Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аб антыканстытуцыйных актах кіруючай улады

Абапіраючыся на факты і падзеі апошняга часу (напрыклад, сямігадзінны маналог А. Лукашэнкі перад журналістамі і грамадзтвам) мы вымушаны канстатаваць, што нелегітымны кіраўнік аўтарытарнай улады ў Беларусі знаходзіцца ў стане ўзбуджанай экзальтацыі. Прыняцьце заканадаўчых актаў у такім стане прыводзіць да стварэньня сацыяльных канфліктаў і праблем у грамадзтве. Крыніцай такіх праблемаў стаўся Дэкрэт №3 “Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства”, ахрышчаны ўладай дэкрэтам аб “дармаедах”, і прадугледжвае збор падаткаў з усіх асобаў, якія па розных прычынах пазбаўлены працы, часова не працуюць, ці выжываюць з асабістага ручнога занятку і іншай афіцыйна ня ўлічанай падсобнай працы. Дэкрэт закранае шырокія колы насельніцтва: студэнтаў, хатніх гаспадынь, беспрацоўных, інвалідаў, зборшчыкаў ягад і грыбоў – усіх больш за 400 тысяч грамадзянаў. Практычна ўсе гэтыя людзі карыстаюцца сфэрай тавараў і паслуг (аплочваюць іх) і ўдзельнічаюць такім чынам у фінансаваньні дзяржаўных расходаў. Ніхто дарам дяржаўнымі паслугамі і прапановамі не карыстаецца і “дармаедам” не зьяўляецца. На гэтай падставе існуе канстытуцыйнае палажэньне аб недапушчэньні прымусовай працы, якое парушаецца азначаным дэкрэтам.

Зьяўленьне такога абсурднага распарадчага дакуманта (які лічыцца вышэйшым за закон) ёсьць сьведчаньнем нездаровай атмасфэры, у якой ён быў прыдуманы. І наступнае, што вынікае, — гэта ёсьць дэманстрацыя грэблівай непавагі да беларускага народу, асабліва да тых людзей, што знаходзяцца ў цяжкім сацыяльным стане. Такіх дэкрэтаў не павінна быць у здаровым грамадзтве. Супраць зьняважлівай заканадаўчай дзейнасьці людзі павінны змагацца і ў корані зьмяніць умовы, прычыны і крыніцы заканатворчасьці, вярнуўшыся да справядлівых дачыненьняў паміж уладай і грамадзтвам. Гэта шлях нялёгкі, але будучыня краіны вымагае такога выбару і рашэньня.

12 лютага 2017 г.
Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

(Старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк)

14/2/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2017
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024