Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: НЯМА АДКАЗУ НА ГАЛОЎНАЕ ПЫТАНЬНЕ Мінула дзесяць дзён прэзыдэнцтва Дональда Трампа. Усе захады, якія ён зрабіў за гэты час, маюць станоўчае значэньне для Амэрыкі, нягледзячы на шалёную прапаганду супраць яго з боку левых і ненавісных. Лямантуюць мексіканцы (што ня хочуць плаціць за сьцяну), але мексіканскі песа пайшоў на дол. Абураюцца лібэралы і эўрапейскія лідары. Але даляр умацоўваецца, Dow Jones ідзе ў верх, а ў Эўропе эканамічны спад ды інфляцыя эўра. Так рэагуе эканоміка, нягледзячы на гістэрычны лямант левакоў. Беларусы, тыя, якія разьбіраюцца ў палітыцы ( і на якіх ня дзейнічае псіхапатычная прапаганда) падтрымліваюць Трампа. Але… Ёсьць адно “але”. Для нас, беларусаў, галоўнае пытаньне — як Трамп паставіцца да Расеі і да расейскай агрэсіі супраць Украіны, і ці падтрымае Амэрыка Украіну. Ад гэтага рашэньня залежаць ня толькі справы ва Украіне, але і ў Беларусі і ўвогуле ў Эўропе. Якой будзе пазыцыя Трампа — невядома. Аднак, калі яна будзе такой, як прагучэла тое ў час выбарчай кампаніі, і калі Амэрыка спасуе перад Масквой ды пойдзе на гешэфт з Пуціным і пакіне Украіну без дапамогі, то ўсё станоўчае, што робіць і зьбіраецца рабіць Трамп у Амэрыцы, ужо ня будзе мець для нас ніякага значэньня. Што беларусам з таго, чаго набудуе там Трамп, і з таго, што амэрыканцы стануць квітнець, у той час, калі ў Беларусь палезуць маскоўскія акупанты, каб зьнішчыць краіну і забраць нашу волю!? Лепш бы такога не адбылося. Але калі здарыцца, то беларусы ўздымуцца, будуць змагацца з агрэсарам і перамогуць. Ёсьць каму. Маскалі яшчэ ня ведаюць беларусаў і шмат пра што забыліся, бо самы сабе нахлусілі ў сваёй фальшывай гісторыі. Магчыма зь немалымі ахвярамі, але Беларусь разам з Украінай перамогуць ворагаў. Тым больш дарагой стане ўсім свабода і воля, свая краіна і свой народ. Разьлічвайма на сябе і да абароны Айчыны — рыхтуймася. Кожны — рыхтуйся, каб жыла Беларусь. 31 студзень 2017 г. Зянон Пазьняк 31/1/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |