Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пагроза для Народнага Мэмарыялу Курапаты Антыбеларускі рэжым зрабіў гэтую “акцыю” з выклікам. На Дзень Волі на лукашыстоўскі “суботнік” у Курапаты былі прывезены больш за сотню асобаў са структураў вядомых БРСМ і “Белай Русі”. Усе яны былі ў сваіх аксэсуарах са структурнай сымволікай, трымаліся разам, нейкім атрадам. Трэба быць аб’ектыўным, шкоды не нарабілі. Вельмі інтэнсіўна павыносілі з лесу на цэнтральную Крыжовую алею гальлё, скінулі яго ў кучы і праз 1,5 гадзіны арганізавана адмаршыравалі прэч. Згаданыя кучы яны маглі б і ў грузавікі загрузіць, але за іх гэта ўжо рабілі рабочыя “Зелянбуда”. Прысутныя фронтаўцы заўважылі, што ніхто з асобаў у сымволіцы нічым не цікавіўся, ад экскурсіі і тлумачэньняў яны адмовіліся. Мабыць, такія яны мелі інструкцыі. А вось іхная «ватажка» тав. Матюшкова была больш гаваркой і выдала журналістам усю лукашыстоўскую “канцэпцыю”: - Кто был жертвой в этой истории, а кто палачом – непонятно. Были расстреляны и виновные, и невиновные – время было такое, - говорит председатель организации «Белая Русь» Людмила Матюшкова. - Место нужно увековечить, сделать большой красивый мемориал. Начать водить экскурсии, обустроить лавочки, дорожки. Посмотрите, одни пеньки, идешь и спотыкаешься! Слышала, что здесь проводятся шествия Дзяды – ни за что бы не пошла! Это не дань памяти, это просто сходки, их не должно быть, мы ведь мирная страна. http://www.kp.by/daily/26658.7/3679005/ Камэнтаваць недаразьвітасьць бессэнсоўна. Зразумела, з чым рэжымныя бонзы прыходзяць на тэрыторыю Народнага Мэмарыялу. Ды для іх і Мэмарыялу няма. Ім галоўнае ўлезьці сюды, зьнішчыць магілы і крыжы, зганьбіць памяць аб пакутніках. Калі гэтая цемра памкне ў Курапаты са сваімі “лавочкамі”, “дорожкамі” і сваім“непонятно, время такое, были виновные”, то трэба беларусам ставаць муром і гнаць сатаністаў са сьвятыні. Валеры Буйвал 13/4/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |