Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Менску прайшла Канфэрэнцыя (Асамблея) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі

26 жніўня ў Менску прайшла Канфэрэнцыя (Асамблея) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі, якую склікала Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Канфэрэнцыя арганізавана з прычыны пагрозы суверэнітэту Беларусі ў выніку плянаваньня расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад 2017» і пачатку іх падрыхтоўкі. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Барацьба з агрэсарам – катэгарычны імпэратыў незалежнасьці, волі і свабоды

(Выступ на Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі)

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя дэлегаты Канфэрэнцыі патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі.

Віншую Вас з 26-й гадавінай Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 25-Жнівень – гэта найвялікшае сьвята нашай найноўшай гісторыі. Беларусы на справе адрадзілі сваю незалежную дзяржаву. Незалежная дзяржава фармуе незалежніцкую пазыцыю новага пакаленьня. Гэта рэальнасьць.

Наступны этап — стварэньне вольнай дэмакратычнай Беларускай нацыянальнай улады. Гэты працэс пачаўся, але быў прыпынены ў 1994 годзе. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЗЫДЭНТУ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЭРЫКІ ДОНАЛЬДУ ТРАМПУ, ДЗЯРЖАЎНАМУ САКРАТАРУ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЭРЫКІ РЭКСУ ТЫЛЕРСАНУ, СТАРШЫНІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ КАМІСІІ ЭЎРАЗЬВЯЗУ ЖАНУ-КЛОДУ ЮНКЕРУ

26 Жнівень 2017 г.
Зварот

Грамадзтва Беларусі перажывае трывожныя часы ў сувязі з запланаванымі вайсковымі вучэньнямі расейскіх узброеных сілаў “Захад-2017″ на тэрыторыі Беларусі. Наш аналіз становішча паказвае, што з боку Масквы рыхтуюцца дзеяньні, якія могуць пагражаць суверэнітэту Беларусі і суседніх краінаў Эўразьвязу. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


АБ АБАРОНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

(Заява-зварот Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных
дэмакратычных сілаў Рэспублікі Беларусь)

У 26-ю гадавіну Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь мы сьведчым, што дзяржаўная Незалежнасьць Беларусі і Беларуская мова ёсьць найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларускай нацыі. Шанаваньне і абарона гэтых каштоўнасьцяў ёсьць гонарам і абавязкам беларускіх патрыётаў і ўсіх грамадзянаў Беларусі. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Да адзінства – дзеля абароны Бацькаўшчыны!

(Ухвала Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных дэмакратычных
сілаў Рэспублікі Беларусь)


Перад абліччам пагрозы расейскай акупацыі Беларусь патрабуе яднаньня ўсіх незалежніцкіх сілаў у справе абароны Бацькаўшчыны. Далей...

28/8/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2017
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024