Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З Пагоняй у сэрцы

Сёньня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага мастака і патрыёта-фронтаўца Яўгена Сяргеевіча Куліка (1937-2002) аўтара эталона Дзяржаўнага гэрбу Пагоня Рэспублікі Беларусь. Усе мы, хто сустрэўся зь ім, хто быў побач у фронтаўскім змаганьні, можам з гонарам сказаць: “Я ведаў Яўгена Куліка!” Ужо ў 1997 годзе, калі мы адзначалі 60-годдзе Яўгена Сяргеевіча, ён быў для нас патрыярхам беларускага нацыянальнага адраджэньня — для тысяч людзей, якія абралі шлях служэньня Беларусі. Калі моладзь і старэйшыя пераломнага для нашай гісторыі 1988 года бачылі побач з Зянонам Пазьняком і Васілём Быкавым гэтага чалавека, то было зразумела – трэба далучацца да Беларускага Народнага Фронта, там сапраўдныя людзі.

Выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер – Беларуская Акадэмія мастацтваў), Яўген Кулік плённа працаваў на ніве кніжнай графікі, быў мастацкім рэдактарам беларускіх часопісаў. Але ўжо тады – у 1960-70-я гады – у ягонай майстэрне на мансардзе ў Менску ўтварыўся адзіны на той таталітарны час цэнтр незалежнага, несавецкага беларускага інтэлектуальнага і культурнага жыцьця. З гэтага кола аднадумцаў, якое атрымала назоў “На паддашку”, выйшлі многія выдатныя дзеячы нашай культуры і будучыя кіраўнікі фронтаўскага рушаньня. Там, у дыскусіях, у радасьці вольнага беларускага жыцьця запачаткоўвалася і крышталізавалася ідэя новага нацыянальнага адраджэньня, распачынаўся шлях да нашай перамогі ў жніўні 1991 года.

Будучы сябрам аргкамітэту БНФ, а потым сябрам Сойму Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, Яўген Кулік займаўся ня толькі справамі культуры і асьветы, часта менавіта ягоная пазыцыя і слова былі значнымі для вырашэньня палітычных праблем. Мягкі, далікатны чалавек, ён умеў быць прынцыповым і бескампрамісным. Такіх беларусаў заўсёды баяліся акупанты і іхнія памагатыя, дагэтуль яны баяцца іхняга імя і памяці аб іх.

Творчасьць Яўгена Куліка – яркая старонка беларускай графікі і нашай культуры ў цэлым. Ён першым у найноўшым мастацтве вярнуў у кантэкст нашай гістарычнай памяці постаці беларускай мінуўшчыны. Ужо пасьля яго іншыя творцы пачалі засвойваць гэтую тэму ў выглядзе нізак партрэтаў гістарычных асобаў, выдатных падзей і помнікаў гісторыі Беларусі. Кулік рабіў гэта, калі ў акупаванай Айчыне панавала рэакцыя, таптала ўсё жывое русіфікацыя, а ваяўнічая абэцэдаршчына забівала ў галовы людзей спрэпараваны ў Маскве міф пра “лапотных белоруссов, томящихся под гнётом польских и литовских феодалов, пока их не освободили русские братья”. Ілюстрацыі Яўгена Куліка да “Песьні пра зубра” Міколы Гусоўскага (1980) былі першым прамянём праўды для беларусаў. Тут упершыню для пакаленьня сучасьнікаў мастак даў выяву нашай Пагоні, стварыў вобразы беларускай велічы і беларускай драмы. А ўважлівы глядач мог нават разабрацца, што сярод сьцягоў пераможаных ворагаў ля ног Вітаўта ляжыць і маскоўская харугва. Наша Вялікая Літва вярталася ў нацыянальную памяць народа. Выдатныя краявіды, мастацкія рэканструкцыі замкаў – усё, да чаго дакраналася рука Майстра, станавілася нацыянальнай каштоўнасьцю. Мастацкая мова Куліка яркая, але нешматслоўная. Некалькімі жывымі штрыхамі ён умеў стварыць трапяткі сьвет, выказаць пачуцьці, перадаць дух эпохі. У ягоных аркушах заўсёды шмат месца застаецца белі паперы, якая набывае новую мэтафізічную сілу – становіцца ўвасабленьнем чыстага сьвятла Беларусі. А ў 1991 годзе менавіта Яўген Кулік вызначыў мастацкае, геральдычнае рашэньне эталона Гэрба незалежнай Беларусі.

З Пагоняй у сэрцы праз усё жыцьцё…

Валеры Буйвал
1 лістапада 2017

2/11/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2017
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024