Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: НЕ ХАДЗІЦЕ НА РЭЖЫМНЫЯ ПАРАДЫ І ПРАВАКАЦЫЙЦНЫЯ ДЭМАНСТРАЦЫІ Трэцяга ліпеня антыбеларускі рэжым Лукашэнкі будзе праводзіць у Менску вайсковы парад у гонар прызначанага ім сьвята рэжымнай незалежнасьці. 30/6/2017 › Навіны Адносна дзейнасьці агрэсараў у ААН. Нядаўна Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш аб’явіў пра прызначэньне Уладзіміра Варанкова, прадстаўніка Расейскай Фэдэрацыі пры міжнародных арганізацыях у Вене, сваім намесьнікам і кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўленьня ААН. У склад гэтага Упраўленьня, утворанага 16 чэрвеня, пяройдуць 38 аддзелаў і структур ААН, якія займаюцца тэматыкай тэрарызма. 30/6/2017 › Навіны 25 чэрвеня група фронтаўцаў разам з кіраўніцтвам КХП – БНФ накіраваліся зь Менску ў г. Чэрвень (даўні Ігумен), каб ушанаваць памяць ахвяраў камуна-расейскага тэрору на нашай зямлі. Менавіта па гэтай дарозе ў чэрвеньскія дні 1941 года канвой расейскага НКВД гнаў тысячы вязьняў з менскай турмы ў бок Расеі пасьля пачатку нямецка-фашыстоўскай інвазіі. 30/6/2017 › Навіны 28/6/2017 › Навіны Аднавіў Крыж Пакуты, усталяваў сотні крыжоў. 10 фактаў пра Алеся Чахольскага Ганна Соўсь, Радыё “Свабода” Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты, адзін зь кіраўнікоў КХП БНФ 59-гадовы Алесь Чахольскі некалькі дзясяткаў гадоў апякуецца месцам згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 27/6/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РАСЕЙСКАЯ КАМЭДЫЯ Апошнім часам у Маскве разыгрываецца сатырычная паліткамэдыя ў традыцыях кананічнага лубянскага жанру. Такія спэктаклі набілі аскому цэлым пакаленьням назіральнікаў расейскай палітсцэны. Ад тэатра патыхае нафталінам, хоць часам усё ператвараецца ў цырк. 27/6/2017 › Навіны “Народы шануюць змагарных, а не спакойных, што схіляюцца перад агрэсарам“ Пачаў дзейнічаць “безвіз” на заходняй мяжы Украіны. Цяпер украінцы свабодна едуць у эўрапейскія краіны, падарожнічаюць, працуюць, вучацца, адпачываюць, сустракаюцца з сябрамі. У шэрагу месцаў з нагоды падзеі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы і нават сьвяточныя імпрэзы. 27/6/2017 › Навіны “Імпэрыя Зла павінна быць зьнішчана да канца“ Бальшавікі і камуністы, іхнія партыі ВКП (б) і КПСС зьяўляюцца тэрарыстамі і экстрэмістамі, тэрарыстычнымі і экстрэмісцкімі арганізацыямі з самых жахлівых, якія бачыў сьвет. 27/6/2017 › Навіны, Беларускія Ведамасьці Нядаўна ў СМІ прайшлі зьвесткі аб тым, як міністр МЗС РБ тав. Макей правёў тое, што было разрэкламавана як “прэзэнтацыя кнігі вершаў М. Багдановіча” у Іспаніі. На “прэзэнтацыі” было ажно сем чалавек (і ніводнага іспанца). Потым ён у Празе кветкі да мэмарыяльнай шыльды Скарыны ўскладаў. Адным, словам прарыў на дыпфронце атрымаўся проста брусілаўскі. 27/6/2017 › Навіны, English АДМЯНІЦЬ РАСЕЙСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ВУЧЭНЬНІ “ЗАХАД-2017″ У БЕЛАРУСІ Заява ХІ Зьезду КХП – БНФ На пачатак верасьня гэтага году са згоды пануючага рэжыму намечаныя расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі. Для перавозкі расейскага войска ў Беларусь запатрабавана 4162 чыгуначныя вагоны. Экспэрты і разьведка замежных краін у адзін голас сьведчаць, што рыхтуецца вялікая перакідка вялікай колькасьці расейскіх войскаў у Беларусь і што на самой справе гэта будзе абазначаць акупацыю краіны пад выглядам вучэньняў. 23/6/2017 › Навіны Зварот ХІ Зьезду КХП – БНФ Будучыня Беларускай нацыі, дабрабыт людзей і культурная моцнасьць дзяржавы залежаць ад стану і разьвіцьця аднаго нацыянальнага чыньніку, пазначанага ўсімі мудрымі людзьмі і патрыётамі Беларусі. Гэты чыньнік ёсьць Беларуская мова, якая на культурным узроўні сцьвярджаецца найперш у беларускай школе. 23/6/2017 › Навіны ПАДТРЫМАЕМ РУХ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ” Зварот ХІ Зьезду КХП – БНФ Сёлета беларусы актыўна выступілі супраць ганебнага дэкрэту № 3, баронячы сваё права і годнасьць. Людзі засьведчылі імкненьне да лепшага жыцьця, спадзяваньні на будучую сьветлую Беларусь. 23/6/2017 › Навіны ЗАКЛІКАЕМ ПАДТРЫМАЦЬ ВОЛЬНУЮ УКРАІНУ Заява ХІ Зьезду КХП – БНФ Трэці год украінцы абараняюць Украіну ад расейскіх агрэсараў. Ужо загінулі тысячы ўкраінцаў, баронячы свой украінскі дом. Доўжыцца тлеючая вайна, якая кожны дзень зьбірае сваё сьмяртэльнае жніва. 23/6/2017 › Навіны СПЫНІЦЬ ПАДРЫХТОЎКУ ДРУГОГА ЧАРНОБЫЛЯ Ў БЕЛАРУСІ Заява ХІ Зьезду КХП – БНФ Нягледзячы на аргумэнты вучоных, геолагаў, эколагаў, зканамістаў аб небясьпецы і шкоднасьці пабудовы атамнай электрастанцыі каля Астраўца, аб нерэнтабельнасьці, аб эканамічнай заганнасьці і нявыгаднасьці яе існаваньня, аб непамерным цяжары на бюджэт краіны, нягледзячы, што суседзі Беларусі — патэнцыйныя спажыўцы энэргіі - ужо заявілі пра байкот электраэнэргіі з Астравецкай АЭС, не зважаючы, урэшце, на беларускія нацыянальныя інтарэсы і здаровы сэнс, аўтарытарны рэжым у Беларусі пад дыктоўку Масквы ўпарта працягвае будаўніцтва гэтай атамнай электрастанцыі, 23/6/2017 › Навіны “Аб афіляваным (асацыятыўным) сяброўстве ў КХП — БНФ” ПАСТАНОВА ХІ ЗЬЕЗДУ КХП – БНФ Увесьці ў практыку дзейнасьці КХП — БНФ афіляванае (асацыятыўнае) сяброўства ў Партыі і ў Партыйных структурах. 23/6/2017 › Навіны ПРЭЗЭНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ ВЫДАНЬНЯЎ І ДРУКАЎ У НЬЮ-ЁРКУ 18 чэрвеня ў Нью-Ёрку ў беларускім саборы св. Кірылы Тураўскага адбылася вялікая прэзэнтацыя беларускага друку. 23/6/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НАБЛІЖАЙМА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ (ДАКЛАД ПРА ПАЛІТЫКУ ПАРТЫІ на ХІ ЗЬЕЗЬДЗЕ КХП – БНФ) Паважаныя спадарыні і спадары, вітаю Вас на ХІ Зьезьдзе нашай народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Аб Партыі Мінула тры гады пасьля Х-га Зьезду Партыі — гады цяжкага існаваньня нашага народу і няпростай дзейнасьці нашай Партыі ў гэтых умовах. Але, нягледзячы на цяжкасьці, ёсьць добрыя справы і добрыя вынікі, хоць можа (улічваючы ўмовы) і не пра ўсё я тут павінен буду казаць. 23/6/2017 › Навіны ХІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 18 чэрвеня 2017 г. у Менску адбыўся чарговы ХІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 23/6/2017 › Навіны Выказваем шчырыя спачуваньні сябру КХП-БНФ Юрыю Качуку і ягонай сям’і ў сувязі з напаткаўшым іх горам – трагічнай сьмерцю дачкі Юліі. Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 15 чэрвеня 2017 г. 16/6/2017 › Навіны Выказваю найглыбейшае шкадаваньне і спагаду Юрыю Качуку сябру Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і ягонай жонцы ў сувязі з напаткаўшым іх горам — трагічнай сьмерці адзінай любімай дачкі Юліі. 15 чэрвеня 2017 г. Зянон Пазьняк 16/6/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |