Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Падобна на тое, што грамадзкая актыўнасьць і засьцярогі, што да расейскіх вайсковых манэўраў “Захад-2017″ на Беларусі, і асабліва актыўная ўвага і гатовасьць усяго сьвету належным чынам спаткаць правакацыю Пуціна, — усё гэта не мінула дарма. Адбываецца варыянт адступленьня. Цяпер (21-24 верасьня) расейцы дэманструюць свой ад’езд, пагрузку БМП на платформы і т. п. 25/9/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА ДА ПЫТАНЬНЯ АБ МОВЕ Я прышоў да высновы, што трэба паўтарыць прапанову з артыкула “Пра мову ў абставінах вынішчэньня” — тое, дзеля чаго тэкст быў надрукаваны, бо ў выніку інфармацыйнай перашкоды шмат хто не прачытаў тэкст артыкула. 25/9/2017 › Навіны “Пакуль што толькі сьніцца майму народу лепшы лёс” Гэта словы беларускага паэта Міколы Грышана. Па прафэсіі ён быў настаўнікам. Працаваў у школах Дзятлаўшчыны, быў патрыётам Беларусі, абаронцам і прадаўжальнікам беларушчыны. Са зьяўленьнем Народнага Фронту стаў яго актыўным удзельнікам і дзеячом. 24/9/2017 › Навіны, Аналітыка Кіраўнік сілаў абароны Эстоніі генэрал Рыха Тэрас сказаў у інтэрв’ю эстонскай радыёкампаніі ERR: Ён зазначыў, што задача расейска-беларускіх вучэньняў “Захад-2017” і іншых сумесных вучэньняў заключаецца ў тым, каб “максімальна зьвязаць беларускія ўзброеныя сілы з расейскімі”, а таксама “паралізаваць здольнасьць беларускіх вайскоўцаў дзейнічаць самастойна”. 24/9/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: АБ МОВЕ Ў АБСТАВІНАХ ВЫНІШЧЭНЬНЯ Напачатку некалькі патрэбных агульных адзнак. - Беларуская нацыя жыве і мае будучыню, пакуль жыве беларуская мова. - Гэтую праўду, каб выжыць у сьвеце хлусьні, мусіў бы ўсьвядоміць кожны беларус. 22/9/2017 › Навіны У Горадні пачалі збор сродкаў на «Гарадзенскі крыж» у Курапатах Крыж ад Горадні ў Курапатах мае нагадваць пра ахвяры гарадзенцаў падчас сталінскіх рэпрэсій. 22/9/2017 › Навіны Короткевич встретилась с министром культуры, чтобы обсудить статус бело-красно-белого флага. 22/9/2017 › Навіны Пададзена заяўка ў Менгарвыканкам 14 верасьня Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзеньне мітынгу ў Менску 30 верасьня 2017 г. а 14.00. Тэма мітынгу – Аб вывадзе расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 18/9/2017 › Навіны (Ліст да беларускіх патрыётаў) Пад удар падстаўлена нашая дзяржаўная незалежнасьць. Падзеі, якіх асьцерагаліся разумныя людзі, жывучы пад хамскім антынацыянальным рэжымам, — наблізіліся. Пачаўся вайсковы экспэрымэнт гібрыднай акупацыі Беларусі з боку Расеі. Адна з мэтаў – міжнароднае прыніжэньне нашай краіны, паказ яе несамастойнасьці – расейцамі ўжо дасягнута. 18/9/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: Беларусь чакае абароны (Выступ на верасьнёўскім 2017 года Сойме КХП-БНФ Паважаныя Сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і вытрываласьці ў выпрабаваньнях, якія зваліліся на нашу краіну. За апошні месяц мы правялі некалькі важных і патрэбных мерапрыемстваў. Перш за ўсё Асамблею патрыятычных дэмакратычных сілаў, а таксама мітынг і прысягу на Дзень Беларускай вайсковай славы. Хвала сябрам, якія гэта арганізавалі. Зразумела, якая гэта цяпер нялёгкая справа і як мала на тое было часу. 12/9/2017 › Навіны Пачалася гібрыдная акупацыя Беларусі расейскім войскам. Спыніць інвазію можа толькі салідарны народ (Верасьнёўскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 10 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “З Богам! За Беларусь!”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. 12/9/2017 › Навіны Міністр абароны Украіны Стэпан Палтарак: Мы адсочваем сытуацыю Міністр абароны Украіны Стэпан Палтарак заявіў у інтэрв’ю выданьню “Наша армія”: «Расея штогод праводзіць маштабныя вучэньні, афіцыйна заяўляючы: яны планавыя і не пагражаюць якой-кольвечы дзяржаве. Аднак, як паказвае досьвед, гэта не адпавядае рэчаіснасьці. 12/9/2017 › Навіны Дзень Беларускай вайсковай славы ў Менску
9/9/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Дзень Беларускай вайсковай славы. 503-я гадавіна Перамогі пад Воршай (выступ на мітынгу) Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя грамадзяне – патрыёты Беларусі! Віншую Вас з Днём Беларускай вайсковай славы. Гэта знакавы дзень нашай гісторыі. 503 гады таму, 8-га верасьня 1514 года войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разьбіла ў тры разы большае войска маскоўскіх агрэсараў, якія ўварваліся ў Беларусь з мэтай абрабаваць і зьнішчыць нашу краіну. 9/9/2017 › Навіны Cпыніць расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі (рэзалюцыя мітынгу) Мы, удзельнікі мітынгу ў Менску, арганізаванага з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы, 25-годдзя грамадзянскай вайсковай прысягі Рэспубліцы Беларусь і з прычыны грубага парушэньня сувэрэнітэту Беларусі ў выніку заплянаваных вучэньняў расейскага войска “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі, 9/9/2017 › Навіны З. Пазьняк: Наша пазыцыя (Партыі КХП – БНФ) 6 верасень 2017 г. Мы лічым, што праводзіць акцыі прысягі Бацькаўшчыне-Беларусі і пратэсты супраць расейскіх вайсковых вучэньняў “Захад-2017″, якія груба парушаюць суверэнітэт Беларусі, трэба па ўсёй краіне і ў розных месцах (і ня толькі 8-га верасьня, але і потым). 6/9/2017 › Навіны Мітынг да 25-й гадавіны Прысягі беларускіх вайскоўцаў Бацькаўшчыне 8 верасьня з 18.00 да 20.30 у Менску адбудзецца мітынг, прысьвечаны 25-й гадавіне Прысягі беларускіх вайскоўцаў на вернасьць Бацькаўшчыне (1992 г.). 6/9/2017 › Навіны Пачаліся зьдзекі акупантаў зь беларускіх людзей У Сеціве зьявілася інфармацыя. 6/9/2017 › Навіны Жыхары рэгіёну, якія знаходзяцца ў рэзэрве, атрымліваюць позвы на вайсковыя зборы з-за вучэньняў “Захад-2017”. Як стала вядома карэспандэнту Калининград.Ru, дакуманты ўручаюць вайскоўцы па кантракту. 6/9/2017 › Навіны Магчымы прарыў праз “Сувалкскі калідор” Падчас вучэньняў “Захад-2017” расейцы монуць прабіць “калідор” у бок Калінінградзкай вобласьці, заявіў у эфіры “Експресо” спікер Генэральнага штабу Узброеных сіл Украіны Уладзіслаў Валошын. 6/9/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |