Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДОБРАЯ МОВА

Мой зварот своечасовы. Шануйма нашу беларускую мову. Гэта зварот да людзей, якія пішуць, апэляцыя да асобаў публічных. І ў сувязі з гэтым тут мае развагі.

Наша прыгожая мова ў небясьпецы з шэрагу прычын. Найперш з прычыны антыкультурнай палітыкі антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі, у выніку якой, практычна, ліквідавана беларуская школа і вышэйшая адукацыя на беларувкай мове. Далей...

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ВІНШАВАНЬНЕ

Сёньня, 19 кастрычніка, 29 гадавіна вялікай падзеі — утварэньня Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. Народны Фронт зьмяніў Беларусь, адчыніў нацыі дарогу ў будучыню. Віншую ўсіх фронтаўцаў і патрыётаў Беларусі. Рыхтуймася да 30-й юбілейнай даты Фронта.

19 кастрычніка 2017 г. Зянон Пазьняк

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Дзяды 2017

Пададзена заяўка ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам на правядзеньне 5 лістапада (у нядзелю) 2017 г. з 11.30 ад Гадзіньнікавага завода традыцыйнага шэсьця і мітынга ў Курапатах, прымеркаваных да восеньскага сьвята памяці продкаў “Дзяды”. Заяўка пададзена Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. Далей...

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Усталявалныя вялікія крыжы ў Курапатах

kryz-7.JPG 15 кастрычніка ў Курапатах адбылася талака. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ усталявалі чатыры вялікія шасьцімэтровыя дубовыя крыжы ў цэнтры Народнага мэмарыялу на пагорку Кальварыя. Далей...

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Імітацыя і прафанацыя (відэа-адрас)

Разумныя людзі ў Расеі (там ёсьць і такія) саркастычна называюць тое, што павінна адбыцца ў РФ 18 сакавіка 2018 года, “выбарамі Пуціна”. Ім і дзесяткам мільёнаў тых грамадзян (якія можа не валодаюць сарказмам, але інстынктыўна ўжо да сутнасьці дайшлі) зразумела, што хадзіць на выбарчы фарс бессэнсоўна, што “элекцыя імпэратара” ужо забэтанавана і бязь іхняга ўдзелу. Далей...

20/10/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2017
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024