Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ

Падрыхтоўка прэзыдэнтам Расеі Пуціным, фэдэральнага закона для расейскага парляманту №245943-7 “Об использовании ПВО на границах Беларуси” узгоднена з Лукашэнкам і абазначае ўвядзеньне на тэрыторыю Беларусі расейскай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА), расейскіх ракетных комплексаў, іх абслугі, камунікацыйных сістэм, інфраструктуры, аховы і службы дзяжурства. У палітычным сэнсе гэта абазначае акупацыю краіны, і, у выпадку ваеннага канфлікту Расеі з краінамі НАТО, — зьнішчэньне Беларусі. Першы змасаваны ўдар у выпадку вайны наносіцца па сістэмах СПА і краіне іх разьмяшчэньня. Такім чынам акупанты хочуць зьберагчы сябе ад першаснага удару і падставіць пад яго Беларусь.

Любыя ваенныя дзеяньні Расеі супраць іншых краін з тэрыторыі Беларусі выклічуць міжнародную ацэнку Беларусі як краіны-агрэсара, дадуць права на разгром і зьнішчэньне нашай краіны.

Акупацыя Беларусі падрыхтавана агрэсіўнай палітыкай Пуціна і здрадай Лукашэнкі. Хаўрусьнікі па зьнішчэньні Беларусі спасылаюцца на фантом так званай “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі, якая непрызнаная нікім у сьвеце, незаконная і не існуе ў рэальнасьці. Спасылаючыся на фальшыўку “саюзнай дзяржавы”, Расея зьбіраецца правесьці ў верасьні гэтага года вайсковыя вучэньні ў Беларусі “Захад-2017″, якія на справе зьяўляюцца прыкрыцьцём агрэсіўных плянаў Расеі па падпарадкаваньні Беларусі.

З 24-га ліпеня пачалася перакідка расейскіх войскаў і бронетэхнікі ў Беларусь. У гарадах Беларусі зафіксаваныя расейскія вайскоўцы без пазнак на адзеньні, з аўтаматычнай зброяй у грамадзкіх месцах.

Гэтыя факты сьведчаць аб грубым парушэньні суверэнітэту Беларусі і аб пачатку гібрыднай акупацыі нашай краіны.

Зважаючы на факты і падзеі, мы інфармуем міжнародную супольнасьць аб пачатку расейскай гібрыднай агрэсіі і аб пранікненьні расейскага войска на тэрыторыю Беларусі.

Захоп Беларусі расейскай ваеншчынай гэта пагроза ўсёй Эўропе і перш за ўсё нашым суседзям: Украіне, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Летуве. Прапануем урадам гэтых краін пачаць палітычныя дзеяньні ў сваіх грамадзтвах і міжнародных структурах дзеля арганізацыі міжнароднага супраціўленьня ваеннаму наступу пуцінскай Расеі.

Мы зьвяртаемся да грамадзянаў — патрыётаў Беларусі — з заклікам распачынаць грамадзянскае і збройнае партызанскае супраціўленьне акупантам. Настаў час. Чужы жаўнер-акупант не павінен быць на Беларускай зямлі. Чыгунка не павінна перавозіць акупацыйнае войска і бронетэхніку.

Зьвяртаемся да Беларускай Арміі, якая прысягнула на вернасьць Беларусі. Вораг ўжо ідзе. Абараняйце Радзіму ад расейскай інвазіі.

Зьвяртаемся да жаўнераў-беларусаў. Абараняйце Бацькаўшчыну ад расейскага войска! Не выконвайце здрадніцкія загады здраднікаў. Беларусь перад усім! Бярыце ўсё пад свой жаўнерскі беларускі кантроль, не давайцеся, каб нас захапілі. Калі вас пагоняць здраднікі супраць Украіны, пераходзьце на бок украінцаў цэлымі часткамі і змагайцеся разам супраць маскоўскага агрэсара.

Зьвяртаемся да беларусаў ва ўсім сьвеце, да тых, у каго засталося сумленьне і беларускае сэрца. Неабходная гатовасьць да мабілізацыі, збору сродкаў, апэляцыі да заходніх грамадзтваў і ўрадаў аб дапамозе вольнай Беларусі.

Настае пераломны час, вынікам якога стане тое, што вораг чалавецтва – маскоўскі імпэрыялізм – сканае і зламае сабе карак у нашай Беларусі.

Жыве Беларусь!
Слава Айчыне!

13 жнівень 2017 г.
Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ
Старшыня Партыі Зянон ПАЗЬНЯК

15/8/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2017
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024