Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Ліст на кастрычніцкі 2017 г. Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне ў найцяжэйшы час. Але Беларусь жыве, мы дзеім і крок за крокам набліжаемся да перамен, на якія мусім уплываць. …Важна, што ў верасьні не адбылося катастрофы, якую плянаваў пуцінскі рэжым. Як на нашу невялікую фронтаўскую (і адзіную беларускую), цяпер партыю мы зрабілі ўсё ж дастаткова і тое, што трэба было зрабіць. Грамадзкая штодзённая ўвага да небясьпекі расейскіх ваенных манэўраў у Беларусі шмат значыла. Беларусь на фоне міжнароднай занепакоенасьці не павінна была маўчаць. І нам удалося ўзьняць гэты наш беларускі голас. Я ўжо адзначаў у выступе на апошнім мітынгу, што Маскве не атрымалася разьвязаць вайну на Далёкім Усходзе і сутыкнуць Амэрыку з Паўночнай Карэяй, хаця Расея (застаючыся ў ценю) рабіла брутальныя і нават адчайныя высілкі, каб Пн. Карэя справакавала Амэрыку на ўдар. Масква пралічылася на захадзе і на ўсходзе. Гэта ўсё адыграла адпаведную ролю і пакуль што адтэрмінавала расейскую агрэсію ва Усходняй Эўропе. Але маскоўскія намеры застаюцца. Падрыхтоўка працягваецца. Няма сумненьняў (і выведка суседніх краін тое даказвае), што расейцы пакінулі ў Беларусі і схавалі значную частку свайго войска і тэхнікі. А рэшту адвялі на новыя рубяжы ў стан гатовасьці да інвазіі. Расейцам удалося схаваць свае аддзелы, дзякуючы спрыяньню рэнегацкага рэжыму ўлады ў Беларусі і дзякуючы таму, што Беларускае войска апынулася (дзякуючы, ізноў жа, рэнегацкаму рэжыму) пад камандваньнем расейскіх генэралаў, палкоўнікаў і шпіёнаў. Бянтэжыць, аднак, што беларусы, звычайныя людзі Беларусі, да гэтага часу не зафіксавалі і ня выявілі месцазнаходжаньня расейцаў. Мімікрыя, відаць, добра прадумана. Тым часам, заўважце, калі б у Беларускім войску (і ў цэлым у грамадзтве) была беларуская мова, схаваць чужое войска было б немагчыма. Вось яна цана ўнутранай акупацыі рэнегатаў і цана здрады. Плянуюць крымскі сцэнар. Ведаючы гэта, трэба адпаведным чынам і абавязкова рыхтавацца да барацьбы. Але найперш неабходна выявіць схованкі акупантаў. Выявіўшы, прыступіць да дзеняньняў па вызваленьні тэрыторыі. Для нас цяпер важна падрыхтаваць сьвяткаваньне Дзядоў у Курапатах. І, адпаведна, трэба абавязкова пасьпець зрабіць усе падрыхтоўчыя справы, якія былі адкладзеныя на цэлы год. Вельмі цяжка (асабліва ў паваротныя моманты), што ў нас няма нацыянальнага друку, радыё і тэлебачаньня і беларускага інтэрнэту. Але, памятайма, што адтуль чуваць толькі словы. Дзеяньні за намі. Яны ўсё і вызначаць… Зянон Пазьняк 12/10/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |