Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пазьняк адказаў на рэпартаж БТ: «Ня верце Лукашэнку, трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы»

(13 сакавік 2017, Дзьмітры Гурневіч, Радыё Свабода)
zp.jpg
Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк назваў хлусьнёй перадачу Беларускага тэлебачаньня дзе была заяўлена пра ягоны, нібыта, заклік ня ўдзельнічаць у акцыі з нагоды Дня Волі 25 сакавіка.

Асноўнаю тэмаю галоўнай прапагандысцкай праграмы БТ «Главный эфир» у нядзелю стаў дэкрэт № 3.Таксама была паказаная відэацытата Зянона Пазьняка, які гаварыў пра правакацыі на акцыі 25 сакавіка ў Менску. За кадрам прагучалі словы вядучага пра заклік палітыка не ісьці на дэманстрацыю.

У камэнтары для Радыё Свабода ён абвергнуў словы БТ:
“Характэрнасьцю гэтай хамскай антынароднай улады ў Беларусі і яе халуйскай абслугі ёсьць прадажнасьць і хлусьня. Яны ўжо 22 з паловаю гады ілгуць народу і ўсяму сьвету. Няўжо яшчэ ёсьць людзі, якія вераць іхняму тэлебачаньню?!”
Пазьняк падтрымаў таксама акцыі ў беларускіх гарадах супраць “падатку на дармаедзтва”:

“Беларусы выйшлі на вуліцы й плошчы з пратэстам, таму што іх зьняважылі абразьлівым, паскудным словам «дармаеды» і хочуць садраць грошы з беспрацоўных. Тым, хто сумняваўся ў людзях, паглядзіце цяпер, які гэта прыгожы, адкрыты і разумны народ, як дакладна людзі фармулююць свае думкі і пратэсты, якая трапная лексіка бяз грубых словаў і зьняваг, якое вострае абурэньне! Але людзі не жывуць нянавісьцю, перажываюць за родную Беларусь, як жанчына ў Бабруйску, якая плакала за будучыню краіны.”

Палітык бачыць у вулічных пратэстах адзіную магчымасьць для людзей абмяняцца думкамі і адчуць сябе моцным народам:
“Трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы. Але нельга дапусьціць, каб нашых даверлівых людзей у чарговы раз ашукалі правакатары ды падставілі пад удар бандытаў, якія захапілі ўладу. Таму дзьве парады: быць уважлівымі, не паддавацца на правакацыі непатрэбных учынкаў. І другое: самаарганізоўвацца ў групы працоўных беларусаў і супраціўляцца антынацыянальнай палітыцы ўлады. Толькі арганізаваны народ ёсьць сіла. Мэтай змаганьня хай будзе вольная Беларусь. Гэта наша краіна, гэта наша зямля. І трэцяя парада: ня верце Лукашэнку і яго ілжываму тэлебачаньню, ні менскаму, ні, тым больш, маскоўскаму. Верце свайму сумленьню”. - заявіў Зянон Пазьняк

Радыё Свабода Дзьмітрый Гурневіч

13/3/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2017
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024