Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе (Вытрымка з выступу на лістападаўскім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) (…) У гэтым годзе было некалькі вызваньняў для нашага грамадзтва і Партыі. Галоўныя – гэта вясеннія пратэсты супраць дэкрэта № 3 пра “дармаедаў” і летне-асеньнія трывожныя чаканьні пуцінскай авантуры супраць Беларусі ў сувязі з расейскімі вайсковымі вучэньнямі “Захад 2017”. Мы сурёзна рыхтаваліся да гэтых падзей і ў цэлым наша праца была не дарэмная. Мы правялі Асамблею патрыятычных сілаў, некалькі лакальных мітынгаў супраць акупацыйных планаў Масквы і ў цэлым спрыялі пастаяннаму абмеркаваньню расейскай пагрозы ў нашым грамадзтве. Нашыя заклікі да супраціўленьня акупантам у выпадку адкрытай агрэсіі Масквы былі пачутыя ўсюды. У гэты перыяд мы стварылі Народную Праграму “Вольная Беларусь” і вызначылі рацыянальныя падыходы ў нашай партыйнай палітыцы. Сутнасьць гэтых падыходаў – адраджэньне станоўчага вобразу Партыі і палітыка накіраваная на гуртаваньне патрыятычных сіл перад небясьпекай расейскай гібрыднай акупацыі. Мушу адзначыць, што часткова гэта нам удалося і становішча Партыі ў грамадзтве падвысілася, стала на добрым шляху. Гэтаму спрыяла таксама наша выніковая дзкйнасьць у Курапатах, асабліва стварэньне Грамадзкай дырэкцыі Народнага Мэмарыялу Курапаты, устаноўка па пэрымэтру помніка 60 высокіх мэталёвых крыжоў,устаноўка тэматычных, падпісных шасьцімэтровых крыжоў на Курапацкай Кальварыі і асабліва добрае правядзеньне Дзядоў на годным і салідным узроўні. Яшчэ вясной былі вызначаныя жорсткія прынцыпы, накірунак на перацягненьне актыўных людзей на бок нашай патрыятычнай пазыцыі, забесьпячэньне лаяльных адносін з боку недалучаных асобаў і стварэньне прыяцеляў Партыі. Мы скарысталі стрыманы індывідуальны падыход так, як некалі ў Вярхоўным Савеце, дзе мы былі абсалютнай мяншыняй, але здолелі дамагацца свайго. Мушу асабліва адзначыць, што ў становішчы палітычнай меншасьці, ці ў стане створанага прапагандай нэгатыўнага вобразу вельмі важнай для палітычнай арганізацыі ёсьць задача прымусіць праціўніка паважаць гэтую арганізацыю. Менавіта так было ў Вярхоўным Савеце. Камуністы нас ненавідзелі і міжволі паважалі. Павінен сказаць, што сур’ёзная пазыцыя і паводзіны нашай Партыі (асабліва на фоне псэўдаапазыцыйных прадстаўнікоў) апошнім часам дае плён. Яно выявілася ў тым, што ў гэтым годзе ўпершыню бюракратыя адчыніла нам (тройчы) Кіеўскі сквер для правядзеньня мітынгаў; не ўзьнікла праблем з памяшканьнем пад Асамблею патрыятычных сілаў, з дазволамі на Дзяды, а падступныя задумка рэжыму пранікнуць у Курапаты пад выглядам дабрадзеяў і разваліць Народна Мэмарыял, фактычна, ўжо правалілася. Абстаноўка вакол Партыі ў грамадзтве стала лепшай, трольная прапаганда страціла імпэт. Наша задача цяпер ствараць прыхільнікаў. Яны стануць запасам, рэзэрвам партыйнай пэрспэктывы. (…) 12 лістапад 2017 г. Зянон Пазьняк 14/11/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |