Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАГЛЫБЛЕНЬНЕ КРЫЗІСУ ПРЫ НАРОДНЫМ МАЎЧАНЬНІ

Ліпеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

9 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Заўвагі аб зьменах у беларускім грамадзтве”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцы распавялі пра шырокае міжнароднае абмеркаваньне праблемы расейскіх вайсковых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі. Гэтая праблема сапраўды становіцца міжнароднай. Сваю заклапочанасьць выказваюць палітычныя кіраўнікі і вайсковыя спэцыялісты суседніх з Беларусьсю краін. Упершыню з такой яснасьцю яны дэманструюць разуменьне небясьпекі становішча, калі наша краіна знаходзіцца пад поўным кантролем агрэсіўнай Масквы. На вялікі жаль, многіх у Эўропе гэтая сытуацыя раней цалкам задавальняла або, прынамсі, не цікавіла. Мы будзем аналізаваць разьвіцьцё падзей і выпрацоўку новых адносінаў дэмакратычных краін да антыбеларускага рэжыму, а таксама да арганічнай часткі гэтага рэжыму – падстаўной імітацыйнай псэўдаапазыцыі, якая фальшыва прадстаўляе змагарную Беларусь на міжнароднай арэне. Магчыма, што пагроза расейскай інвазіі і расейскай АЭС у Астраўцы ўрэшце ацьверазіць заходні палітычны істэблішмэнт. А, магчыма, што ацьверазеньне так і не настане. Напрыклад, у 1939 годзе ацьверазеньне прыйшло да іх надта позна, што вельмі дорага каштавала народам.
Выступоўцы паведамілі пра сумныя зьвесткі, якія паступаюць з банкаўскай сфэры краіны. Спэцыялісты так і кажуць: “І як толькі яно ўсё трымаецца!” У прынцыпе існуючы рэжым збанкрутаваў ужо пэўны час таму, але зьнешнія фінансавыя ўліваньні пакуль даюць яму магчымасьць удаваць пэўную стабільнасьць. Гэта прывядзе да яшчэ больш балючага падзеньня. Народная Праграма “Вольная Беларусь” зьяўляецца адзіным шляхам выйсьця з гэтай драматычнай сытуацыі. Менавіта таму рэжым і абслугоўваючыя яго спэцы і аналітыкі імкнуцца замаўчаць Народную Праграму, фактычна, схаваць яе ад грамадзтва. У лепшым выпадку публікуюцца рэдкія камэнтары на тэму запрапанаваных рэформаў у Народнай Праграме, зь якіх чытач ня можа атрымаць сапраўднай інфармацыі. Нягледзячы на ўсё гэта, аб Народнай Праграме “Вольная Беларусь” даведваецца ўсё больш людзей. Гэтыя людзі пераконваюцца ў тым, што “Вольная Беларусь” дае сапраўдную ўпэўненасьць у магчымасьці паратунку нашай краіны і нацыі, у наладжваньні сістэмы сацыяльнай справядлівасьці, эфэктыўнай эканомікі і высокай культуры ў Беларусі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра новыя факты, якія сьведчаць аб паглыбленьні сацыяльна-эканамічнага крызісу ў краіне. Шэраг прадпрыемстваў працуюць у штатным рэжыме па 3-4 гадзіны ў тыдзень. Работнікі атрымліваюць адпаведны заробак. У Жодзіне многія сем’і ўжо ня могуць аплаціць харчаваньне сваіх дзяцей у дзіцячых садках. Зразумела, што так адбываецца па ўсёй краіне. Улады распарадзіліся, каб такіх дзяцей у дзіцячыя садкі не бралі (праблема “вырашана). Мэдработнікам даведзена адміністрацыяй, каб яны асабліва не прыкладалі намаганьні пры лекаваньні пажылых людзей. Людзі зрабілі з гэтага адпаведныя высновы (яшчэ адна праблема “вырашана”).

Сябры Сойму зрабілі паведамленьні на спэцыфічную тэму. Аказалася, што дом-музэй Ф. Дзяржынскага ў беларускім Дзяржынаве зьяўляецца месцам прысягі ня толькі для маладых чэкістаў РБ. Туды прыязджаюць цэлымі выпускамі “маладыя сокалы” ФСБ з вышэйшым лубянскім начальствам і прысягаюць тут на вернасьць традыцыям ВЧК-НКВД-КГБ. Такім чынам, гэбоўская Мэка знаходзіцца якраз на нашай тэрыторыі (у сусьветнай гісторыі спэцслужбаў гэта ёсьць беспрыцыдэнтны факт). Дарэчы, гэтая сістэма перажывае пэрыяд росквіту ва ўмовах агульнага крызісу. З 1991 г. раённыя аддзелы КГБ РБ месьціліся ў 2-3 пакойчыках раённых упраўленьняў МУС. Пасьля 1994 г. іх разьмясьцілі ў вялікіх будынках, у якіх раней былі іншыя ўстановы. А апошнім часам у шэрагу раённых цэнтраў пабудаваны новыя, мадэрновыя спэцбудынкі для КГБ РБ. Насельніцтва ўсё гэта бачыць і робіць высновы.
Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
9 ліпеня 2017 г.

11/7/2017 › Навіны, Polski


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2017
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024