Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Алесь Чахольскі: Расейскай акупацыі – не! Менгарвыканкам дазволіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правесьці 8 верасьня з 18.00 да 20.30 сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Пра гэта паведаміў Свабодзе выканаўчы сакратар Управы Партыі Алесь Чахольскі. 6/9/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РАСКРЫТЫ МАСКОЎСКІ ПЛЯН ВАЙСКОВЫХ МАНЕЎРАЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ І ўсё ж такі сакрэтнае стала вядомым. Вось факт антыбеларускага пляну гібрыднай вайны. Расейскі генэрал, які засланы ў беларускае войска, прагаварыўся пра плян ваенных вучэньняў “Захад-2017”. Аказваецца, расейскія войскі будуць змагацца з умоўнай краінай “Вейшнорыя”, якая зьяўляецца паўночна-заходняй часткай Беларусі. 4/9/2017 › Навіны The Unity in Order to Defend Our Homeland (Appeal adopted by the Conference (Assembly) of the patriotic and democratic forces of the Republic of Belarus) 4/9/2017 › Навіны, English On the Defense of the Independence of Belarus (Appeal adopted by the Conference (Assembly) of the patriotic and democratic forces of the Republic of Belarus) 4/9/2017 › Навіны, English August, 26, 2017 Aalppe The Belarusian society is going through troubled times because Russia has a plan to carry on the military manoeuvers Western-2017 on the territory of Belarus. Our analysis demonstrates that Moscow is preparing the actions which can be threatening to the sovereignty of Belarus and the neighbouring EU countries. 4/9/2017 › Навіны, English |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |