Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ІСТОТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ, ЯКАЯ ДАТЫЧЫЦЬ ІНТЭРНЭТ-СТАРОНКІ “НАРОДНАЯ ПЕРАМОГА”

Старонка “Народная Перамога” створана шчырым прыхільнікам нацыянальнага Адраджэньня Беларусі. Гэты ворган таксама ўжо некалькі гадоў вядзе, рыхтуе і піша інфармацыйныя матэрыялы сябра КХП — БНФ. Рэсурс зьяўляецца прыватнай ініцыятывай гэтых асоб. На ім было зьмешчана (і зьмяшчаецца) шмат арыгінальных артыкулаў, паведамленьняў і перадруковак добрага кшталту. Пастаянна перадрукоўваліся матар’ялы КХП — БНФ з партыйных старонак “Народная Партыя” і “Беларуская Салідарнасьць”. Гэты рэсурс вядомы сярод нацыянальна арыентаванай сур’ёзнай моладзі і людзей, якія цікавяцца беларускай палітыкай.

Побач з пазітыўным зьместам бальшыні матар’ялаў рэсурс характарызуецца рэгулярнымі допісамі і ацэнкамі, напісанымі на недапушчальным узроўні этыкі ў дачыненьні да асобаў іншых поглядаў і паводзін. Спробы кіраўніцтва КХП — БНФ паўплываць на выпраўленьне этычных парушэньняў ў тэкстах гэтага воргану вынікаў не далі.

Гэта тым больш нядобра, што шмат якія неабазнаныя людзі думаюць, што рэсурс “Народная Перамога” ёсьць інфармацыйным ворганам КХП — БНФ. Часам такое памылковае меркаваньне спэцыяльна ствараецца непрыхільнікамі народнай партыі (КХП — БНФ), каб абвінавачваць яе ў неіснуючых правінах.

Улічваючы абставіны, мы, спэцыяльна падкрэсьліваем, што “Народная Перамога” не зьяўляецца ворганам КХП — БНФ. Рэсурс ёсьць вольным інтэрнэт-выданьнем. Тым часам Партыя ня можа заставацца па-за межамі этычных ацэнак дзейнасьці ў друку сваіх партыйных сяброў. Гэтае паведамленьне ёсьць вынікам такога падыходу, сур“ёзных захадаў і накіраванае на паляпшэньне становішча.

14 лістапад 2017 г. Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ (Партыі БНФ) і БНФ «Адраджэньне»

15/11/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2017
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024