Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Короткевич встретилась с министром культуры, чтобы обсудить статус бело-красно-белого флага. Лидер кампании «Говори правду» Татьяна Короткевич встретилась с министром культуры Борисом Светловым, чтобы обсудить вопрос придания статуса историко-культурной ценности бело-красно-белому флагу. По словам политика, министр позитивно отреагировал и принял предложение Короткевич провести круглый стол с историками, а потом и рассмотреть этот вопрос на заседании научно-методической рады по вопросам историко-культурного наследия при Министерстве культуры. Крыніца: https://news.tut.by/economics/559469.html Пайшло-паехала… Антыбеларускі рэжым ставіць у цэнтры нашай сталіцы свой чарговы “манумэнт” – “у гонар беларускай эміграцыі” у выглядзе вялікага кола ад брычкі, абматанага ручніком. Дасьціпныя людзі адразу ахрысьцілі гэты ляпсус “памятник Катись отсюдова!” Адкрыцьцём пластычнага зьдзеку над беларусамі замежжа кіравала рэжымнае начальства разам з незабыўным Макеем і згаданым вышэй міністрам культуры. Тымчасам культуртрэгеры гарадзкога маштабу нядаўна правялі ў Менску “Фестиваль украинской культуры и кухни”, дазволілі нават песьні па-украінску сьпяваць. Была дапушчана ўкраінская нацыянальная сымволіка: над шапікам з пернікамі вісеў адзін на ўвесь фэстываль малюпасенькі блакітна-жоўты сьцяжок (ня выключана, што яго начапілі туды на час фотаздымкаў мясцовыя “дэмжурналісты”, а потым зьнялі). А цяпер паспрабуйце прайсьці па горадзе з вялікім сьцягам Украіны або баявым сьцягам УПА. Начаваць вы будзеце хутчэй за ўсё ў “казённым месцы”, штраф і перасьлед вам забясьпечаны. І вось наступны акт вадэвілю (як бачна, прыдуманага маскоўскімі спэцамі ад гібрыднай вайны). Вядомая прадстаўніца псэўдаапазыцыйнай структуркі “Говправду” (даўно раскрытай крэатуры рэжыму) давяла міністра да стану “позитивно отреагировал” наконт нашага сьвятога нацыянальнага Сьцягу. Яны зьбіраюцца нашую нацыянальную каштоўнасьць у музэй здаваць. Дык наш Сьцяг ужо ёсьць у “музэі”. У будынку, які народ называе “Райхстагам” (філіял Музэя ВОВ у цэнтры Менску). Там Бел-Чырвона-Белы Сьцяг ляжыць у вітрыне “Коллаборация” (маецца на ўвазе “супрацоўніцтва з гітлерцамі”). Тобок, што ні беларускі патрыёт, то “пособник Гитлера”. Ведаем мы гэтыя ініцыятыўкі правальнай гэбні і цану іхняга фальшывага ўзбуджэньня. Алесь Хадасевіч 22/9/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |