Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Ліст да беларускіх патрыётаў) Пад удар падстаўлена нашая дзяржаўная незалежнасьць. Падзеі, якіх асьцерагаліся разумныя людзі, жывучы пад хамскім антынацыянальным рэжымам, — наблізіліся. Пачаўся вайсковы экспэрымэнт гібрыднай акупацыі Беларусі з боку Расеі. Адна з мэтаў – міжнароднае прыніжэньне нашай краіны, паказ яе несамастойнасьці – расейцамі ўжо дасягнута. Асноўная задача манеўраў «Захад 2017» – стварэньне расейскага ваенна-стратэгічнага плацдарму на тэрыторыі Беларусі (што будзе азначаць акупацыю краіны). Вырашэньне гэтай задачы ў Масквы яшчэ наперадзе і залежыць ад многіх чыньнікаў. Найперш ад паводзінаў беларускага грамадзтва. Некалькі абавязковых дзеяньняў, якія цяпер мусяць быць. Найперш усім патрыётам трэба рыхтавацца да збройнага супраціву акупантам. Гэта значыць рыхтаваць сродкі супраціву, ствараць групы абароны. Улічыць, што антыбеларускі рэжым улады ў верхавіне сваёй і шмат дзе на месцах будзе на баку акупантаў Другое. Ня слухаць не прымаць на веру ніякіх меркаваньняў так званых “аналітыкаў”, ні заходніх, ні ўсходніх, ні “сваіх” (пазьбягайце зацямненьня мазгоў). Ідзе інфармацыйная вайна супраць Беларусі і Украіны. Беларусы непадрыхтаваныя нават да разуменьня такой вайны. Таму кіравацца трэба нормамі права, патрыятызмам, сумленьнем і здаровым сэнсам. Здаровы сэнс сьведчыць, што на нашу тэрыторыю, карыстаючыся адсутнасьцю мяжы і дзякуючы здрадніцкай палітыцы антыбеларускай улады, зайшлі ўзброеныя чужыя войскі, умешваюцца ў нашыя справы, хапаюць беларускіх грамадзян. Суверэнітэт парушаны. Канстытуцыйны абавязак грамадзяніна Беларусі — бараніць краіну, яе тэрыторыю і незалежнасьць. Усялякія дэмагагічныя разважаньні непрыяцеляў аб так званай “саюзнай дзяржаве”, аб дамове з нелегітымным рэжымам ёсьць з праўнага боку нікчэмныя і не павінны прымацца пад увагу. Дэ факта ёсьць толькі адзін аргумант, які можна ўлічыць. Гэта шматкроць засьведчанае абяцаньне здрадніцкага рэжыму і хаўрусьніка Масквы аб тым, што да 30-га верасьня расейскія войскі будуць выдаленыя зь Беларусі і ў нашай краіне не застанецца ніводнага маскоўскага ўзброенага салдата. Давяраць гэтым абяцаньням нельга, бо яго вымаўляюць людзі бяз гонару, якія да гэтага часу не міргаючы вокам, кажуць, што на Данбасе расейскага войска “нет”. Калі расейскае войска і ваенная тэхніка застануцца на нашай тэрыторыі, то логіка тут простая: альбо супраціў і вайна — альбо згода з акупацыяй, страта суверэнітэту, рабства і подлае існаваньне. Цяжкасьць можа стацца ў тым, што ў рэальнасьці і рабства і супраціў будуць існаваць адначасна. На сёньняшні дзень усім разумным беларусам трэба ўсьвядоміць катэгарычную праўду: палітычны вынік расейскіх манэўраў “Захад-2017″ на Беларусі будзе залежыць ад паводзінаў беларускага грамадзтва, ад яго актыўнасьці, сур’ёзнасьці і ступені супраціву. У чарговы раз у беларусаў узьнікае магчымасьць самым вырашыць вынік падзей і зьберагчы будучыню нацыі. Заўвага аб інфармацыйнай вайне. (Паўтару тое, што ўжо прыходзілася казаць.) Трэба тэрмінова і рэзка спыніць усялякае ёрніцтва ды камэдыянцтва з фантомам Вэйшнорыя. Нельга падыгрываць ворагам. Маскі прырастаюць да твару. Складваецца ўражаньне, што тон задае агентура, і неадукаваныя людзі не разумеюць, што робяць. Масква зрабіла ін’екцыю, увяла бацылу падзелу грамадзтва. У любой форме нельга яе вырошчваць. Патрэбная канцэнтрацыя розумаў і дзеяньняў на сур’ёзных праблемах гібрыднай вайны Расеі супраць Беларусі і сьвету, на пагрозе страты краіны. Цяпер ня час і ня месца для пэрформэнсаў. Пажартавалі — і хопіць. Наперадзе высьпявае вайна. Масква ня спыніцца, нават калі сапраўды часова вывядзе сваё войска зь Беларусі. Цяпер трэба засяродзіцца на галоўным — на супраціве гібрыднай акупацыі і на абароне краіны. 17 верасьня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК 18/9/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |