Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК : Лошыца стукае ў сэрцы (Выступ на Дзяды на месцы савецкіх расстрэлаў у Лошыцы) У 1937 годзе тут расстрэльвалі людзей кожны дзень. Па агульных падліках расейцы забілі ў Лошыцы і закапалі ня менш дзесяці тысячаў чалавек. У 1937 годзе людзей забівалі вельмі шмат. Курапаты, дзе расстрэльвалі кругласутачна, былі перагружаныя. І таму людзей вазілі тады забіваць у розныя іншыя месцы вакол Менска. Акрамя Курапатаў і Лошыцы расстрэльвалі яшчэ ў лесе Ваньковіча (ці так зв. “Камароўскім лесе”) на той час “Парк Чалюскінцаў”, потым у мясціне Інтэрбуршчына, каля Баравой, ськідвалі трупы ў балота каля Кунцаўшчыны, забівалі ля Трасьцянца і інш. Маскоўска-лубянская машына забойства людзей працавала ў Беларусі з перанапругай, але безадказна. Сучасны дасьледчык тэрору ў СССР Цімаці Снайдар падлічыў, што ў Беларусі ў час генацыду было расстраляна і замардавана на сьмерць у 25 разоў больш людзей, чым у Расеі. Беларусь згодна Снайдэра была на той час самай страшнай зонай сьмерці ў сьвеце. Прытым варвары расстрэльвалі тут адмыслова лепшых людзей: навукоўцаў, інтэлігенцыю, настаўнікаў, паэтаў і пісьменьнікаў, працавітых сялян, сьвятароў, выхадцаў са шляхты, беларускую адміністрацыю і беларускую верхавіну кампартыі. Гэта быў генацыд ня толькі па этнічным, але і па нацыянальна-месніцкім прынцыпе. Зьнішчалі ўсю мясцовую вышэйшую праслойку грамадзтва. Вывучэньне статыстыкі і засакрэчаных улікаў насельніцтва паказвае, што з 1921 па 1941 год у Беларусі зьнікла каля 2-х мільёнаў людзей. (Тут трэба ўлічваць высылку і Сібір-турму таксама). Гісторыя Лошыцкага яру – гэта навучка, як трэба і як ня трэба сябе паводзіць дасьледчыкам у дачыненьнях з акупацыйным рэжымам. Пра Лошыцкія расстрэлы я даведаўся ў 1988 годзе. Тады ж апытваў людзей у мястэчку Лошыца і запісаў сьведкаў. Але дасьледваньне адклаў на год, бо якраз дасьледваў Курапаты. Калі я 1989 годзе прыйшоў сюды, каб зрабіць разьметку пад археалагічныя раскопкі, то ўбачыў, што велізарны яр засыпаны галечным жвірам, суседнія ўзгоркі з ябланевым садам скапаныя экскаватарамі і ссунутыя бульдозерамі ў яр. Неўзабаве там разьмясьцілі мэталёвыя гаражы. Усё тлумачылася тым, што савецкая гэбоўская агентура адсачыла мае рухі ў Лошыцы і, зразумеўшы маю задуму, ажыцьцявіла прэвентыўныя меры праз дзяржаўныя ворганы ўлады, каб схаваць сьляды злачынства. Дасьледваць археалагічна Лошыцкі яр ужо, практычна, немагчыма. Праўда, я тады адчайна насуперак логіцы спрабаваў з групай моладзі (тагачаснай “Талакой”) пракапаць (наўгад) галечны жвір. Але не ўдалося. Выснова такая — першасныя дасьледваньні, якія мусяць прывесьці да адкрыцьця, павінны быць пры акупацыйным рэжыме строга засакрэчаныя. Інакш ворагі могуць апярэдзіць і схаваць альбо зьнішчыць сьведчаньні сваіх злачынстваў. У Курапатах усё было зроблена дасканала і таму адбыліся дасьледваньні і сьвет даведаўся праўду. Лошыцкі яр трэба было дасьледваць адразу пасьля адкрыцьця ў 1988 годзе паралельна з Курапатамі (хоць фізічна тое было цяжка), не даючы злачынцам апамятацца, каб дзейнічаць. Але па вялікаму кошту кроў людзкая не вада і лошыцкая кансэрвацыя злачынства яшчэ дачакаецца свайго часу, бо ні сьвет, ні навука не стаяць на месцы. Паважаныя сябры, я вырашыў яшчэ раз нагадаць Вам ужо вядомае і напісанае мной пра Лошыцу, каб аднавіць нашу памяць, трымаць яе ў належным стане і заўсёды памятаць нашых дзядоў, тых, што жылі перад намі і былі забітыя ворагамі чалавецтва толькі за тое, што былі людзьмі. Памятайма нашых дзядоў, каб не вярнулася варварства, сьмерць і паняверка. Больш ніколі ня будзе масковец забіваць наш народ. Слава Айчыне! Слава нашым дзядам! Памятаючы – зьберажэм краіну. 11 лістапад 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК 12/11/2017 › Навіны, Змаганьне за Беларусь |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |