Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Беларусь чакае абароны (Выступ на верасьнёўскім 2017 года Сойме КХП-БНФ Паважаныя Сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і вытрываласьці ў выпрабаваньнях, якія зваліліся на нашу краіну. За апошні месяц мы правялі некалькі важных і патрэбных мерапрыемстваў. Перш за ўсё Асамблею патрыятычных дэмакратычных сілаў, а таксама мітынг і прысягу на Дзень Беларускай вайсковай славы. Хвала сябрам, якія гэта арганізавалі. Зразумела, якая гэта цяпер нялёгкая справа і як мала на тое было часу. Лічу, што добры штуршок дала Асамблея. Усё ж такі нам трохі ўдалося ажывіць абстаноўку і зрабіць тэмай абмеркаваньня пагрозу Беларусі ад расейскіх вайсковых вучэньняў “Захад-2017”. Некаторыя з нас, магчыма, чакалі адчувальнага грамадзкага ўздыму. Апатыя ў цяперашнім грамадзтве іх зьбянтэжыла, бо відавочна, што пачалася актыўная акупацыйная фаза гібрыднай вайны, якая, на справе, доўжыцца ўжо 23 гады. Пачуцьцё сьмяртэльнай небясьпекі мусіла б узрушыць людзей. Але, сябры, ня трэба бедаваць на шкоду сабе. Зыходзім з рэальнасьці, якой бы цяжкай яна ні была, і рабем тое, што трэба рабіць. Нам вельмі важна мець дзеяздольнае палітычнае і патрыятычнае беларускае ядро, якое разумее, што і як трэба робіць крок за крокам беларускую справу. Вынікі ад працы ўжо ёсьць і яны будуць большыя, бо жыцьцё не стаіць на месцы. Успомніце 1991 год. У жніўні павінны былі закончыць наваагароўскі працэс і заключыць “новы Савецкі Саюз”. Не было ў нас тады ўжо рэальнай палітычнай і юрыдычнай магчымасьці гэтаму перашкодзіць, недапусьціць (можна было толькі супраціўляцца). Уся намэнклятура была “за”. Шушкевіч здрадзіў з пафасам і адданасьцю Маскве. І тут – камуністычны гэбоўскі путч. Былі ў Маскве, як бачым, яшчэ большыя імпэрцы, чым Гарбачоў, і вырашылі “тряхнуть стариной”. У выніку ўсё пасыпалася. І вось тады, калі б у нас не было невялікага, але моцнага фронтаўскага ядра – дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце (якая арганізавала хутка і рашуча пратэсты, Сэсію Вярхоўнага Савета і ўсе рашэньні пра Незалежнасьць), каб гэтай сілы не было, нашай краіны ўжо не існавала б. Гэтыя злыдні (і Шушкевіч найперш) лёгка здалі б Беларусь, ды яшчэ б па-рабску радаваліся, што няма вайны. Жыцьцё не стаіць на месцы. Пуцін вядзе небясьпечную палітыку для сябе самога і сваёй арды. Існуе вольная антыімпэрская Украіна і цэлы пояс Усходнеэўрапейскіх краін. Акупацыя, якую пачаў Пуцін, закранае ня толькі Беларусь. Могуць быць розныя зьмены абставін, але ў нас заўсёды павінна быць ідэёвая і арганізацыйна дзейсная беларуская адраджэнская сіла, каб было каму ў патрэбны момант сказаць беларускае слова і зрабіць так, як трэба Беларусі. Трэба сьведчыць вялікія нацыянальныя ідэі і высока трымаць Беларускі Сьцяг. Таму працуйма і рабем, нягледзячы ні на што, памнажайма беларускія справы і нашыя беларускія ідэі. Сапраўдная трагедыя магла здарыцца ў 1999 годзе, калі немцы з маскоўцамі (Місія АБСЭ і КГБ) амаль што не ліквідавалі Беларускі Народны Фронт дазваньня. Раскол ім ўдалося рэалізаваць. Але мы захавалі тое, што трэба (і тое, што змаглі). І цяпер, у час выпрабаваньня нацыі, мы бачым, што вельмі шмат кладзецца на нас і ад нас чакаецца дзейнасьць дзеля агульнай справы абароны нашай краіны. Будзьма ж мудрымі і адказнымі і адначасна сьмелымі і рашучымі, калі спатрэбіцца гэта Айчыне. Самая вялікая праблема ў нас у Партыі – гэта зьмена пакаленьняў. Зьмены, практычна, няма, бо Партыя апошнім часам амаль не папаўнялася. Гэта праблема, аднак, палітычнай пасіўнасьці ўсяго грамадзтва. Такое ўсюды. За 23 гады хамскай улады не зьявіліся беларускія арганізатары і нацыянальныя палітыкі (тыя, што зьявіліся, былі зьнішчаны). На паверхню вылазіў толькі гэбоўскі сурагат дачасных электаральных папулістаў тыпу Мілінкевіча, Саннікава, Статкевіча, якія стваралі правакацыі, тупікі і грамадзкія расчараваньні. Цяжкі час. Але ён можа скончыцца толькі тады, калі нястомна будзем дзейнічаць. Як і раней, нам ня трэба нічога абмяркоўваць з палітімітатарамі. Ня трэба камэнтаваць іхныя паводзіны, бо набліжаецца вайна і настае час выбару. І там могуць быць індывідуальныя перамены. Робім пазытыўную працу і разумна рыхтуем сур’ёзны супраціў. Цяпер важна, каб па ўсёй Беларусі, у гарадах і вакол палігонаў, на дарогах, дзе будуць ехаць вайсковыя машыны, былі налепкі, улёткі, банэры, плякаты, расцяжкі з тэкстам: У гэты час вельмі важна арганізаваць у іншых гарадах прыняцьце прысягі на вернасьць Беларусі. Мэтады могуць быць рознымі. Нават у форме малітвы ў сьвятых месцах, перад помнікамі і крыжамі, перад касьцёламі і цэрквамі. Рабіць усё гэта трэба спантанна. Інфармацыю аб ваенных манеўрах распаўсюджваць (акрамя Сеціва) у папяровым выглядзе ў розных месцах і на прыладах аб’яў. Гэта абавязкова. У верасьні таксама нас чакае наша традыцыйная праца ў Курапатах. Абаронім Беларусь! 12/9/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |