Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ДОБРАЯ ПРАЦА Ў КУРАПАТАХ (З выступу на жнівеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Сёньня ў нас адна галоўная тэма: пачатак маскоўскай акупацыі Беларусі. Але напачатку хачу сказаць пра добрае і станоўчае. Зроблена добрая справа ў Курапатах па ўмацаваньні Народнага Мэмарыяла. Сябры нашай Партыі вырабілі і ўстанавілі па пэрымэтру Мэмарыяла з боку Заслаўскай і Абвадной дарогі 60 мэталёвых чатырохмэтровых крыжоў. Тут заслуга перш за ўсё нашай Грамадзкай дырэкцыі Мэмарыяла і асабіста Алеся Чахольскага. Добрая справа зроблена. Важна, што грошы на выраб крыжоў былі сабраныя як ахвяраваньні людзей праз Сеціва. Крыжы зроблены прыгожа ў дасканалых прапорцыях і мадэрновым канструкцыйным стылі. Тут мушу сказаць, што традыцыя могілкавых мэталёвых крыжоў і аздобаў сягае ў Беларусі ў глыбіню стагоддзяў. Росквіт быў у эпоху барока, а таксама (і асабліва) у пэрыяд гістарызму і мадэрну (гэта значыць у 19 – пач. 20 ст.). Хто цікавіцца, можа схадзіць на Кальварыйскія могілкі ў Менску. Там яшчэ засталося трохі могілкавых аздобаў пасьля бальшавіцкага варварства. Усё гэта я ўзгадваю, маючы на ўвазе бесаў і драняў, якія пачалі захлёбвацца і гадзіць у Сеціве на нашу працу. Лукашысцкі намер залезьці ў Курапаты пад выглядам устаноўкі помніка-капліцы ад імя рэжыму і разбурыць такім чынам Народны Мэмарыял знутры, гэтая задума нішчыцеляў прыпынілася, бо сустрэла рэзкі адпор з боку патрыятычнай грамадзкасьці. Здаецца, што пра рэжымную авантуру ўжо пачалі забываць. Аж не! Умацаваньне Народнага Мэмарыялу спарадзіла зноў старыя песьні прафанаў і прафэсійных канфармістаў. Зьявілася інтэрв’ю з С. Алекісевіч, дзе з упартасьцю сьляпых працягваюць рабіць выгляд, што ў Курапатах нічога няма, маўляў, дзяржава на іх забылася, але вось трэба, значыцца, уладам пра тое памятаць і паставіць помнік, бо гэта “наш боль” і ніхто тут справу ўжо ня зробіць, акрамя як Павел Якубовіч. Увесь гэты гратэск, відаць, не жарт і не адэскі анэкдот, некаторыя страцілі адчуваньне рэальнасьці. З інтэрв’ю можна заключыць (што цікава), што Алексіевіч у Курапатах, відаць, ніколі не была. Народны Мэмарыял ёсьць і будзе. А нам трэба спрыяць яго існаваньню і абнаўленьню. (Маю на ўвазе рэалізацыю галоўнага кампазыцыйнага цэнтру на “Кальварыі” і двух уступных – ля Крыжа Пакуты і на Абвадной Трасе). Зянон Пазьняк 21/8/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |