Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Беларусь пераможа. Пляны Пуціна праваляцца (Выступ на мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 г.) Паважаныя спадарыні і спадары! Сёньня мы сабраліся, каб падвесьці вынікі тых трывожных падзей, якія ўзьніклі ў сувязі з расейскімі вайсковымі вучэньнямі “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі. Мы бачым, што варыянт актыўнай расейскай агрэсіі прыпынены. Але няпэўнасьць застаецца, таму што няма дакладных зьвестак, што ўсе расейскія войскі пакінулі тэрыторыю Беларусі. Пры спрыяньні здрадніцкага рэжыму ўлады цалкам магчыма схаваць і вайсковую тэхніку, і вайсковыя кантынгенты, і нічога з космасу, як супакойваюць спэцы, ня будзе відаць. Пра тое, што частка тэхнікі і войска засталіся, сьцьвярджаюць замежныя афіцыйныя асобы, грунтуючыся на выведцы. Рана ці позна праўда адчыніцца і тады рэакцыя беларусаў на падман будзе адпаведнай. Тое, што расейскія манэўры на гэты раз не разьвіліся ў агрэсіўныя дзеяньні, мае прычыны. Вялікую ролю найперш адыграла міжнародная салідарнасьць і пазыцыя актыўнай часткі беларускага грамадзтва з пратэстам супраць манэўраў “Захад-2017”. Калі б не было беларускай і асабліва міжнароднай актыўнасьці людзей, то вынік расейскіх манэўраў мог быць больш змрочным. Заўсёды трэба змагацца і пратэставаць супраць беззаконьня і пагроз. Важна таксама тое, што Маскве не ўдалося да пачатку манэўраў распаліць канфлікт вакол Паўночнай Карэі на Далекім Усходзе і ўцягнуць у канфліктныя дзеяньні Амэрыку. Гэтая палітыка Масквы ў дачыненьнях з Паўночнай Карэяй працягваецца. На жаль, мне здаецца, як гэта ня дзіўна, але амэрыканцы таго не разумеюць, альбо не прымаюць пад увагу. Як толькі крамлёўцам удасца праз правакацыі Карэі ўцягнуць Амэрыку ў канфлікт з Пхэньянам, адразу адбудзецца інвазія расейскай збройнай сілы на Беларусь. Масква спадзяецца, што авантура ёй удасца, і Маскоўшчына будзе распараджацца ва Усходняй Эўропе. Тут нам трэба разумець, што манэўры “Захад-2017” выявілі і агалілі пагрозу вайсковай акупацыі Беларусі з боку Расеі і наглядна адчынілі пляны гібрыднай вайны (гэта значыць паступовага пранікненьня ўнутр краіны і вайсковы захоп яе знутры). Адзначу этапы расейскай гібрыднай вайны ў дачыненьні да Беларусі. 1. Прывядзеньне да вышэйшай улады ў краіне здрадніка Беларусі і стаўленіка Масквы. Такім чынам, перад намі дэталёвая, расцягнутая на гады сістэма гібрыднай вайны супраць беларусаў, паэтапная карціна аслабленьня і зьнішчэньня беларускай нацыі, падрыхтоўка яе да лёгкага і бязшумнага захопу. Пра Расею і пра прыроду яе крымінальнай агрэсіўнасьці трэба ведаць, што Расея за ўвесь час свайго існаваньня ў розных формах імпэрыі ніколі не імкнулася нармальна суіснаваць з суседзямі і з усім сьветам. Яна абавязкова будавала пляны захопу суседніх краінаў, іхных багацьцяў і тэрыторыі, развальвала іхную эканоміку і гандаль, арганізоўвала там шпіёнскую дзейнасьць, правакацыі і дывэрсіі, выкарыстоўвала антынародную прапаганду і палітычныя забойствы, стварала “пятую калёну” і г.д. Гэтая вайна з усім сьветам пэрманэнтная, і ўвесь сьвет успрымаецца расейцамі як варожы Расеі. На сёньняшні дзень, пад ціскам абставінаў Расея зрабіла перадыслакацыю і знаходзіцца ў стане гатоўнасьці. Як толькі будуць створаны ўмовы для акупацыі і вайны, расейскія войскі хутка зойдуць праз адкрытую мяжу на тэрыторыю Беларусі, працягваючы свой агрэсіўны наступ на немаскоўскі сьвет. Авантурныя пляны Пуціна праваляцца. Толькі будзьма гатовымі цьвёрда супрацьстаяць расейскай агрэсіі і вайне. Слава Айчыне! 7/10/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |