Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВАЖНЫ ФАКТ У ПАЛІТЫЦЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ

У камэнтары да разьдзелу пра “Крызісны камітэт” у кнізе Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі» Мікола Статкевіч напісаў наступнае: “Сяргей, ня трэба папраўляць гісторыю. Антыкрызіснае пагадненьне - гэта ініцыятыва БЗВ. Усе астатнія арганізацыі і пэрсоны былі запрошаныя да ўдзелу ў ім. Я пэрсанальна зьбіраў подпісы пад ім. У тым ліку і подпіс Кебіча.”

Ужо лепш бы ён маўчаў, чым такое пісаць. Ні адзін міністар, ні віцэ-прэм’ер, ні старшыня КГБ, ніхто з кіруючай намэнклятуры не пайшоў бы па запрашэньні М. Статкевіча ствараць “Антыкрызісны Камітэт”. Хто такі быў для іх Статкевіч? Ці хто ён такі быў для Кебіча зь ведама якога пазьней ўсіх беларускіх афіцэраў БЗВ разам са Статкевічам выгналі з войска (прытым, дзякуючы няправільным і правакацыйным паводзінам Міколы Статкевіча)

Частку працы па агітацыі грамадзкіх і партыйных арганізацыяў і асобаў (пасьля прыняцьця нашага, дэпутатаў ад БНФ, агульнага рашэньня аб стварэньні Антыкрызіснага камітэта) праводзілі сябры БЗВ. Дзякуй ім за гэта. Ніхто іхнай добрай працы не адмаўляе. Ідэя пра “Антыкрызісны камітэт” таксама нарадзлася ў БЗВ. Але прышлі яны зь ёй да нас, дэпутатаў Апазыцыі Беларускага Народнага Фронта ў Вярхоўным Савеце, бо толькі мы рэальна маглі падняць і ажыцьцявіць гэтую справу з кіраўніцтвам Краіны, якое магло з намі прамаўляць (згодна палітычнай субардынацыі). Мы гэтую справу і ажыцьцявілі. Прытым распрацавалі стратэгічна і тактычна ўсё дасканала, а я як Старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ курыраваў увесь працэс і сам вёў арганізацыйны сход утварэньня. Гэта было немалаважна, ад старшыні сходу шмат залежыла.

Добра, што Сяргей Навумчык узяўся апісаць падзеі, якія бачыў, пра якія шмат ведае, у якіх разьбіраўся і ў якіх прымаў удзел, бо інакш эгацэнтрысты “ўсіх масьцяў”, накруцілі б больш за камуністаў. Такая, нажаль, падрэжымная рэальнасьць.

16 кастрычнік 2017 г. Зянон Пазьняк

5/11/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2017
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024