Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Вялікая Беларуская Ідэя Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя беларусы. Па сутнасьці гэта было адраджэньне Вялікага Княства ў этнічных межах Беларусі, якія тады былі ў два разы большыя, чым засталося цяпер пасьля акупацыяў і вынішчэньня. Беларускі вольны Сьцяг і ідэі, паднятыя 25-га Сакавіка 1918 года, былі падхопленыя зноў у 1988-м, калі ўтварыўся Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”, які 25-га Жніўня 1991 г. адрадзіў Незалежнасьць і даў пачатак рэальнай дзяржаўнасьці Беларусі. Але зноў, як і ў 1918-м годзе, Беларусь была падвержана маскоўскай акупацыі, толькі на гэты раз ўнутраннай, гібрыднай — праз сатрапа ва ўладзе і ўнутранныя антынацыянальныя сілы. 22 з паловай гады цёмнага антынацыянальнага рэжыму сталі фатальна-разбуральнымі для беларускай культуры і беларускай нацыі. Аднак Беларуская Ідэя жыве, нацыя падымаецца зноў ва ўмовах страхатлівай чужароднай улады, антынацыянальнай палітыкі, паняверкі і зьдзеку зь людзей, прыніжэньгя нашага Вялікага Народа. Беларусь жыве, зноў адраджаецца і будзе жыць! Дарогай жыцьця хай нам будзе гонар, свабода і вольная Беларусь. Беларусь перад усім. Ідучы гэтым шляхам, здабудзем будучыню. Галоўнае — ня збочыць, не пайсьці за прыхільнікамі дабрабыту, не прасіць хлеба ў варвараў, рабаўнікоў і бандытаў, не згінацца перад несправядлівасьцю, бо ня будзе тады ні хлеба, ні працы, ні свабоды, ні Бацькаўшчыны. Вялікая Беларуская Ідэя, запаленая 25-га Сакавіка 1918 года, хай асьвятляе нам шлях! Сакавіка 2017 г. Зянон Пазьняк 25/3/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |