Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Новы савок і пагроза чужой вайны Беларуская армія пад лукашысцкім рэжымам працягвае сьвяткаваць свае прафэсійныя сьвяты паводле ленінска-сталінскага, чужога календара. Для дэнацыяналізаванага чалавека прывязка такога сьвята да ленінскага або сталінскага дэкрэту ня мае значэньня: маўляў, “какая разница!”. Жыцьцё, аднак, дэманструе, што розьніца ёсьць. За савецкай сьвяточнай вывескай працягваецца існаваньне збачэнскай арыентацыі на русіфікатарскую “защиту Родины” (і зразумела, што пад “Родіной” маецца на ўвазе Масква і Расея). Мілітарысцкія скокі і пазёрства з цывільным насельніцтвам па-халопску перапісаны з сёньняшніх расейскіх “военно-патриотических” лубочных карцінак, якімі запоўнены СМІ і Сеціва. За чужынскай сьвяточнай бутафорыяй праступае галоўная ідэя русіфікатараў – беларусы будуць ваяваць і паміраць за імпэрскую Маскву. Акупанты лічаць, што ім ужо ўдалося так нагадзіць у галовы мільёнаў беларусаў праз свае СМІ, школу, прапаганду, што цяжкасьцяў з мабілізацыяй на вайну супраць нашых цывілізаваных суседзяў і братніх народаў у акупаванай Беларусі ня будзе. Яны памыляюцца. Беларус, ён маўчыць, але да пары. Нават згаданыя “паветрана-дэсантныя скокі” замест энтузіязма і масавага захапленьня выклікалі поўную абыякавасьць насельніцтва нашай сталіцы. Узорна-паказальна кулялася на плошчы і ў вадзе купка статыстаў. І колькі б не ўвіхаліся фотакоры “дэмСМІ”, якія б яны ні выбіралі “эфэктныя ракурсы”, усяроўна зразумела, што гледачоў у гэтага шоў практычна не было. Беларусы ўсё разумеюць. Наш народ ня хоча вайны. Тым больш чужой вайны. Юрка Марозаў 2/8/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |