Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: 27 ГАДОЎ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРА СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ Паважаныя землякі, дарагія беларусы, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую ўсіх з Днём Дэклярацыі пра суверэнітэт Беларусі. Гэта была вялікая перамога нацыянпальна-вызвольнага руху, які ачольваў тады Беларускі Народны Фронт. Масква хацела па-новаму замацаваць свой Савецкі саюз, думала ашукаць беларусаў і ўсе акупаваныя народы СССР, прапанавала прыняць фармальныя дэклярацыі пра нібы та суверэнітэт і потым, нібы та дабраахвотна, заключыць новую дамову пра новы Савецкі саюз, прызнаны міжнароднай супольнасьцю. Камуністы ў БССР на такое пагаджаліся, але насуперак ім стаў Беларускі Народны Фронт. Дэпутаты Фронту ў Вярхоўным Савеце падрыхтавалі і неверагоднымі высілкамі і сьмелай тактыкай дамагліся прыняяцьця не фармальнай, а прынцыпова значымай Дэклярацыі аб суверэнітэце, якая потым, 25 жніўня 1991 года, паслужыла падставай для аб’яўленьня рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і стварэньня незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Дэклярацыя аб Суверэнітэце (афіцыйная назва: “Дэклярацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР”) — гэта важны палітычны і юрыдычны крок да дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Змаганьне за незалежнасьць, за стварэньне незалежнай Беларускай дзяржавы — гэта быў доўгі гістарычны працэс, на шляху якога трэба адзначыць некалькі этапаў. Вызначальныя падзеі і даты беларускай дзяржаўнай незалежнасьці — гэта Акт 25 Сакавіка 1918 года аб Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Дэклярацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР, прынятая 27 ліпеня 1990 года, і вянец усяму працэсу змаганьня за незалежнасьць — 25-ы Жнівень 1991 года, калі Дэклярацыя аб суверэнітэце набыла статус Канстытуцыйнага закона і была ўтворана незалежная Рэспубліка Беларусь з гэрбам “Пагоня”, Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і ўсімі атрыбутамі суверэннай дзяржавы. У вольнай Беларусі пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму гэтыя тры даты, тры этапы змаганьня будуць сакралізаваныя (яны ўжо сакралізаваныя) і адлюстраваныя як нацыянальныя дзяржаўныя сьвяты беларускага народа. Сьвятаў нацыі павінна быць шмат. Яны аб’ядноўваюць і ўзвышаюць народ. Памятныя ўрачыстасьці нацыянальнай гісторыі асьвячаюць нацыю, робясь яе відушчай. Дзякуй Богу, што яны, гэтыя сьвяты, у нас ёсьць такога маштабу і што існуе наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь. Слава Айчыне! 27 ліпеня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК 27/7/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |