Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Слава змагарам за Беларусь!

(Слуцкі збройны чын 2017, выступ)

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя сябры, фронтаўцы!
Вітаю Вас на Случчыне!

Сёньня мы адзначаем 97 угодкі слаўнага Слуцкага збройнага чыну. Мы адзначаем гэтую дату ў лістападзе кожны год, разумеючы важнасьць яе для нашай гісторыі, і шануючы змаганьне продкаў за нашу нацыянальную будучыню і волю супраць ворагаў чалавецтва.

Што такое Слуцкі збройны чын? Гэта збройная барацьба дабраахвотнага войска Случчыны і Рады БНР супраць бальшавіцка-расейскіх акупантаў, а дакладней – супраць рэгулярнай расейска-бальшавіцкай арміі, якая напала на Беларусь і ваявала тут з польскімі акупантамі за беларускую тэрыторыю.

А пачыналася ўсё з перамір’я паміж двума акупацыйнымі войскамі: бальшавіцка-расейскім і пілсудзка-польскім. Случчына апынулася ў зоне паміж двума ўзброенымі бакамі, калі яны ўстанавілі перамір’е паміж сабой.

14 лістапада ў Слуцку Беларускі павятовы зьезд пацьвердзіў вернасьць акту 25 Сакавіка і гатоўнасьць змагацца за свабоду Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэлегаты Слуцкага павятовага зьезду зьвярнуліся да сусьветнай грамадзкасьці выступіць супраць плянуемага падзелу тэрыторыі Беларусі паміж Польшчай і Расеяй і запатрабавалі вываду акупацыйных войскаў з абодвух бакоў.

Утвораная ў гэты час Беларуская Рада Случчыны на чале з Дзьмітрыем Пракулевічам аб’явіла сябе адзінай законнай уладай у павеце і прыступіла да арганізацыі беларускага войска супраць бальшавіцкіх маскоўцаў, якія наступалі. За некалькі дзён сабралася больш дзесяці тысячаў дабраахвотнікаў. Але з-за нястачы зброі большая палова дабраахвотнікаў была вернута ў свае вёскі і мястэчкі. З рэшты ўтварылі два палкі: Слуцкі і Грозаўскі. У цэлым было каля 2000 ваяроў. Але і тут палова дабраахвотнікаў ня мела зброі, спадзяючыся здабыць яе ў маскоўцаў на полі бітвы.

Кіраваў палкамі Антон Сокал-Кутылоўскі. Першы бой з маскалямі адбыўся 27 лістапада. Случакі выбілі акупантаў зь вёскі Васільчыцы і захапілі яе. На працягу 2-х тыдняў случакі вялі пасьпяховыя баі з маскалямі-бальшавікамі і 17 сьнежня выбілі ворага з Семежава і Вызны, захапілі шмат палонных і ваеннага рыштунку. Тады расейцы выслалі супраць беларусаў дадаткова яшчэ дзьве дывізіі. Але эфект з гэтага быў невялікі, бо расейскія салдаты-сяляне ваявалі дрэнна і часта пераходзілі на бок случакоў, пакідаючы бальшавікоў.

Тады расейцы кінулі супраць беларусаў аддзелы з кітайцаў. Гэтыя ўжо не пераходзілі. Вайна станавілася ўсё больш зацятай. Вызна і Семежава некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі. Фронт расьцягнуўся амаль на 100 кілёмэтраў. Случакі пачалі ўжываць партызанскую тактыку барацьбы: нападалі, наносілі страты ворагам і адыходзілі. Але цьма ворагаў і колькасная перавага была такой велізарнай, што стала зразумела, перамагчы цэлую 16-ю армію маскоўцаў малымі слуцкімі сіламі ня ўдасца.

З баямі случакі адышлі ў сваю зону і потым войска ў паўтары тысячы ваяроў перайшло праз раку Лань на польскі бок фронту і разброілася. Ніхто ня стаў ваяваць на баку палякаў. Слуцкіх змагароў вывезлі ў Беласток. Частку зь іх палякі падступна і тайна перадалі на зьдзек бальшаваікам.

Расейцы вельмі сур’ёзна аднесліся ла слуцкага вайсковага чыну. Яны баяліся, што прыклад слуцкіх змагароў за БНР можа распаўсюдзіцца на суседнія паветы і на ўсю Беларусь. Улічваючы, што слуцкіх ваяроў масава падтрымлівала насельніцтва, пагроза для Масквы магла стацца вялікай. Таму бальшавікі кінулі супраць случакоў ня толькі кітайскія аддзелы, але ўсю сваю 16-ю армію.

Пра слуцкае збройнае змаганьне даведаліся ва ўсім сьвеце. Барацьба случакоў умацавала пазыцыі БНР і, між іншым, тактыку бальшавікоў аб існаваньні БССР, якая задумана была імі, як альтэрнатыва БНР і, адначасна, пастка для беларускіх дзеячоў, магіла для беларускага народа. Так яно і сталася. Беларусь панесла велізарныя страты ў 1920-30-х гадах, перажыла найстрашнейшы расейскі генацыд, але ўсё ж-такі выжыла. І цяпер мы з гонарам і ўдзячнасьцю ўспамінаем слуцкіх змагароў за волю, свабоду Беларусі.

Павінен асабліва падкрэсьліць, што ў той час (яшчэ да расейска-савецкага генацыду і маскоўскага камунізму) у Беларусі быў жыцьцедайны і салідарны народ, які цягнуўся да вольнага нацыянальнага жыцьця. Гэта яскрава засьведчыў Слуцкі збройны чын.

Энтузіязм абараняць Бацькаўшчыну ад расейскай навалы быў надзвычайны. Маткі самы выпраўлялі сваіх сыноў на вайну. На зьездзе Случчыны, дзе прысутнічалі розныя партыі і арганізацыі – усе галасавалі аднагалосна (такое тады ўпершыню) за збройную барацьбу і стварэньне войска, за вернасьць БНР. Тады Беларускі народ ужо быўшы прачнуўшыся да нацыянальнай працы і творчасьці. 20 гадоў расейскага генцыду і вынішчэньні ў выніку польскай палітыкі “санацыі” падрэзалі нацыянальныя сілы беларусаў. У каторы раз мы падымаемся амаль зь небыцьця.

У каторы раз Беларусь аджывае і ў каторы раз вечныя ворагі чалавецтва гатовыя пачаць чарговую вайну і чарговае вынішчэньне людзей. Але заўсёды так ня будзе. Надыходзіць час, калі адвечны вораг свабоды і вольнага сьвету Масква — мілітарысцкая Расея, зламае свой карак і на гэты раз назаўсёды.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!
Зянон ПАЗЬНЯК
26 лістапада 2017

27/11/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2017
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024