Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АДМЯНІЦЬ РАСЕЙСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ВУЧЭНЬНІ “ЗАХАД-2017″ У БЕЛАРУСІ

Заява ХІ Зьезду КХП – БНФ

На пачатак верасьня гэтага году са згоды пануючага рэжыму намечаныя расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі. Для перавозкі расейскага войска ў Беларусь запатрабавана 4162 чыгуначныя вагоны. Экспэрты і разьведка замежных краін у адзін голас сьведчаць, што рыхтуецца вялікая перакідка вялікай колькасьці расейскіх войскаў у Беларусь і што на самой справе гэта будзе абазначаць акупацыю краіны пад выглядам вучэньняў. Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


РАТУЙМА БЕЛАРУСКУЮ ШКОЛУ

Зварот ХІ Зьезду КХП – БНФ

Будучыня Беларускай нацыі, дабрабыт людзей і культурная моцнасьць дзяржавы залежаць ад стану і разьвіцьця аднаго нацыянальнага чыньніку, пазначанага ўсімі мудрымі людзьмі і патрыётамі Беларусі. Гэты чыньнік ёсьць Беларуская мова, якая на культурным узроўні сцьвярджаецца найперш у беларускай школе. Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ПАДТРЫМАЕМ РУХ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Зварот ХІ Зьезду КХП – БНФ

Сёлета беларусы актыўна выступілі супраць ганебнага дэкрэту № 3, баронячы сваё права і годнасьць. Людзі засьведчылі імкненьне да лепшага жыцьця, спадзяваньні на будучую сьветлую Беларусь. Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ЗАКЛІКАЕМ ПАДТРЫМАЦЬ ВОЛЬНУЮ УКРАІНУ

Заява ХІ Зьезду КХП – БНФ

Трэці год украінцы абараняюць Украіну ад расейскіх агрэсараў. Ужо загінулі тысячы ўкраінцаў, баронячы свой украінскі дом. Доўжыцца тлеючая вайна, якая кожны дзень зьбірае сваё сьмяртэльнае жніва. Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


СПЫНІЦЬ ПАДРЫХТОЎКУ ДРУГОГА ЧАРНОБЫЛЯ Ў БЕЛАРУСІ

Заява ХІ Зьезду КХП – БНФ

Нягледзячы на аргумэнты вучоных, геолагаў, эколагаў, зканамістаў аб небясьпецы і шкоднасьці пабудовы атамнай электрастанцыі каля Астраўца, аб нерэнтабельнасьці, аб эканамічнай заганнасьці і нявыгаднасьці яе існаваньня, аб непамерным цяжары на бюджэт краіны, нягледзячы, што суседзі Беларусі — патэнцыйныя спажыўцы энэргіі - ужо заявілі пра байкот электраэнэргіі з Астравецкай АЭС, не зважаючы, урэшце, на беларускія нацыянальныя інтарэсы і здаровы сэнс, аўтарытарны рэжым у Беларусі пад дыктоўку Масквы ўпарта працягвае будаўніцтва гэтай атамнай электрастанцыі, Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


“Аб афіляваным (асацыятыўным) сяброўстве ў КХП — БНФ”

ПАСТАНОВА ХІ ЗЬЕЗДУ КХП – БНФ

Увесьці ў практыку дзейнасьці КХП — БНФ афіляванае (асацыятыўнае) сяброўства ў Партыі і ў Партыйных структурах. Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЗЭНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ ВЫДАНЬНЯЎ І ДРУКАЎ У НЬЮ-ЁРКУ

18 чэрвеня ў Нью-Ёрку ў беларускім саборы св. Кірылы Тураўскага адбылася вялікая прэзэнтацыя беларускага друку. Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НАБЛІЖАЙМА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ

(ДАКЛАД ПРА ПАЛІТЫКУ ПАРТЫІ на ХІ ЗЬЕЗЬДЗЕ КХП – БНФ)

Паважаныя спадарыні і спадары, вітаю Вас на ХІ Зьезьдзе нашай народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.

Аб Партыі

Мінула тры гады пасьля Х-га Зьезду Партыі — гады цяжкага існаваньня нашага народу і няпростай дзейнасьці нашай Партыі ў гэтых умовах. Але, нягледзячы на цяжкасьці, ёсьць добрыя справы і добрыя вынікі, хоць можа (улічваючы ўмовы) і не пра ўсё я тут павінен буду казаць. Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ХІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

18 чэрвеня 2017 г. у Менску адбыўся чарговы ХІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

23/6/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2017
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024