Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: 27 ГАДОЎ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРА СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ Паважаныя землякі, дарагія беларусы, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую ўсіх з Днём Дэклярацыі пра суверэнітэт Беларусі. Гэта была вялікая перамога нацыянпальна-вызвольнага руху, які ачольваў тады Беларускі Народны Фронт. 27/7/2017 › Навіны ЯК МАСКВА МАБІЛІЗАВАЛА «СЬПЯЧУЮ» АГЕНТУРУ ВА ЎКРАІНЕ (Матэрыял да спробы падрыхтоўкі путчу ў Беларусі, Кіраўнік луганскай СБУ (сакавік-красавік 2014 г.) генэрал-маёр Аляксандр Пятрулевіч распавёў выданьню “ГОРДОН”: “Ужо 27 студзеня 2014 г. у Луганскім аблсавеце адбываецца пазачарговая сэсія пад старшынствам Валерыя Галенкі, на якой прысутнічаюць губэрнатар Уладзімір Прысьцюк і мэр Сяргей Краўчанка. На сэсіі прымаецца рашэньне аб стварэньні так званых народных дружын, фармаваньне якіх даручаецца мясцовым УМУС і СБУ. Да фармаваньня “дружын” падключаюцца мэры ўсіх гарадоў і кіраўнікі ўсіх раёнаў Луганскай вобласьці. Што гэта значыць? Што Расея актывізавала “сьпячую агентуру” на ўсходзе Украіны мінімум у студзені 2014-га, да перамогі Майдана і ўцёкаў Януковіча. 23/7/2017 › Навіны Назіраючы за фальшывымі “фальклёрна-этнаграфічнымі” дзеяньнямі антыбеларускага рэжыму на працягу гадоў, прыходзім да наступных высноў. Гэта ёсьць няшчыры акт, мэта якога – прыкрыцьцё сапраўднай (і гэтым разам шчырай) палітыкі русіфікацыі і ліквідацыі ўсяго беларускага. 23/7/2017 › Навіны Намміністра па пытаньнях часова акупаваных тэрыторыяў Георгі Тука сказаў у інтэрв’ю “Апострофу”: “Я не зьяўляюся прыхільнікам чыста ваеннага шляху вяртаньня Данбаса. Перш за ўсё наша армія яшчэ не настолькі магутная, каб уступаць у супрацьстаяньне з рэгулярнай расейскай арміяй. 23/7/2017 › Навіны (З ВЫСТУПУ СП. ХВЕДАРА НЮНЬКІ НА СЁМЫМ ЗЬЕЗЬДЗЕ БЕЛАРУСАЎ СЬВЕТУ Ў МЕНСКУ) Хачу нагадаць мой асабісты прыклад з жыцьця і станаўленьня нас як нацыі і народа. Я жыў у Беларусі пры польскай уладзе, вучыўся і выхоўваўся ў польскай школе і ў польскім духу, бо ні беларускіх, ні іншых школ не было. Калі адчыніліся беларускія школы, а ў 1942 г. усе школы перайшлі на беларускую мову. 23/7/2017 › Навіны Алесь Чахольскі і акупанцкі суд Адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі ў чарговы раз сустрэўся з акупанцкай “юстыцыяй”. Паведамляе Радыё Свабода: «Судзьдзя Фрунзэнскага суду Менску Андрэй Млечка адмовіўся весьці працэс па-беларуску ці запрасіць перакладчыка з фармулёўкай, што «простыя грамадзяне павінны ведаць дзьве дзяржаўныя мовы». (адразу дадазім, што «простыя грамадзяне» могуць і ня ведаць, а вось дзяржаўныя чыноўнікі і суддзі абавязаныя; нават па акупанцкіх правілах абавязаныя – Б.С.) 20/7/2017 › Навіны “Калі вы называеце кагосьці акупантам, то дзейнічайце адпаведна…” Старыя песьні. Падрыхтаваны Парляманцкай асамблеяй АБСЭ праект рэзалюцыі аб дэакупацыі Крыму і часткі Данбаса, у якім РФ прызнана акупантам украінскай дзяржавы, ніяк не паўплывае на сытуацыю ў краіне, заявіў у камэнтары для выданьня “ГОРДОН” украінскі валанцёр Юры Касьянаў: 20/7/2017 › Навіны Карыкатурная рэжымная дзея на тэму “вышиванок” хутка скончылася. Лукашызм вярнуўся да адкрытай формы ліквідацыі беларушчыны. СМІ перадаюць: Лукашенко: “русский язык для Беларуси не чужой, это и наше национальное достояние“ 20/7/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: Заўвагі аб зьменах у беларускім грамадзтве (Выступ на ліпеньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне. Зычу ўсім здароўя і моцнасьці на нашым доўгім нялёгкім шляху. Гэта наш другі Сойм пасьля Зьезду Партыі. Варта падсумаваць некаторыя пытаньні, важныя для пазыцыі Партыі, бо істотнае значэньне мае своечасовасьць. Зьмены ў грамадзтве, якія адбыліся і адбываюцца, маюць, як мы ўжо высьветлілі, трывожны характар для нашай нацыянальнай будучыні з прычыны старэньня і зьмяншэньня насельніцтва і падрастаньня найперш новага лукашыстоўскага пакаленьня, выбітага з культурнага кантэксту нацыянальнай супольнасьці. 11/7/2017 › Навіны ПАГЛЫБЛЕНЬНЕ КРЫЗІСУ ПРЫ НАРОДНЫМ МАЎЧАНЬНІ Ліпеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 9 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Заўвагі аб зьменах у беларускім грамадзтве”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. 11/7/2017 › Навіны, Polski НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ “КУРАПАТЫ” (АЎДЫЁЭКСКУРСІЯ) Аўдыёэкскурсію падрыхтаваў і правёў мастацтвазнаўца Валеры Буйвал. Дадаецца таксама дакумэнтальны фільм “Дарога на Курапаты” (“Беларусьфільм”, 1990 г., рэжысёр Міхаіл Жданоўскі). 8/7/2017 › Навіны Неабходнасьць прывесьці Украінскую армію ў баявую гатоўнасьць Народны дэпутат ад “Народнага фронту” Антон Герашчанка заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “112 Україна”: “Што павінна зрабіць Україна як дзяржава, якая падзьверглася агрэсіі з боку Расеі, у адказ на дадзеныя вучэньні? Нашы войскі павінны быць прыведзены ў поўную баявую гатоўнасьць. 8/7/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: СЛАВА ЗМАГАРАМ ЗА СВАБОДУ! Свабода — гэта такая дама, барацьба за якую ня ставіць ўмоваў. Тут толькі трэба адказаць на пытаньне: ці патрэбна свабода? Калі патрэбна, то застаецца толькі змагацца. Інакш свабоды ня будзе. Амэрыканцы некалі так і зрабілі. Узброеныя дзеяньні пачаліся яшчэ ў 1772 годзе і напачатку праходзілі неактыўна ў дробных сутычках. 5/7/2017 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |