Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: СПЫНІЦЬ МАНІПУЛЯЦЫІ АХОЎНАЙ ЗОНАЙ КУРАПАТАЎ

Курапаты — гэта трагічнае і сьвятое месца ў Беларусі і на Зямлі. Трэба яго шанаваць. Гэтым мераецца чалавечнасьць асобы. І якраз таму, што месца гэтае сьвятое, сюды пры дрэннай антынароднай уладзе пастаянна лезе нечысьць, каб нагадзіць, нахлусіць, разбурыць, зьнішчыць і ліквідаваць. Нечысьць не пераносіць сьвятога.

Прычыны вядомыя. І паколькі яны не мяняюцца, то барацьба ўжо ператвараецца ў руціну. Адбілі адну атаку — пачынаецца іншая. Грамадзкія энтузіясты і арганізатары Народнага Мэмарыялу Курапаты (перш за ўсё КХП — БНФ і “Хрысьціянская Злучнасьць Курапаты”) даўно запрыкмецілі падрыхтоўку чарговай дыверсіі супраць нэкропаля на пляцоўцы па вуліцы Мірашнічэнкі. Але гром грымнуў толькі тады, калі прывезьлі будаўнічую тэхніку і пачалі працу. Наш алярм быў трывожны, бо практыка паказае, што падняць пратэстную грамадзкасьць рэальна можна, як правіла, тады калі будаўнічыя працы ўжо пачаліся.

І вось тут, што вельмі своечасова, на абарону Мэмарыяла зьявіліся маладыя людзі, валанцёры, здольныя дзейнічаць рашуча, упарта і нават брутальна.

Як і з “бульбаш-бардэлем” чарговы нумар тут ня пройдзе. Валанцёры-пратэстоўцы сваёй фізічнай прысутнасьцю ля будаўнічай пляцоўкі востра прыцягнулі ўвагу грамадзкасьці да беззаконьня і трымаюць працэс ў напружаньні. І гэта важна ў змаганьні з чарговай будаўнічай агрэсіяй у зоне Курапатаў.

Цяпер па практычнай сутнасьці пытаньня. Замоўцай пяціпавярховага офіснага цэнтра выступае ЗАТ “Цяжмаш” (дырэктар Ігар Анішчанка). Гэтая кампанія адкупіла ўчастак зямлі па вуліцы Мірашнічэнкі ў ахоўнай зоне Курапатаў і замовіла бцдаўніцтва ў ТАА “Белрэканструкцыя”.

Няма сумненьняў, што закон парушаны. Аукцыён па продажу ўчастка адбыўся ў 2013 годзе. Тым часам участак вывелі з ахоўнай зоны ў 2014. Значыцца аукцыён незаконны. Тут тэма для пракуратуры, чаму ва ўгоду нейкаму падазронаму будаўніцтву яно плануецца ў ахоўнай зоне Курапатаў без узгадненьня зь Міністэрствам культуры, а потым участак выводзіцца з ахоўнай зоны (кім, хто і дзеля чаго тое зрабіў).

Не было рэальнага (не пыл у вочы) узгадненьня праекта з грамадзкасьцю. ПДП фірмы прадставілі толькі ў кастрычніку 2016 года і (Sig!) да гэтага часу ён не зацьверджаны. Офісны цэнтар будуюць без зацьверджанага праекта дэтальнай планіроўкі на незаконна выдзеленай і набытай зямлі.

Па ўсіх гэтых пытаньнях сябры нашых арганізацыяў зьвярнуліся з адпаведнымі заявамі ў Міністэрства культуры, у Генэральную пракуратуру, Сьледчы Камітэт і Менгарвыканкам.

Тым часам замоўнік будаўніцтва, Ігар Анішчанка, раптам хуценька заявіў, што спыняе будаваць і забраў тэхніку з будпляцоўкі. З гэтага я магу толькі зрабіць выснову, што дырэктар правільна ацаніў наступствы, якія маглі для яго настаць, бо, як казаў мудрэц, — “я ведаю больш, чым кажу”. Тым ня менш такое рашэньне можна прыняць.

Але гэта ня значыць, што справа пратэсту і абароны Курапатаў спыніцца. Яна павінна працягвацца асабліва ў юрыдычнай галіне, што датычыць чыноўнікаў і асобаў, якія жанглююць законамі і будаўнічымі ўчасткамі. Барацьбу цяпер спыняць нельга і пратэсты валанцёраў таксама.

Нельга верыць на словы рэжымным чыноўнікам. Павінны быць законныя рашэньні і дзеяньні, выпраўленьне парушэньняў і хібаў. Павінна быць перамога справядлівасьці, адзначаная голасна і моцна. А вырваны ўчастак мусіць быць вернуты ў ахоўную зону Курапатаў (гэта абавязкова!). Інакш сюды зноў улезуць і пачнуць усё псаваць “на законных” падставах. Гэтая пазыцыя (вяртаньне ўчастка ў ахоўную зону) — важнае патрабаваньне.

28 лютага 2017 г. Зянон Пазьняк

2/3/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2017
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024