Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк. Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Выступ на імпрэзе, якая была прысьвечана угодкам прыняцьця Дэклярацыі (Нью-Ёрк) https://www.youtube.com/watch?v=WTbbyXh934g 2/8/2017 › Навіны Новы савок і пагроза чужой вайны Беларуская армія пад лукашысцкім рэжымам працягвае сьвяткаваць свае прафэсійныя сьвяты паводле ленінска-сталінскага, чужога календара. Для дэнацыяналізаванага чалавека прывязка такога сьвята да ленінскага або сталінскага дэкрэту ня мае значэньня: маўляў, “какая разница!”. 2/8/2017 › Навіны Аб наступальнай групоўцы войскаў Расеі ў Беларусі Расейская Фэдэрацыя падчас расейска-беларускіх вучэньняў “Захад-2017” можа ўтварыць наступальную групоўку на тэрыторыі Беларусі, якая будзе пагражаць як усходнім межам НАТО, так і Украіне. Такую думку выказаў у камэнтары УНН дырэктар ваенных праграм Цэнтра Разумкова Мікалай Сунгуроўскі. 2/8/2017 › Навіны Агентурны паліттурызм эўрадыпламатыі У ліпені ў Менск прыяжджалі эўрапалітыкі. Яны, як вядома, наладжваюць “человеческое лицо” антыбеларускаму рэжыму. Праўда, гэты палітвізажызм прыводзіць да яшчэ больш пачварных формаў зьнішчэньня Беларусі мясцовымі васаламі Масквы, але ў Эўразьвязе можна будзе зрабіць справаздачны запіс пра “барацьбу за дэмакратыю на Усходзе Эўропы” (а гэта для іх галоўнае). 2/8/2017 › Навіны Здраднікам дзяржавы ўцячы не атрымаеццa На непадкантрольным Украіне ўчастку дзяржмяжы з РФ (ПП “Усьпенка”) супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ РФ праводзяць фільтрацыйныя мерапрыемствы ў адносінах да асобаў, што праходзілі службу ў падраздзяленьнях “ДНР/ЛНР” і спрабуюць выехаць на тэрыторыю Расеі. 2/8/2017 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |