Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэжым дае сігнал, што разбурыў Беларускую армію Па БТ працягваюць круціць “пабедабесныя” рэкламныя ролікі наконт таго, як усё добра і магутна ва Узброеных сілах РБ, як брава крочаць шыхты пад сьцягамі рэжыму і СССР. Маладыя жаўнеры прымаюць тэатральную прысягу Савецкай Арміі (якой ужо няма 26 гадоў) і ўсе радуюцца, радуюцца. І вось жа як гром зь яснага неба на хвалях Радыё Свабода зьяўляецца суаўтарскі тэкст з фатаграфіямі таварышаў Алесіна і Паротнікава. Вядомыя кліенты антыбеларускага рэжыму, запісныя “ваенспэцы”, як з коша, вывальваюць такое, што самы час і па валідол бегчы. Яны паведамляюць пра катастрафічны стан Беларускай арміі, якая ня мае ні сучаснага ўзбраеньня, ні тэхнікі, ні ўмоваў для навучаньня вайскоўцаў. Аказваецца, самалётаў ледзь стае на патруляваньне, а зэнітна-ракетныя комплексы “састарэлі”. Можна было б, маўляў, у Масквы набыць С-400. Але пасьля таго, як амэрыканцы гэты С-400 ў Сірыі “адной левай” разбамбілі, то і гэта сэнсу ня мае. А выдаткоўваецца з бюджэту на армію столькі, што суаўтары зьдзіўляюцца, як яно ўсё трымаецца на нагах. Прапануем пачытаць гэты матар’ял. Яно вартае таго: Вядома, што антыбеларускі рэжым прыдуманы Масквой і пастаўлены ёю ў нашай дзяржаве менавіта для таго, каб усё аслабляць і разбураць. Сам факт не павінен нас зьдзіўляць. Масква і лукашыстоўскія васалы не спалі б спакойна, калі б Беларусь мела сучасную, згуртаваную, адэкватна ўзброеную армію. Разбурэньне пачалося з татальнай русіфікацыі арміі, потым перайшлі да яе падпарадкаваньня расейскім генэралам і непасрэдна камандваньню ў Маскве. І вось цяпер агучаны вынікі гэтага штучнага (і крымінальнага па характару) працэсу. І тут паўстае адно рытарычнае пытаньне. І што ж гэта здарылася з “ваенспэцамі” Алесіным і Паротнікавым? Чаму яны раптам сталі выдаваць “ваенныя таямніцы” (што праўда, таямніцы полішынэля, вядомыя ўсім)? Цікава таксама, што няма ніякай рэакцыі на гэтыя “сэнсацыйныя адкрыцьці”. У іншай краіне грамадзтва адразу ж адрэагавала б на такі скандал. Пачаліся б абмеркаваньні ў СМІ з удзелам журналістаў і спэцыялістаў, адбыліся б афіцэрскія сходы ў войсках, спэцпаседжаньне ў парляманце, людзі на вуліцах абмяркоўвалі б праблему разгрома арміі ў мірны час і г.д. А тут гэта прамільгнула і забылася. Можа таму, бо ўсе лічаць ужо натуральным і непазьбежным, што да чаго дакранаецца лукашызм, тое адразу пераходзіць у стадыю сістэмнага крызісу? Мы прапануем сваё бачаньне гэтай мэдыйнай зьявы. Набліжаецца прыезд у Беларусь цемры расейскіх войскаў на так званыя “вучэньні” ў жніўні-верасьні сёлета. Здольныя на думаньне і аналіз людзі разумеюць, што гэтыя войскі зойдуць у Беларусь і ўжо назад ня выйдуць. Паўстане рэальная пагроза ператварэньня нашай краіны ў плацдарм для расейскіх ваенных правакацый і нават агрэсіі супраць нашых суседзяў. У сувязі з гэтым Масква пачынае разгортваць гібрыдную кампанію супраць Беларусі. Яе часткай зьяўляецца інфармацыйная атака, мэтай якой ёсьць агаломшваньне беларускага грамадзтва і яго дэзарыентацыя. Нам пачалі даказваць, што ў нас па сутнасьці няма арміі, мы ня здольныя абараніць сябе (пры гэтым маскоўскі вораг ня згадвае, што суседнія Беларусі дэмакратычныя краіны ўсімі сіламі спрабуюць наладзіць нават з гэтым рэжымам добрасуседскія, узаемавыгодныя адносіны і ня хочуць ваяваць). Масква навязьліва і нахабна набіваецца ў “абаронцы” Беларусі. Да чаго гэта прыводзіла ў мінулым, добра вядома: успомнім 1812, 1914-15, 1941-44 гады. Разьмяшчэньне расейскіх войскаў на нашай зямлі азначае акупацыю і вайну. Бо Расея ня можа жыць без вайны, Крэмль спрабуе выратавацца праз вайну. Усё прадумалі і распланавалі крамлёўскія спэцы. За чвэрць стагоддзя ўлады хама яны здолелі падарваць ваенныя сілы і магчымасьці ў нашай краіне. Яны зрабілі выснову, што ўсё гатова для правядзеньня апошняга, зьнішчальнага манеўра па канчатковай ліквідацыі Беларусі і поўнага падпарадкаваньня нашай краіны імпэрыі. Але памыляецца маскоўскі імпэрац. У Беларускай арміі ёсьць афіцэры, падафіцэры, сяржанты і жаўнеры (іх тысячы), якія не зламаліся, якім дарагая Бацькаўшчына, а не чужая імпэрыя. Яны нясуць службу, засвойваюць узбраеньні, сучасную тактыку і стратэгію не для таго, каб бараніць Маскву і лукашызм ды скласьці галаву за гэтую хімеру. Дзесяткі тысячаў беларускіх мужчын, якія прайшлі вайсковую службу і ўмеюць валодаць зброяй, знаходзяцца ў рэзэрвах. І нешта ад іх не чуваць гуканьняў аб тым, што яны хацелі б паваяваць за Расею, супраць Польшчы або Украіны. У Беларусі ёсьць здаровыя, нацыянальныя патрыятычныя сілы. Няхай усходні агрэсар памятае аб тым, што Беларускі народ не дазволіць безпакарана разбурыць свой нацыянальны ДОМ, што на нашай зямлі маскоўская імпэрыя знойдзе сябе магілу. Зянон Пазьняк: “Кожны адраджэнец, кожны абаронца Беларусі цяпер на вагу рыцара ў полі бою. Трэба стаць усім са шчытамі і пад родныя сьцягі.” Сяргей Камароўскі 19/5/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |