Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пачалася гібрыдная акупацыя Беларусі расейскім войскам. Спыніць інвазію можа толькі салідарны народ

(Верасьнёўскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

10 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “З Богам! За Беларусь!”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўца падвёў вынікі дзейнасьці партыйнага актыву за жнівень і пачатак верасьня. Праведзена два вельмі значныя мерапрыемствы – Асамблея патрыятычных дэмакратычных сіл і мітынг на Дзень Беларускай вайсковай славы. Нягледзячы на інфармацыйную блакаду, нам удалося зьдзейсьніць самае галоўнае – паведаміць грамадзтву пра небясьпеку страты суверэнітэту і пачатак гібрыднай акупацыі Беларусі з боку Расеі, якая разгортвае на нашай тэрыторыі сваё 100-тысячнае войска і вялікія масы ваеннай тэхнікі. Мы заявілі пра гэта выразна і адназначна. Мы выканалі свой палітычны абавязак перад народам і сказалі, што трэба рабіць у такой сытуацыі. І многія людзі пачулі наш заклік. Нават псэўдаапазыцыйныя структуры вымушаны былі зьмяніць свой дыскурс і памяняць лёзунгі з абстрактна-пацыфісцкіх на больш адпаведныя ваеннай небясьпецы. Схаваць ад народу дзеяньні і зварот патрыятычнага авангарда не атрымалася. Будзем працягваць дзейнічаць у гэтым накірунку, абуджаць грамадзтва, раіцца зь людзьмі, працаваць усе разам у справе нацыянальнай салідарнасьці і супраціву агрэсару.

Выступовец зазначыў, што калі раней маскоўскіх тэлепрапагандыстаў у жніўні-верасьні пасылалі ў адпачынак, то сёлета гёбэльсаўская машына працуе ў гэты пэрыяд на поўную моц: ток-шоў, праграмы, крык і лямант у эфіры не спыняюцца ні на дзень. Масква падаграе насельніцтва Расеі, не спыняючы яго замбаваньня. Бачна, што адбываюцца нейкія дзеяньні крамлёўскага рэжыму, якія павінны кардынальна зьмяніць становішча ня толькі ў нашым рэгіёне, але і ва ўсёй Эўропе. Аналізуючы інфармацыю, мы робім выснову, што Масква рыхтуецца да буйнамаштабнай вайны. І менавіта да вайны з нашай тэрыторыі.

Сябры Сойму далучыліся да гэтай дыскусіі. Яны паведамілі пра зьвесткі, што атрымалі з СМІ. Беларускія падразьдзяленьні пераводзяцца на палігоны. З вайскоўцамі вядзецца прапагандысцкая праца на тэму “Мы должны показать Западу! Мы ім покажем!” Пакуль невядома, хто і што будзе разьмешчана на тэрыторыі пастаяннай дыслакацыі беларускіх падразьдзяленьняў, на іхніх пазыцыях, пакуль беларускія вайскоўцы знаходзяцца на палігонах. Ня выключана, што там будуць войскі чужой дзяржавы. У некаторых месцах гэта ўжо адбываецца. СМІ паведамілі таксама, што з беларускага боку на памежжы з Украінай праводзіцца маштабная высечка лесу (нібыта “для барацьбы з караедамі”). Мясцовыя жыхары паведамляюць, што высякаецца ўсё запар, і здаровыя і нездаровыя дрэвы. Чаму такім чынам на памежжы з нашым мірным, цывілізаваным суседам адкрываюцца вялікія пустыя прасторы? Якія “караеды” павінны пайсьці па гэтых новаўтвораных палях на тэрыторыю суседняй дзяржавы? Чаму гэта робіцца менавіта зараз. Людзі бачаць гэта, і сэрцы напаўняюцца трывогай.
Сярод сяброў Сойму былі мужчыны, якім падчас службы ў савецкай арміі давялося паўдзельнічаць у ваенных інвазіях у Чэхаславакію (1968 год) і Аўганістан (1980-я гады). Яны распавялі пра слабую падрыхтоўку і штучную дэмаралізацыю мясцовых армій, пра палігоны і падпарадкаваньне вышэйшага ваеннага камандаваньня гэтых краін загадам Масквы. У гэтых умовах сам народ узьнімаўся на барацьбу з акупантамі. Савецкія войскі не маглі даць рады народнаму супраціву. Салідарны народ – магутная сіла, здольная нават прадухіліць вайну. Вось гэта трэба даводзіць нашаму грамадзтву.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
10 верасьня 2017 г.

12/9/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2017
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024