Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Менску прайшла Канфэрэнцыя (Асамблея) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі

26 жніўня ў Менску прайшла Канфэрэнцыя (Асамблея) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі, якую склікала Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Канфэрэнцыя арганізавана з прычыны пагрозы суверэнітэту Беларусі ў выніку плянаваньня расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад 2017» і пачатку іх падрыхтоўкі. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Барацьба з агрэсарам – катэгарычны імпэратыў незалежнасьці, волі і свабоды

(Выступ на Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі)

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя дэлегаты Канфэрэнцыі патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі.

Віншую Вас з 26-й гадавінай Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 25-Жнівень – гэта найвялікшае сьвята нашай найноўшай гісторыі. Беларусы на справе адрадзілі сваю незалежную дзяржаву. Незалежная дзяржава фармуе незалежніцкую пазыцыю новага пакаленьня. Гэта рэальнасьць.

Наступны этап — стварэньне вольнай дэмакратычнай Беларускай нацыянальнай улады. Гэты працэс пачаўся, але быў прыпынены ў 1994 годзе. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЗЫДЭНТУ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЭРЫКІ ДОНАЛЬДУ ТРАМПУ, ДЗЯРЖАЎНАМУ САКРАТАРУ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЭРЫКІ РЭКСУ ТЫЛЕРСАНУ, СТАРШЫНІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ КАМІСІІ ЭЎРАЗЬВЯЗУ ЖАНУ-КЛОДУ ЮНКЕРУ

26 Жнівень 2017 г.
Зварот

Грамадзтва Беларусі перажывае трывожныя часы ў сувязі з запланаванымі вайсковымі вучэньнямі расейскіх узброеных сілаў “Захад-2017″ на тэрыторыі Беларусі. Наш аналіз становішча паказвае, што з боку Масквы рыхтуюцца дзеяньні, якія могуць пагражаць суверэнітэту Беларусі і суседніх краінаў Эўразьвязу. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


АБ АБАРОНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

(Заява-зварот Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных
дэмакратычных сілаў Рэспублікі Беларусь)

У 26-ю гадавіну Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь мы сьведчым, што дзяржаўная Незалежнасьць Беларусі і Беларуская мова ёсьць найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларускай нацыі. Шанаваньне і абарона гэтых каштоўнасьцяў ёсьць гонарам і абавязкам беларускіх патрыётаў і ўсіх грамадзянаў Беларусі. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Да адзінства – дзеля абароны Бацькаўшчыны!

(Ухвала Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных дэмакратычных
сілаў Рэспублікі Беларусь)


Перад абліччам пагрозы расейскай акупацыі Беларусь патрабуе яднаньня ўсіх незалежніцкіх сілаў у справе абароны Бацькаўшчыны. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы!
Віншую ўсіх з найвялікшым нацыянальным сьвятам — Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

26 гадоў таму, 25-га Жніўня 1991 года, на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета ХІІ-га скліканьня, пасьля цяжкага і ўпартага змаганьня дэпутатаў Апазыцыі БНФ супраць камуністычнай бальшыні парляманту і пры падтрымцы дзясяткаў тысячаў людзей на плошчы, Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР быў нададзены статус Канстытуцыйнага закону, прынятыя іншыя дакуманты аб Незалежнасьці Беларусі. Далей...

25/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.

(ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ)

25-га Жніўня сьвяткуем Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. 26 гадоў таму Вярхоўны Савет Беларусі пасьля доўгага і цяжкага змаганьня, пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ і народа на плошчы надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона, прыняў шэраг іншых дакумантаў аб Незалежнасьці Беларусі. Далей...

23/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Адмяніць расейскія вучэньні на Беларусі

https://www.youtube.com/watch?v=lJ5Jwi5iIpw

22/8/2017 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: СІСТЭМА “ДРОБНЫХ ПАКАСЬЦЯЎ” У ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЕ

Украінцы прааналізавалі дзейнасьць расейскай агентуры ва Ўкраіне і выявілі татальнае ўжываньне мэтадалогіі “дробных пакасьцяў”. Гэта гэбоўскі плод “творчасьці” расейцаў па развале грамадзтва іншай краіны. Такое наватарства магло нарадзіцца толькі ў “скопішчы зла”. Сутнасьць мэтаду — стварэньне праз агентуру (і агентаў уплыву) у розных галінах жыцьця (у быце, вытворчасьці, уладных структурах, гандлі, адміністрацыі) заведама бесталковых, дурных інструкцый, законаў, пастаноў, ініцыятываў, патрабаваньняў і т. п., якія робяць жыцьцё людзей дыскамфортным, нязручным і невыносным, выклікаюць незадавальненьні, канфлікты, недавер і ўвогуле — стан сацыяльнай нэўрастэніі. Далей...

21/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


On the Violation of the Sovereignty of Belarus and the Defense of Our Country

The President of Russia Mr. Putin is preparing the federal Low to be presented to the Russian parliament: №245943-7 “On the Troops of the Anti-Aircraft Defense on the Borders of Belarus”. This activity is coordinated with Mr. Lukashenka and signifies the introduction of the Russian system of the Anti-Aircraft Defense to Belarus as well as of the Russian missiles, their operating staff, the protecting troops and the assistant staff on duty. Далей...

21/8/2017 › Навіны, English

Камэнтаваць


O pogwałceniu suwerenności Białorusi i obronie kraju

Przygotowanie przez prezydenta Rosji Putina ustawy federalnej dla parlamentu rosyjskiego 245943-7 „O wykorzystaniu systemu obrony przeciwlotniczej na granicach Białorusi” jest uzgodnione z Łukaszenką i oznacza wprowadzenie na teren Białorusi rosyjskiego systemu obrony przeciwlotniczej, rosyjskich komleksów rakietowych, ich obsługi, systemów komunikacji, infrastruktury, ochrony i służby alarmowej. Далей...

21/8/2017 › Навіны, Polski

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ДОБРАЯ ПРАЦА Ў КУРАПАТАХ

(З выступу на жнівеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Сёньня ў нас адна галоўная тэма: пачатак маскоўскай акупацыі Беларусі. Але напачатку хачу сказаць пра добрае і станоўчае. Зроблена добрая справа ў Курапатах па ўмацаваньні Народнага Мэмарыяла. Сябры нашай Партыі вырабілі і ўстанавілі па пэрымэтру Мэмарыяла з боку Заслаўскай і Абвадной дарогі 60 мэталёвых чатырохмэтровых крыжоў. Далей...

21/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


“Насельніцтва даруе Пуціну нават голад…”

Новыя санкцыі ЗША супраць Расеі – гэта не перамога ўкраінскай дыпламатыі, а пройгрыш Трампа Кангрэсу. Новыя санкцыі ня спыняць вайну, і нават магчымае прадастаўленьне нам зброі Злучанымі Штатамі ня спыніць вайну. Далей...

21/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Украінцы рыхтуюцца да абвастрэньня сытуацыі

Начальнік Генэральнага штаба – галоўнакамандуючы УС Украіны Віктар Мужэнка заявіў у інтэрв’ю інтэрнэт-выданьню “ЛІГАБізнесІнформ”:

Калі будзе абвастрэньне сытуацыі, то ў першую чаргу будуць мабілізаваць рэзэрвістаў. Далей...

21/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!

У атмасфэры грамадзкай апатыі і абыякавасьці да нацыянальнай будучыні Беларусь перажывае трывожны і небясьпечны час. Пачалася расейская гібрыдная інвазія на Беларусь. Бальшыня насельніцтва гэтага, магчыма, яшчэ нават не разумее. Далей...

17/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ

Падрыхтоўка прэзыдэнтам Расеі Пуціным, фэдэральнага закона для расейскага парляманту №245943-7 “Об использовании ПВО на границах Беларуси” узгоднена з Лукашэнкам і абазначае ўвядзеньне на тэрыторыю Беларусі расейскай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА), расейскіх ракетных комплексаў, іх абслугі, камунікацыйных сістэм, інфраструктуры, аховы і службы дзяжурства. У палітычным сэнсе гэта абазначае акупацыю краіны, і, у выпадку ваеннага канфлікту Расеі з краінамі НАТО, — зьнішчэньне Беларусі. Далей...

15/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Аб важных падзеях

(Вытрымка з выступу на жнівеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ
і БНФ “Адраджэньне”)

…У грамадзтве мы назіраем насіленьне тыпова акупацыйных рэпрэсіяў. Зьнішчэньне беларушчыны і гістарызму ў школьных праграмах (забарона нават ужываць слова “Біблія” у беларускай мове і літаратуры, каб не казаць пра Скарыну), арышты маладых за Беларускі Сьцяг на канцэртах, пагром незалежных прафсаюзаў (нягледзячы на іх поўную лаяльнасьць да акупацыйнага рэжыму), кваліфікацыя вайсковай Тактычнай групы “Беларусь” як экстрэмісцкай тэрарыстычнай арганізацыі за тое, што выступае на баку вольнай Украіны, і г.д. Далей...

15/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Інвазія пачалася. Настаў час бараніць Беларусь ўсімі сродкамі барацьбы

(Жнівеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

13 жніўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Аб справах Партыі і важных падзеях”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Далей...

15/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ПАБРАЦІМЫ

(Інфармацыя зь Беларусі)

Вось тэкст прысягі беларускіх патрыётаў, якую яны складаюць перад абліччам Бога, Народу, Айчыны і пабрацімаў.

Прысяга выклікана небясьпекай з Усходу, якая навісла над Беларусяй. У гэтых умовах кожнаму беларусу трэба адчуваць адказнасьць за Радзіму і быць гатовым да яе абароны. Далей...

8/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Усталяваныя новыя Крыжы Народнага Мэмарыялу ў Курапатах

talaka-08-1m.JPG
29 ліпеня і 5-га жніўня Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялу ў Курапатах і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзілі традыцыйныя талокі і працы па ўсталяваньні новых народных крыжоў на месцы энкавэдзісцкіх расстрэлаў людзей ў 1937-1941 гадах. Далей...

7/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2017
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024