайшоў на гэты жорсткі захад, бо ня мае грошай на існаваньне. І разумеюць таксама, што ўжо ніхто – ні старыя, ні малыя – не застрахаваны ад рэжымнага гвалту. Людзі кажуць, што “пачалося раскулачваньне, трэба чакаць, што прыйдуць і адбяруць апошняе”. Грамадзяне масава адмаўляюцца прымаць позвы з падатковай інспэкцыі і плаціць па рабаўнічых рахунках. З другога боку, трывожны час выклікаў да жыцьця новую тэндэнцыю ў грамадзтве. Людзі пачалі значна больш прыязна рэагаваць на беларускую мову ў грамадзкіх месцах, імкнуцца больш даведацца пра нашу культуру і гісторыю, дбаюць аб тым, каб дзеці адчувалі сябе беларусамі. Многія асэнсавалі, што выбар адназначны – альбо будзем рускамоўнымі рабамі, альбо вольнымі беларусамі ў сваёй дзяржаве. Ёсьць факты, што ў гарадах і мястэчках людзі гавораць таксама аб тым, што на працягу апошніх гадоў рэжымная псэўдаапазыцыя скрала і прысабечыла дзясяткі мільёнаў валютных сродкаў, накіраваных на “беларускую дэмакратыю” з Захаду. Гучаць словы абурэньня і асуджэньня. Ніякага аўтарытэту псэўдаапазыцыя ў народзе ня мае. Сойм таксама разглядзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 17/1/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |