Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дзяды ў Лошыцы. Нацыя жыве, пакуль памятае пра сваіх продкаў
Мітынг каля Лошыцкага Крыжа адкрыў адказны за мерапрыемства намесьнік старшыні Партыі Сяргей Папкоў. Ён зачытаў выступ старшыні Партыі Зянона Пазьняка (публікуецца асобна). Выступілі таксама намесьнік старшыні Партыі Юры Беленькі і адказны сакратар Управы Партыі Алесь Чахольскі. Намесьнік старшыні Партыі Юры Беленькі падзякаваў прысутных за іх ўдзел у мерапрыемстве. Ён адзначыў, што расейскія акупанты мэтанакіравана і сістэмна праводзілі палітыку фізічнага вынішчэньня беларускай нацыі. Калі б у іх была магчымасьць, яны б і сёньня стралялі беларусаў. Аб гэтым сьведчыць іхняя сёньняшняя прапаганда і палітыка. Гэта—ухваленьне Сталіна і ягонага рэжыму, усталяваньне помнікаў дыктатару і ягоным хаўруснікам. Сёньня, маючы на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе ў Беларусі сваго стаўленьніка А. Лукашэнку, яны праводзяць у Беларусі палітыку русіфікацыі, знішчэньня беларускай адукацыі; эканамічная палітыка, знешнія дачыненьні, ваенная палітыка і г.д. падпарадкаваныя Маскве і не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі і яе народу. «Вось прыклад,– адзначыў палітык,– мы знаходзімся каля растрэльнага Лошыцкага Яру, дзе расейскі НКВД забіваў беларусаў. На гэтым месцы на касьцях нявінных ахвяраў усталяваныя гаражы. Калі б сёньняшні палітычны рэжым у Беларусі быў беларускім, нават больш скажу— нармальны чалавечы, такога б не было». Нацыя жыве, пакуль памятае пра сваіх продкаў, ушаноўвае папярэднія пакаленьні і дбае пра будучыню: выхоўвае маладыя пакаленьні ў павазе да сваёй гісторыі, мовы, культуры і вучыць адрозніваць дабро ад зла. Для маладых беларусаў важна ведаць адкуль ідзе небясьпека, важна разумець, што расейская імпэрыя не адмовілася ад сваёй імпэрскай ідэалёгіі і імпэрскай палітыкі. Адказны сакратар Партыі Алесь Чахольскі звярнуў увагу на тое, што і сёньня гінуць беларусы ад маскоўскіх імпэрцаў. Беларусы едуць на працу ў Расею, а там іх “кідаюць”, гэта значыць не плацяць грошы за працу і нават забіваюць. Чахольскі зьвярнуўся таксама і да людзей зь міліцыі і спэцслужбаў, якія знаходзіліся непадалёк і пільна сачылі за мерапрыемствам. “Вы сёньня служыце не народу, а рэжыму. А хто вам будзе плаціць пэнсію, калі зьедзе з краіны актыўная частка беларусаў? Можа вы спадзяваецеся на маскоўскую імпэрыю? Дык калі ў Беларусь уварвецца маскоўскае арда, вaм тут месца ня будзе. Паедзеце на Далёкі Усход ці на Каўказ. А маскоўскую імпэрыю чакае чарговы пэрыяд распаду”,– адзначыў спадар Чахольскі. На завяршэньне мітынгу людзі прасьпявалі духоўны гімн “Магтны Божа” Інфармацыйная камісія КХП-БНФ 12/11/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |