Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Новыя манумэнтальныя крыжы ў Курапатах 4 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі талаку на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Патрыёты ўсталявалі ў дадатак да чатырох існуючых вялікіх крыжоў яшчэ чатыры новыя манумэнтальныя Крыжы ў цэнтры мэмарыялу – на пагорку Кальварыя. Крыжы маюць выяву нашай нацыянальнай сымволікі і надпісы ў памяць нашых пакутнікаў: “Беларускія рабочыя”, “Беларускія пісьменьнікі”, “Беларуская інтэлігенцыя”, “Беларускія службоўцы”. Шасьцімэтровыя Крыжы выкананы з дуба. Затым фронтаўцы ўсталявалі на пачатку Народнага мэмарыяла, на пляцоўцы, што насупраць Крыжа Пакутаў, два шасьцімэтровыя Крыжы-помнікі памяці выдатных дзеячаў, расстраляных расейскімі захопнікамі. Да Крыжа, прысьвечанага выдатнаму паэту Тодару Кляшторнаму прышлі ягоныя нашчадкі: дачка Мая Тодараўна, праўнучка Хрысьціна з мужам Ільлёй і прапраўнук Марат. Мая Тодараўна прысьвяціла ўсё сваё жыцьцё ўшанаваньню памяці расстралянага маскоўскімі акупантамі бацькі і іншых ахвяраў тэрору, уклала і ўкладае шмат сілаў у стварэньне Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Падчас цырымоніі адкрыцьця помнікаў яна падзякавала ўсім, хто працуе ў Курапатах, хто стварае Народны мэмарыял. Сп. Валеры Буйвал прачытаў верш Тодара Кляшторнага, які прагучаў як запавет народу: На зары На зары іскрыцца снег сыпучы, На зары і радасць пунсавее, Перайдзём застыўшыя даліны, Застанецца той за рубяжамі, На зары іскрыцца снег сыпучы, На зары паблёкшыя начніцы На зары і радасць пунсавее, 1926 Перад Крыжом у памяць кіраўніка Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Яна Пазьняка выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ. Ён казаў пра самаахвярнасьць вялікага нацыянальнага дзеяча, які усе сілы, сваю майёмасьць аддаваў справе Беларускага нацыянальнага адраджэньня. Гэта быў сапраўдны лідэр народнага рушаньня ў той драматычны час. І адраджэнская дзейнасьць Яна Пазьняка, і творчасьць Тодара Кляшторнага назаўжды застаюцца з намі ў дзейнасьці і творчасьці новых беларускіх пакаленьняў. Душу гэтых людзей ворагам не ўдалося забіць. Сп. Валеры Буйвал нагадаў словы Зянона Пазьняка пра свайго дзеда: “Ён узначальваў ня толькі кірунак, ня толькі арганізацыю, але і цэлую плынь у беларускім руху, якая аказалася найбольш жыцьцястойкай. Быў чалавек нешматслоўны, добразычлівы і пазбаўлены славалюбства. Працу ён цягнуў, як вол, быў добрым арганізатарам, тактыкам і прадбачлівым палітыкам”. Людзі запалілі зьнічкі і сьвечкі, усклалі кветкі да Крыжоў. На завяршэньне грамада засьпявала беларускі нацыянальны духоўны гімн “Магутны Божа”. Алесь Хадасевіч 5/11/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |