Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Запрашэньне на ДЗЯДЫ

Запрашаем 5 лістапада (у нядзелю) 2017 г. на шэсьце і мітынг у Курапатах, прымеркаваных да восеньскага сьвята памяці продкаў “Дзяды”. Збор а 11-30 каля Гадзіннікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Маецца дазвол Мінгарвыканкама. Далей...

31/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Сяргей Навумчык: Мушу абвергнуць

Мушу абвергнуць словы былога міністра МЗС Пятра Краўчанкі, сказаныя на канфэрэнцыі “Менскага дыялёгу” – “”Помню, как вставали депутаты БНФ и кричали: «Вось нам трэба ядзерная зброя, каб інакш размаўляць наконт Вільні». Пришлось остужать эти горячие головы” (цытую па публікацыі TUT.BY). Гэта – няпраўда. Такога ніколі не было. Далей...

30/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Сяргей Навумчык: Дзень, калі Кебіч падтрымаў Пазьняка. Але маўкліва

З кнігі “ДЗЕВЯНОСТА ДРУГІ”

Яшчэ ў канцы жніўня 1991-га, адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраінай і Беларусяй, Крэмль вуснамі прэзыдэнцкага прэсавага сакратара заявіў пра магчымасьць тэрытарыяльных прэтэнзій да новаўтвораных дзяржаваў. Да падзелу земляў не дайшло, але на пачатак 1992 году Масква ўжо выкарыстоўвала шырокі арсэнал ціску — палітычнага, вайсковага, але найперш эканамічнага. Далей...

30/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Расейцы катуюць захопленага ў Беларусі Паўла Грыба

Паўла пакінулі пад арыштам да 4 студзеня, хоць бацькі і адвакат затрыманага прасілі перавесьці яго хаця б пад хатні арышт – яму, інваліду зь дзяцінства, патрэбна пастаянная інтэнсіўная тэрапія. Далей...

25/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


РАЗЬВІТАНЬНЕ : Валянцін Андрэевіч Семяняка (13.08.1947 — 11.10. 2017)

Адзінаццатага кастрычніка пасьля цяжкай і працяглай хваробы, якая пасьля Чарнобылю нішчыць ўсіх беларусаў, памёр Валянцін Андрэевіч Семяняка -ветэран Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” кіраўнік Янаўскай арганізацыі КХП — БНФ. Адышоў на той сьвет добры працавіты Беларус, патрыёт нашай Айчаны, дзеля якой ён жыў і змагаўся. Спачуваньне родным і блзкім. Вечны спакой яго шчырай душы.

Зянон Пазьняк
Старшыня КХП — БНФ

25/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАДЗЕІ: КАСЬЦЮШКА, КАТАЛЁНІЯ

Сёньня, 21 кастрычніка, адбыліся дзьве падзеі, якія, як любяць казаць палякі, “будзяць кантравэрсіі”. Першая — гэта адчыненьне помніка Андрэю-Тадэвушу Касьцюшку ў Швайцарыі. Тут, праўда, падзея ўрачыстая, важная для беларусаў, прабівалася з цяжкасьцямі, характарызуецца прыватнай ахвярнай ініцыятывай беларускіх энтузіястаў (найперш сп. Аляксандра Сапегі) і таму сёньня (у дзень адкрыцьця) ня час і ня месца для крытыкі (якая была б патрэбнай, але пазьней). Віншую швайцарскіх беларусаў з давядзеньнем добрай справы да заканчэньня. Далей...

23/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДОБРАЯ МОВА

Мой зварот своечасовы. Шануйма нашу беларускую мову. Гэта зварот да людзей, якія пішуць, апэляцыя да асобаў публічных. І ў сувязі з гэтым тут мае развагі.

Наша прыгожая мова ў небясьпецы з шэрагу прычын. Найперш з прычыны антыкультурнай палітыкі антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі, у выніку якой, практычна, ліквідавана беларуская школа і вышэйшая адукацыя на беларувкай мове. Далей...

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ВІНШАВАНЬНЕ

Сёньня, 19 кастрычніка, 29 гадавіна вялікай падзеі — утварэньня Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. Народны Фронт зьмяніў Беларусь, адчыніў нацыі дарогу ў будучыню. Віншую ўсіх фронтаўцаў і патрыётаў Беларусі. Рыхтуймася да 30-й юбілейнай даты Фронта.

19 кастрычніка 2017 г. Зянон Пазьняк

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Дзяды 2017

Пададзена заяўка ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам на правядзеньне 5 лістапада (у нядзелю) 2017 г. з 11.30 ад Гадзіньнікавага завода традыцыйнага шэсьця і мітынга ў Курапатах, прымеркаваных да восеньскага сьвята памяці продкаў “Дзяды”. Заяўка пададзена Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. Далей...

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Усталявалныя вялікія крыжы ў Курапатах

kryz-7.JPG 15 кастрычніка ў Курапатах адбылася талака. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ усталявалі чатыры вялікія шасьцімэтровыя дубовыя крыжы ў цэнтры Народнага мэмарыялу на пагорку Кальварыя. Далей...

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Імітацыя і прафанацыя (відэа-адрас)

Разумныя людзі ў Расеі (там ёсьць і такія) саркастычна называюць тое, што павінна адбыцца ў РФ 18 сакавіка 2018 года, “выбарамі Пуціна”. Ім і дзесяткам мільёнаў тых грамадзян (якія можа не валодаюць сарказмам, але інстынктыўна ўжо да сутнасьці дайшлі) зразумела, што хадзіць на выбарчы фарс бессэнсоўна, што “элекцыя імпэратара” ужо забэтанавана і бязь іхняга ўдзелу. Далей...

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Выйсьце – выключна палітычнае

(Кастрычніцкі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

8 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Дзеім далей”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Далей...

12/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Дзеім далей

(Ліст на кастрычніцкі 2017 г. Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне ў найцяжэйшы час. Але Беларусь жыве, мы дзеім і крок за крокам набліжаемся да перамен, на якія мусім уплываць.

…Важна, што ў верасьні не адбылося катастрофы, якую плянаваў пуцінскі рэжым. Як на нашу невялікую фронтаўскую (і адзіную беларускую), цяпер партыю мы зрабілі ўсё ж дастаткова і тое, што трэба было зрабіць. Далей...

12/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


«ПРАДКАЗАЛЬНІКІ» НА СЛУЖБЕ ПРАПАГАНДЫ

А мы апошнім часам жылі і думалі, што пасьля ліквідацыі “Незалежнага інстытута Манаева” (у народзе – “Інстытут Манілава”) сацыялагічная прастора ў Беларусі ачысьцілася ды стала празрыстай. Ажно не, ёсьць яшчэ порах у грантаўскіх парахаўніцах! Далей...

12/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Мітынг супраць расейскай акупацыі ў Менску

antyvajna031017-002-p.JPG 3 кастрычніка ў Менску адбыўся антываенны мітынг супраць расейскай акупацыі нашай краіны і імпэрскай агрэсіі з Усходу, арганізаваны Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. Людзі прышлі ў Кіеўскі сквэр сталіцы з нацыянальнымі Бел-Чырвоан-Белымі Сьцягамі і антываеннымі, антыімпэрскімі транспарантамі. Нягледзячы на холад і дождж настрой быў аптымістычны і сьветлы. Далей...

7/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Беларусь пераможа. Пляны Пуціна праваляцца

(Выступ на мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 г.)

Паважаныя спадарыні і спадары!

Сёньня мы сабраліся, каб падвесьці вынікі тых трывожных падзей, якія ўзьніклі ў сувязі з расейскімі вайсковымі вучэньнямі “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі. Мы бачым, што варыянт актыўнай расейскай агрэсіі прыпынены. Але няпэўнасьць застаецца, таму што няма дакладных зьвестак, што ўсе расейскія войскі пакінулі тэрыторыю Беларусі. Пры спрыяньні здрадніцкага рэжыму ўлады цалкам магчыма схаваць і вайсковую тэхніку, і вайсковыя кантынгенты, і нічога з космасу, як супакойваюць спэцы, ня будзе відаць. Далей...

7/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Гуртуем патрыятычныя сілы. Рыхтуемся абараняць Беларусь

(Рэзалюцыя мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 года)

Мы адзначаем важную пратэстную ролю актыўных пластоў беларускага грамадзтва і асабліва актыўную антырасейскую пазыцыю міжнароднай супольнасьці ў сувязі з агрэсіўнымі задумамі расейскіх вайсковых манэўраў “Захад-2017”. Мы лічым, што актыўная крытычная і пратэстная пазыцыя палітыкаў і грамадзян адыгралі станоўчую ролю ў разьвіцьці падзей. Далей...

7/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Акупанты атабарваюцца ў Беларусі. Яны тут не павінны быць

Міністэрства абароны Расеі разьмясьціла на сайце Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сфэры закупак заяўку на “аказаньне паслуг па комплекснаму абслугоўваньню казармена-жыльлёвага фонда вайсковых гарадкоў Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2017-2018 гадах”. Далей...

7/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Мітынг у Менску аб вывадзе расейскіх войскаў з Беларусі

3 кастрычніка з 18.00 да 20.00 у Менску адбудзецца мітынг. Тэма: аб вывадзе расейскіх войскаў з Беларусі.
Мітынг адбудзецца ў Кіеўскім сквэры, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38).
Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.

22 верасьня 2017 г.

1/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗВАГІ ПРА МЯККІ ЗНАК

У 90-х гадах, збавіўшыся фармальна ад саветчыны, беларусы дыскутавалі аб правапісе. Людзей абураў гвалт над правапісам беларускай мовы, які ўчыніла Масква ў 30-х і пазьней. Самае істотнае, чаго ўвесь час ўпарта трымаліся (і трымаюцца) акупанты-русіфікатары і непрыяцелі беларушчыны, – гэта не дапусьціць напісаньня мяккага знака згодна фанэтычных асаблівасьцяў беларускай мовы (пасьля зычных с, з, ц, дз перад мяккімі зычнымі, паміж падвойных зычных і г. д. паводле клясычнага беларускага правапісу). Далей...

1/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2017
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024