Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мітынг супраць расейскай акупацыі ў Менску 3 кастрычніка ў Менску адбыўся антываенны мітынг супраць расейскай акупацыі нашай краіны і імпэрскай агрэсіі з Усходу, арганізаваны Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. Людзі прышлі ў Кіеўскі сквэр сталіцы з нацыянальнымі Бел-Чырвоан-Белымі Сьцягамі і антываеннымі, антыімпэрскімі транспарантамі. Нягледзячы на холад і дождж настрой быў аптымістычны і сьветлы. 7/10/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: Беларусь пераможа. Пляны Пуціна праваляцца (Выступ на мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 г.) Паважаныя спадарыні і спадары! Сёньня мы сабраліся, каб падвесьці вынікі тых трывожных падзей, якія ўзьніклі ў сувязі з расейскімі вайсковымі вучэньнямі “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі. Мы бачым, што варыянт актыўнай расейскай агрэсіі прыпынены. Але няпэўнасьць застаецца, таму што няма дакладных зьвестак, што ўсе расейскія войскі пакінулі тэрыторыю Беларусі. Пры спрыяньні здрадніцкага рэжыму ўлады цалкам магчыма схаваць і вайсковую тэхніку, і вайсковыя кантынгенты, і нічога з космасу, як супакойваюць спэцы, ня будзе відаць. 7/10/2017 › Навіны Гуртуем патрыятычныя сілы. Рыхтуемся абараняць Беларусь (Рэзалюцыя мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 года) Мы адзначаем важную пратэстную ролю актыўных пластоў беларускага грамадзтва і асабліва актыўную антырасейскую пазыцыю міжнароднай супольнасьці ў сувязі з агрэсіўнымі задумамі расейскіх вайсковых манэўраў “Захад-2017”. Мы лічым, што актыўная крытычная і пратэстная пазыцыя палітыкаў і грамадзян адыгралі станоўчую ролю ў разьвіцьці падзей. 7/10/2017 › Навіны Акупанты атабарваюцца ў Беларусі. Яны тут не павінны быць Міністэрства абароны Расеі разьмясьціла на сайце Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сфэры закупак заяўку на “аказаньне паслуг па комплекснаму абслугоўваньню казармена-жыльлёвага фонда вайсковых гарадкоў Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2017-2018 гадах”. 7/10/2017 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |